Янка Брыль - Акраец хлеба

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Акраец хлеба» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1977, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Акраец хлеба: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Акраец хлеба»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новую кнігу Янкі Брыля ўвайшла аповесць «Ніжнія Байдуны», вясёлы, a месцамі i сумнаваты расказ пра сваіх землякоў, асветлены здаровым народным аптымізмам i гумарам, а таксама апавяданні, лірычныя запісы.

Акраец хлеба — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Акраец хлеба», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Такі вось самы, як гэты.

Калі мы ноччу падвезлі яго да бацькавай хаты, каштан папрасіў:

— Вы, таварышы, пачакайце мяне. Адну хвілінку.

Ён забег у хату, ужо даўно, відаць, цёмную, без агню.

А дырэктар расказаў мне тым часам, што капітанаў стары, калісьці, відаць, найбяднейшы ў вёсцы, цяпер адзінокі ўдавец, але нікуды не хоча ехаць адгэтуль, нават да сына на цёплае мора.

Капітан выйшаў з хаты, як i зайшоў туды, ціха бялеючы кіцелем.

— Дазвольце, таварышы, у гонар нашай мілай сустрэчы, адну...

Неба было па-жнівеньску зорнае, вялікае, урачыстае ў вечнай сваёй цішыні. I ў гэтым небе над лясною вёсачкай высока-высачэнна ўспыхнула, раздзялілася i зноў, ужо на некалькі колераў, успыхнула ракета.

Ад захаплення сказалася:

— Якая гэта? Як называецца?

— «Корабль терпит бедствие»,— радасна адказаў капітан.

1974

ДВА ГАЛАСЫ

Дзядзька пад мухай, якога ў чарговай вёсцы, на прыпынку, сваякі ўвапхнулі сяк-так у наш аўтобус, спачатку здаўся мне непрыемным.

І наогул, як лішне п'яны сярод цвярозых, i, можа, яшчэ таму, што трапіў ён на мой дрэнны настрой.

— На вяселле прасіў,— пачаў дзядзька адразу, сеўшы на першым еядзенні, побач з чарнявай, відаць, незнаёмай яму маладзіцай.— Марусю замуж выдаю. У Лагах тут на вяселле прасіў. Сваякоў — як сабак, чатыры хаты.

Аўтобус невялікі, пасажыраў няшмат, усе сядзяць, i ціха ў нас так, што дзядзьку чуюць усе.

— Дык ты i пахадзіў па хатах? Ці па ўсіх жа хоць чатырох?

Сказала гэта старая з апошняга сядзення. Мяркуючы па тым, што яна не называв ні яго імя, ні прозвішча, яны таксама незнаёмыя. Зрэшты, дзядзька не азіраецца, як быццам еловы старое — голас народа, голас сумлення. Перад дзядзькам толькі спіна шафера, запыленае шкло i дарога — то полем, то лесам трохі, то зноў па вёсцы. Пакуль што — полем, дзе ўжо абапал пожня i нават свежая ралля, а то бульба, нязжаты авёс ці лубін.

— Канечне, па ўсіх чатырох,— адказвае дзядзька старой, якое ён не бачыць 1, хутчэй за ўсё, ніколі не бачыў.— Што ж гэта былі б за сваякі, каб выпускалі сухога? А цяпер во мне думай: у Пагулянцы сысці, не сысці? Тут у мяне таксама Сяргей, швагер, сястру маю стрыечную трымае, Ганну. Я-то ў ix заўтра буду. Дзела ў мяне тут будзе такое, што пра яго не кожнаму... Заўтра мне можна будзе панрасіць. А то магу яшчэ й сёння...

— От, ужо сеў, дык i едзь. І так назапрашаўся.

— Канечне, я гэта магу. Я п'ю — хай будзе добра ў нашым баку! Паліцічаскі граматны i маральна настойчывы. А паглядзела б ты, дарагая, калі я быў малады...

— Малады — без барады. Такі ўжо ты сёння стары.

Памаўчалі. Але не маўчыцца.

— Дык што ж тут мне, скажыце, людзі добрыя, рабіць? Сыду-такі. Для прывету.

Прыпынак.

Аўтобус спыніўся, дзверы адчыніліся, i дзядзька рынуўся туды, як быццам насустрач яму ціснуліся новыя пасажыры, якіх тут зусім не было. Ён нават закруціўся, як у віражы, угрунтаваўся на нагах, пастаяў хвіліну i — зноў у аўтобус.

— O, i месца яшчэ не занятае! — усцешыўся, хоць i не было каму яго заняць.— Заўтра зайду,— ці то паведаміў усім, ці то паўтарыў гэта ўголас самому сабе.

Аўтобус ужо ішоў па вёсцы, у ім было паранейшаму ціха. Толькі што гул матора ды сякое-такое парыпванне на няроўнай дарозе.

— Пэўна ж,— сказала старая,— заўтра ўжо, заадно. А то зайшоў бы ты i зноў, глядзі, дабавіў бы.

— У першую вочарадзь! — з вясёлай шчырасцю згадзіўся дзядзька.

— І ўжо д ад ому сёння не вярнуўся б.

— Ага! Тут ужо ў нас было б раскінулася мора шырока!..

— А так дадому прыедзеш, як чалавек.

— Правільна! Згодзен! Іду ў бабскае распараджэнне.

Не вельмі доўга пачакаўшы, у лесе дзядзька рынуўся да шафера i паляпаў яго па плячы. Наш свойскі аўтобус, які спыняўся, можна сказаць, каля кожнай хаты ды каля кожнага куста, спыніўся i тут. Дзядзька падаў шаферу далонь i ў далонь, а да ўсіх нас звярнуўся ўжо з падножкі адчыненых дзвярэй.

— Хай будзе добра ў нашым баку! Бывайце, людзі добрыя, здаровы!

І мы адказалі:

— Усяго вам найлепшага!

Трошкі пазней я падумаў з палёгкай: "Добра такі ўсміхнуцца ў горкую хвіліну!.."

А дзядзьку недзе там, у просецы, напэўна ж, цеснавата.

1974

БЫВАЕ...

Ён прывык да наяўнасці штату. Колькі б людзей пры ім ні сабралася — штат. А штатам, як вядома, трэба кіраваць.

Цяпер, у лодцы, штат скдадаецца з двух чалавек. Адна адзінка сядзіць на вёслах, другая прымасцілася на карме. Сам Ён займае сярэднюю лаўку.

Яснасць ва ўзаемаадносіны была ўнесена адразу, як толькі адштурхнуліся ад берага.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Акраец хлеба»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Акраец хлеба» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Акраец хлеба»

Обсуждение, отзывы о книге «Акраец хлеба» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x