• Пожаловаться

Генрых Далідовіч: Міг маладосці

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч: Міг маладосці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1987, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Генрых Далідовіч Міг маладосці

Міг маладосці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Міг маладосці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі лепшыя апавяданні i аповесці. Пераважная большасць апавяданняў пра сучаснасць, пра моладзь. Аўтара цікавяць характары шчырыя, сумленныя, здольныя з адказнасцю жыць i працаваць, імкнуцца да дабрыні i духоўнага ўзбагачэння. З асаблівай узрушанасцю даследуецца таемны i чароўны свет пачуццяў. Аповесці разнатэмныя: «Жывы покліч» — пра станаўленне маладой сям'і ў пасляваенны час, «Юля» — пра лёс маладой жанчыны, якая змагаецца за сваё шчасце.

Генрых Далідовіч: другие книги автора


Кто написал Міг маладосці? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Міг маладосці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Міг маладосці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Бандзюга! — крыкнуў я.

— Ну, ты! — Мішка вызверыўся на мяне, вылупіўшы вялікія, па яблыку, вочы.— Калі так, то смалі першы. Я цябе...

Я не чакаў, пакуль крычатоўцы падбяруць вытрасеныя з кішэняў ручкі ды гумкі, пайшоў пракладаць сцежку, глыбока правальваючыся i набіраючы ў боты снегу.

— Які жаласлівы! Смаркаты гэўрык! — гудзеў ззаду Мішка, ужо на мне спаганяючы сваю злосць.— Будзеш такі добранькі, дык яны цябе заганяюць... Але каб дома маўчаў, як нічога i не было. Папробуй толькі пахваліцца!..

Дома я звычайна расказваў маці пра ўсё, што было за дзень у школе, паказваў, якую атрымаў ацэнку, за што мяне пахваліла настаўніца. Але на гэты раз прамаўчаў, нічога не прамовіў, бо добра ведаў: маці не пахваліла б за тое, як мы абышліся сёння з Камцяю. А яе плач не выходзіў з маіх вушэй, у вачах стаяла, як толькі заплюшчуся: Мішка б'е лядзяшкай Камці ў твар...

Ноччу мне снілася, як мы ішлі па цальнягу, гналі перад сабой казінцаў, піхалі ix у снег. I мне здалося, што я ўдарыў Камцю ў твар лядзяшкаю, разбіў ёй губу... Я крычаў спрасоння i ўскакваў, так мне было страшна — маці колькі разоў уставала i супакойвала мяне.

Назаўтра, калі я падняўся раненька, сон не выходзіў з галавы; я не чакаў, калі да мяне зойдуць Мішка i Віця, пайшоў у школу адзін. Плёўся i бачыў, што крычатоўцы ўчора ці першая змена сёння панапісвалі на снезе абышто пра нас, янкоўцаў, — выводзілі пальцамі ля сцежкі. Я добра ведаў, што Мішка не даруе ім гэтага, будзе помсціць, і, каб ён не прачытаў іхніх абраз, не прыдзіраўся, каб зноў не папала Камці, стаптаў нагамі надпісы.

Калі сустрэўся з крычатоўцамі ў школе, яны злаваліся, не гаварылі, не прынеслі сушаных яблыкаў i плотак; Камця, як толькі пайшла дамоў першая змена, не глянула на мяне, спырскала i пачала падмятаць падлогу — была сёння дзяжурная.

Хлопцы, баючыся пылу, выйшлі на двор. Я застаўся ў класе, глядзеў на Камцю, невысокую, чорнавалосую, адзетую ў сінюю сукеначку i белы фартушок, i яна ўсё болей мне падабалася. Я жахаўся: як Мішка мог учора падняць на яе руку? Пасля падышоў да яе i сказаў:

— Давай памагу.

— Я сама, — сказала Камця i не дала мне веніка, хоць я прасіў i яшчэ раз.

А мне так хацелася дагадзіць ёй; каб яна згадзілася, дала венік, а сама пастаяла, паглядзела, мне, здаецца, намнога было б лягчэй. Камця старалася не глядзець на мяне, i гэта зусім засмучала.

— Я папрашу Мішку, дам яму што-небудзь, i ён больш не будзе цябе прымушаць ісці першай па цальнягу, — сказаў я.— Ты маленькая...

— Я не меншая за цябе, — запярэчыла, з крыўдаю глянула на мяне Камця.— У адзін клас ходзім. Я дома бульбу абіраю, падлогу мыю.

— А я дровы рэжу i калю, — тут жа, не падумаўшы, зманіў я: пілаваць бярвенні бацьку памагаў, але калоць ix мне не дазвалялі — баяліся, каб не пасек нагу.

— Мне летам ровар купяць, у трэці клас буду ездзіць, а не хадзіць.

Я змоўк: колькі разоў прасіў узяць у магазіне веласіпед, але бацька не хацеў купляць, казаў, што грошы на вартнейшае патрэбны, a ў школу недалёка, можна пешшу хадзіць.

У клас зайшоў Мішка, у бацькавых высокіх валёнках i доўгім, да зямлі, кажусе, уваліўся, як стаяк усунуўся. Як я i чакаў, спытаўся:

— Чаму не пачакаў сёння?

— Бацька раней паслаў, — сказаў я i стараўся не глядзець на яго.

— Што — не хоча казінка падмятаць? — спытаў ён, пагардліва глянуўшы на Камцю, i хацеў, відаць, пацягнуць яе за касу ці піхнуць, бо шэрыя вочы яго нядобра бліскалі.

— Падмятае, — апраўдаў яе я.— Не называй казінка, яна — Камця...

— Камця-мамця! — перакрывіў Мішка.— Казінка... Бэ-э-э...

Я сярдзіта паглядзеў на яго, i мне не спадабаўся яго кірпаты нос, непрыгожымі здаліся адтапыраныя аблавухія вушы, ягоныя рукі, якія мыліся, мусіць, раз у тыдзень. Нядаўна Мішка так накурыўся, што ля яго нельгаі было стаяць.

— Як вынесці смецце? — спытала ў мяне Камця, i я зарадаваўся, што яна нарэшце загаварыла са мною.

Я хуценька адчыніў сваю сумку, дастаў сшытак, вырваў з яго ліст i падаў Камці. Яна змяла на гэтую паперу пясок i панесла на двор. Здаецца, перад гэтым глянула на мяне i прыемна ўсміхнулася, выходзіла, азірнулася i зноў засмяялася.

— Я ім i сёння дам чосу, папру першымі па цальнягу, хоць i сцежка будзе, — сказаў Мішка, скідаючы з плячэй кажух.— Будуць ісці збоку i новую таптаць.

— Не трэба, — папрасіў я, — яны i так...

— Што — яны?.. Не бойся, жывыя будуць, — сказаў ён.— Вось не пайду налета ў школу, паеду вучыцца на трактарыста, дык вам, жабянятам, на галаву сядуць. А так будуць помніць...

— Будзем таптаць сцежку па калейцы, — сказаў я.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Міг маладосці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Міг маладосці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Генрых Далідовіч: Станаўленне
Станаўленне
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч: Цяпло на першацвет
Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч: Міланькі
Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч: Маладыя гады
Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч: Жывы покліч [Выбранае]
Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Васіль Ткачоў: Так і жывём, брат
Так і жывём, брат
Васіль Ткачоў
Отзывы о книге «Міг маладосці»

Обсуждение, отзывы о книге «Міг маладосці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.