• Пожаловаться

Генрых Далідовіч: Міг маладосці

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч: Міг маладосці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1987, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Генрых Далідовіч Міг маладосці

Міг маладосці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Міг маладосці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі лепшыя апавяданні i аповесці. Пераважная большасць апавяданняў пра сучаснасць, пра моладзь. Аўтара цікавяць характары шчырыя, сумленныя, здольныя з адказнасцю жыць i працаваць, імкнуцца да дабрыні i духоўнага ўзбагачэння. З асаблівай узрушанасцю даследуецца таемны i чароўны свет пачуццяў. Аповесці разнатэмныя: «Жывы покліч» — пра станаўленне маладой сям'і ў пасляваенны час, «Юля» — пра лёс маладой жанчыны, якая змагаецца за сваё шчасце.

Генрых Далідовіч: другие книги автора


Кто написал Міг маладосці? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Міг маладосці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Міг маладосці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У Ніўным ужо з паўгода быў калгас, i нашы хутарскія мужчыны часта хадзілі туды глядзець, як жывуць «калгоснікі». Дзядзька Янусь таксама бываў, памагаў свайму брату-ніўнянцу — вазіў з іхняга калгаснага лесу дровы да «хаткі», дзе варылі калгасным цялятам i коням бульбу, каб падмяшаць яе ў сечку. Я часта ездзіў з ім у Ніўнае, заходзіў да другога свайго дзядзькі, Антуся, які працаваў конюхам.

Дзядзька Антусь — не карэнны ніўнянец. Сям'я яго, жонка i двое дзяцей, жылі да нядаўняга часу ля нас у зямлянцы. Але дзядзька Антусь, як толькі вярнуўся з вайны, не захацеў жыць болей на хутары, схадзіў да ніўнянскага старшыні калгаса, дамовіўся з ім i пераехаў туды, уступіў у калгас i стаў працаваць на канюшні: вельмі любіў коней, ён i на вайне быў кавалерыстам.

Дзядзька Антусь, відаць, расказаў старшыні, што мой бацька каваль, бо на днях той, высокі, вусаты, у ваенным адзенні, але без пагонаў, з адным пустым рукавом, якое было заткнута за рэмень, прыязджаў да нас i ўгаворваў, каб i мы перабіраліся ў Ніўнае, прасіў бацьку працаваць кавалём, перавозіць туды i нашу «кузеньку», агораную ўсёй бацькавай раднёю яшчэ да вайны.

Я слухаў i глядзеў на старшынёву, некалі зялёную, а цяпер пабялелую, гімнасцёрку з медалямі, здзіўляўся, як ix многа, з зайздрасцю аглядаў яго выцвілую фуражку, на якой не было зорачкі, а бачылася толькі на яе месцы плямінка i дзірачка. Старшыня быў заклапочаны, худы, зусім не смяяўся, пільна глядзеў на бацьку i гаварыў: «Каваль нам надта трэба, бо даюць трактар, сеялкі, плугі, a правіць ix няма каму, бо ўсе кавалі нашы на вайне паклалі галовы... А ты што тут, на хутары, будзеш рабіць i што заробіш? Хутаранец многа табе не заплаціць, калі ты яму які серп склеплеш».

Бацька згадзіўся, што тут яму няма чаго рабіць i заработкі малыя, ён не супроць працаваць у іхняй калгаснай кузні. Ведаў, што там яму будзе «разгарненне», але бедаваў, што тут у яго стаіць яшчэ дзедава хата, i будзе многа клопатаў, калі яе раскідаць, перавезці, злажыць: паспрабуй крані толькі — пасыплецца ўся. А памагчы надта няма каму: сваякі самі будуюцца. Ды ўвогуле мужчын мала, усе будуюцца, не хочуць жыць у зямлянках.

— Можа, буду хадзіць пакуль што да вас на работу, калі прымеце, — сказаў бацька.— Тут недалёка, вярсты тры. А кузню перадам ужо свайму калгасу, бо i ў нас жа, відаць, скора будзе...

Старшыня шкадаваў, што не можа цяпер памагчы пераехаць i пабудавацца, хоць бы, гаварыў, ніўнянскім уловам агораць якія хаціны, але прасіў прыходзіць i кавальнічаць.

Я, калі бываў у Ніўным, то спярша заварочваў на кашошню, да дзядзькі Антуся. Памагаў яму карміць коней — разносіў па загарадках сена, вотруб'е, найболей стараўся даць чаго-небудзь смачненькага жарабяткам, але дзядзька не дапускаў да ix: баяўся, каб мяне не ўбрыкнулі кабылы. Даваў мне лёгкую работу: прайсці па калідоры i пазакладаць жэрдкі ў стойлах, a ў загарадках самых памаўзлівых коней забіць над жэрдкамі ў дзюркі калочкі.

Вечарамі, калі быў у канюшні, дзядзька садзіў мяне на рахманага Ангора, i мы ганялі на раку паіць коней. Пакуль коні вярталіся — ішлі яны панурыя, цяжкія ад вады, апусціўшы галовы, не брыкаліся i не гулялі, як хвілін колькі таму, — валасы ля пыс абмярзалі, звісалі тоненькімі лядзяшкамі, якія дакраналіся адна да адной i ціхенька пазвоньвалі...

...Я пабег за возам, стаў крычаць i махаць рукою. Каб летам, то мог бы яго i не дагнаць, але цяпер, бездарожжам, цяжка нагружаны конь цягнуўся паволі, i я хутка дагнаў яго.

Дзядзька прыпыніўся i злез з калёс, прывітаўся ca мною за руку, спытаў:

— Што скажаш добрага?

— Сёння нам бусел дзяўчынку прынёс, — сказаў я.

— А! — дзядзька ўсміхнуўся, ускалашмаціў свае валасы.— Ёсць адзін такі бацян, ён ніколі не адлятае на зіму, a разносіць па хатах дзяцей. Правароніў юшку зачыніць?

Я апусціў галаву: сапраўды ўчора не зачыняў, бо дагледжваў грубку бацька — тоўк галавешкі, разгортваў жар. I бацька, i дзядзька вінавацяць толькі мяне...

Дзядзька Янусь падхапіў мяне на рукі, пасадзіў на дровы, i мы паехалі да нас. Калі зайшлі ў хату, я ўбачыў, што бацька дастаў за гэты час з вышак калыску, абцёр яе ад пылу. Знайшоў недзе маленькі сеннічок i паспеў ужо напхнуць яго сенам.

— Я не бачыў, што ты, малец, выскачыў на двор, — усміхнуўся ён.

— Цяпер цябе, пляменнік, будуць часта не бачыць, — прамовіў дзядзька.— Цяпер будуць калаціцца па ёй. Што смачнейшае, лепшае — усё будзе ёй, а не табе...— ён нагнуўся, глянуў на дзяўчынку, здзівіўся: — О, якая брыдкая! Ну што, малец, язык высалапіў? Не ўгледзеў?.. Калышы цяпер.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Міг маладосці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Міг маладосці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Генрых Далідовіч: Станаўленне
Станаўленне
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч: Цяпло на першацвет
Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч: Міланькі
Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч: Маладыя гады
Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч: Жывы покліч [Выбранае]
Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Васіль Ткачоў: Так і жывём, брат
Так і жывём, брат
Васіль Ткачоў
Отзывы о книге «Міг маладосці»

Обсуждение, отзывы о книге «Міг маладосці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.