Янка Брыль - Акраец хлеба

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Акраец хлеба» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1977, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Акраец хлеба: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Акраец хлеба»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новую кнігу Янкі Брыля ўвайшла аповесць «Ніжнія Байдуны», вясёлы, a месцамі i сумнаваты расказ пра сваіх землякоў, асветлены здаровым народным аптымізмам i гумарам, а таксама апавяданні, лірычныя запісы.

Акраец хлеба — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Акраец хлеба», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Вецер паўночна-ўсходні, Іван Піліпавіч. I Генюсь тут...

— Блаз-нюк! — перабіў яго цесць.— Што за прывычка — умешвацца!

Зяць змоўк. Не баязліва, a з разумнага разліку. Так Віктар думае часта. Хоць i горкі ён, гэты разлік. Лілька любіць яго, ён яе — гэта ясна. Да канца вучобы, да свае кватэры яшчэ далёка — гэта ясна таксама. Але ж i паншчыну такую адбываць, такі прыгон... «Маўчы, мілы, будзь i далей разумны, ураўнаважаны». Хрэн з ім, усё-такі бацька, цесць. Хоць i Лільцы, вядома, прыемнасці ад такое жытухі няшмат. Церпіць. Нават i мужавы смешачкі з бацькі. Часамі нават i сама з ім ціха ды асцярожна пасмяецца. Галерніка знайшоў, няшчасны бюракрат!..

Ды тут яго справядлівыя думкі, як гэта таксама часта бывала, здаліся хлопцу нізкімі,— з ix пошлым мяшчанскім разлікам, з ганебнай баязлівасцю. Усю сваю злосць на цесця, на такое жыццё, на самога сябе Віктар паслаў у рукі.

— Зломіш вясло! — не вытрываў цесць.— Не падабаецца? Сур'ёзнасці на грош няма. Камсамолец! Студэнт!..

Маўчанне было пасля доўгім i прыкрым. Тым больш, што i хваля пайшла — зусім ужо не для прагулкі напуста.

Генюсь зматаў свае дарожкі, скруціў леску Віктаравага спінінга i, хочучы падмяніць хлопца, каб павярнуць дахаты, устаў.

— Сядзець! — крыкнуў Генюсю Ён.— Назад! — скамандаваў зяцю, не азіраючыся цераз плячо.— Назад давай!.. Такія рыбакі!..

У голасе яго было ўжо значна менш абурэння i адказнасці, больш — апошняй заечай адвагі.

Лодка, зрабіўшы цяжкі круг, пайшла ў той бок, дзе быў іхні бераг, амаль нябачны з-за хваль i імжэння. Цяжка было меркаваць, што лодка набліжаецца туды хоць патроху. Яе то паднімала, то кідала ў яму, то зноў паднімала... Увесь ратунак быў у руках весляра. Генюсь сядзеў спакойна. Яму такое — што на кані падляцець, дый не галопам, а рыссю. Віктар не ўпершыню на вёслах, дый хлопец ён спраўны i дужы. Дачапаем памаленьку. Толькі вось гэты... Яшчэ i крычыць!.. Спакойны Генюсь ужо зусім не ўсміхаўся. А без усмешкі ён здаецца вельмі сумным.

Найгорш, аднак, выглядае Ён. Не ў кабінеце з тэлефонамі, а на бязмежнай, раскалыханай глыбіні, у такой прымітыўнай лодцы, дзе не матор, а вёслы, а на вёслах — безадказны малакасос, у лодцы, з якое гэты шляхцюк у чыгуначнай шапцы пачаў ужо выплёхваць ваду. Малой кансервавай бляшанкай, чорт цябе ўзяў бы!.. Скруціўшы леску спінінга на катушку, Ён моўчкі, з усёй сур'ёзнасцю трымаўся аберуч, абапал сябе, за мокрую лаўку i толькі плюшчыў вочы ды аддзімаўся. Ад нахабна-краплістага ветру, супраць якога яны нібыта грабліся...

A ўсё ж ратунак прыйшоў!.. Спачатку толькі паказаўся на вадзяным, зыблівым ды замглёным даляглядзе. Чорнаю плямкай. Пасля з гэтай плямкі вырас i аформіўся сілуэт рыбгасаўскага катэра. Затым пачулася пагрукванне матора. Каму — ратунак, радасць, а яму — штодзённы рэйс: у дальнюю брыгаду, па начны ўлоў.

Неўзабаве Ён са штатам сядзелі ў вялікай i зусім бяспечнай шкарлупіне катэра, а ix пустая лодка падскоквала ды віляла ззаду на прывязі. Генюсь, Віктар i матарыст закурылі i разгаварыліся, больш — раскрычаліся ў маторным грукаце. А Ён, што ўжо тым часам поўнасцю акрыяў ад патаемнага жаху, нават i спінінг распусціў дарожкай. Правей ад лодкі за кармой, i далёка, амаль на ўсе сто метраў жылкі.

— Зловіць! — штурхануў Генюсь Віктара, з усмешкай кіўнуўшы на згорбленую ў ватніку спіну,— Во! — паказаў, развёўшы рукі: такога.

— Ат! —зморшчыўся ў адказ студэнт.

Матарыст, загарэлы хлапчына з чорнымі ад мазуты рукамі, засмяяўся. Нячутна ў грукаце, толькі бліснуўшы зубамі.

Ды раптам стаўся цуд!.. Цесць выпрастаў спіну, пачаў хутка круціць катушку. Неверагодны шчупак паказаўся. Бліснуў у хвалях жывым бумерангам, схаваўся, бліснуў зноў, схаваўся і, нарэшце, пляснуўся ў катэр. Зноў цуд — не адарваўся над вадой, трапіў сюды без падсака.

Шчупак у адчаі кідаўся, біўся па днішчы даўно ўжо звыклага да рыбы катэра. A Ён адзін, другі раз таптануў яго нагой у гумавым боце, папаў-наступіў на здабычу i аглушыў яе, разоў некалькі, з драпежным хэканнем, ударыўшы па гадаве прышыбкім іржавым балтом, які схапіў з-пад ног. Дабіўшы, паглядзеў на шчупака, робячы папярэдні падлік, адвярнуўся i горда паведаміў:

— Тры кілаграмы.

Віктара нібы нячысцік падштурхнуў.

— Два,— паправіў ён цесця.— А два з палавінай — i грошы з мяшком.

Генюсь i матарыст толькі пераглянуліся. Каму дык Ён — цесць, a каму дык i шышка: не варта мяшацца.

Цесць паглядзеў на зяця, памаўчаў, чакаючы, што той сам усвядоміць сваю нетактоўнасць. Але, не дачакаўшыся, паціснуў плячыма, пайшоў на шчаслівае месца i зноў, прысеўшы, пусціў сваю блешню за борт.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Акраец хлеба»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Акраец хлеба» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Акраец хлеба»

Обсуждение, отзывы о книге «Акраец хлеба» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x