Анка Упала - Дрэва энталіпт

Здесь есть возможность читать онлайн «Анка Упала - Дрэва энталіпт» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2012, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дрэва энталіпт: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дрэва энталіпт»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі апавяданні і вершы аўтаркі, у тым ліку творы з цыклаў  “Кім быць”, “Уклясыкі”, “Без атраманту”, “Трыпціх” ды іншыя. Ілюстрацыі да кнігі зрабіла мастачка Наталля Зямчонак (Гарачая). Электронная версія кнігі ўтрымлівае на два тэксты больш, чым папяровая, але менш малюнкаў.

Дрэва энталіпт — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дрэва энталіпт», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ну вось, Балахонавіч, ты і тут.

— Ха! — Балахон Балахонавіч зрабіў скептычны выраз твару, паказваючы, што ў гэтым спектаклі ён не ўдзельнічае.

— Маімі стараннямі, паміж іншым.

У адказ на такую заяву класны кіраўнік кашлянуў, выяўляючы поўную аўтаномію ад усіх прысутных вавёрак.

— Гэта ты там намалявала? — вачыма ён паказаў наверх. — Партрэт. Размаўляў са мной.

— Не маю ўяўлення, пра што ты.

Вавёрка ўзяла класнага кіраўніка за руку і зазірнула яму ў твар.

— Ну што, пойдзем?

Не паспеў Балахон Балахонавіч прыдумаць годны адказ, як убачыў, што яны ўжо борздка шпацыруюць кудысьці: і шлях ім асвятляе лямпа, якую нясе Вавёрыца, і бясконцы провад ад лямпы цягнецца за імі, як нітка Арыядны. Тады ён вырашыў скарыцца лёсу і проста плысці за вадою, як восеньскі лісток, — куды-небудзь ды прыплывем.

Так яны ішлі доўгім, парослым мохам і грыбамі калідорам, які ўвесь час віхляў. Грыбы раслі не толькі ўнізе, але і на сценах, і на столі калідору, на некаторых з іх былі літары. Тыя грыбы, што трапляліся пад ногі, царыца з запалам падфутбольвала, класны ж кіраўнік стараўся іх абмінаць.

На чарговым віражы Балахон неспадзявана заўважыў булачку, што ляжала на паліцы, прымацаванай да сцяны. Прагнучы якога-небудзь рашучага ўчынку, класны кіраўнік схапіў мучны выраб. На булачцы было напісана «З’еш мяне». Настаўнік ужо быў адкрыў рот для яшчэ аднаго рашучага ўчынку, але, не спыняючы хады, вавёрка моцна і рэзка тузанула яго за палец так, што булка выпала.

— Ты, Балахон, малайчына, але гэта іншая казка і іншая літаратура.

Класны кіраўнік уздыхнуў, разважаючы над тым, якую-такую літаратуру магла мець на ўвазе падступная царыца, што заманіла яго ў пастку, але нічога не змог прыгадаць.

Неўзабаве калідор усё-ткі скончыўся, перад чалавекам і зверам лясным адкрыўся круглы пакой, выкладзены каменем. Балахонавіч пазнаў у ім тое самае памяшканне, куды ён прызямліўся, толькі сена было прыбрана, а замест трона стаяў напаўпразрысты надзіманы палац, кшталту дзіцячых басейнаў для лецішча, зусім невялікі — стаўшы на дыбачкі, Б. Б. мог бы зверху агледзець ягоны дах, расфарбаваны пад жоўтую дахоўку.

— Нам туды, — сказала вавёрка.

Палац быў зусім пусты, і класны кіраўнік ніяк не мог узяць на цям, навошта ім туды лезці, але іншага не выпадала. Што можа сухі вераснёвы лісток супроць бурлівае плыні, якая круціць яго і верціць, як хоча? І круціць яго, і верціць, і круціць…

— Не спі, Балахоне, — царыца пашчоўкала пальцамі пад носам у педагога. — Глядзі сюды, зараз я адчыню дзверы і — у будан, а ты не марудзь, кідайся хуценька за мной.

— Мгм, — невыразна вымавіў Балахон Балахонавіч, каб не адказваць, ані так, ані не.

— Оп-ля! — вавёрка адчыніла дзверы і заскочыла ў палац. Балахон паспрабаваў зрабіць тое самае, але захрас у дзверцах, што былі для яго замалыя. Палац тым часам прасеў, бо праз адчынены ўваход з яго выйшла паветра.

— Божа мой, што за людзі! Разгадуюць тлушчы, потым у дзверы не пралазяць, — беспардонна заўважыла вавёрка, дапамагаючы слаўнаму Балахонавічу ўвабрацца ўнутр. Потым, зусім не зважаючы на пакрыўджаны твар госця, яна дзелавіта панаціскала нагой на аднекуль узятую помпу, каб вярнуць палацу згублены аб’ём.

Раптоўна класны кіраўнік убачыў, што ўнутры палац зусім не такі маленькі, як звонку, і зусім не празрысты, і не пусты, а нават наадварот, contrariwise. Яны апынуліся ў агромністай, значна большай за папярэднюю, купалападобнай залі з дзясяткамі акенцаў рознага памеру і формы — у большасць з іх зазірала начное неба, але праз шыбы некаторых свяціла ранішняе сонца. Святла хапала, каб разглядзець шматлікія шафы і камоды. На сцяне вісеў густоўны віцебскі дыван са штучнага валакна. З выглядам знаўцы (а так яно і было) Балахонавіч памацаў дыван і прыцмокнуў, а потым з цікаўнасці прачыніў адну з шафаў. Неадкладна адтуль выпырхнулі тры драбнюткія свінкі з крыльцамі. Адна з іх усміхнулася і сказала: «Рох-рох».

— Вось халера! — выгукнуў эсквайр Балахонавіч.

Адчыненая шафа была поўная ўсялякіх даброт: жаночых пантофлікаў і мужчынскіх ботаў, дзежак з квашанай капустай, скрыняў з сургучом і да таго падобных карысных рэчаў.

— Такім чынам! — урачыста абвясціла вавёрка і стукнула кіем аб падлогу — віцебскі дыван адразу ж з грукатам паехаў уніз разам са сцяной, на якую быў павешаны. За сцяной выявілася вялікая спальня з тысяччу ложкаў, на кожным з якіх хтосьці спаў; у залі разлягаўся хроп.

Вавёрка паправіла на сабе карону, падышла да Балахона, зноўку ўзяла яго за руку і ўрачыста павяла ў спачывальню.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дрэва энталіпт»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дрэва энталіпт» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дрэва энталіпт»

Обсуждение, отзывы о книге «Дрэва энталіпт» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x