Генрых Далідовіч - Міг маладосці

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Міг маладосці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Міг маладосці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Міг маладосці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі лепшыя апавяданні i аповесці. Пераважная большасць апавяданняў пра сучаснасць, пра моладзь. Аўтара цікавяць характары шчырыя, сумленныя, здольныя з адказнасцю жыць i працаваць, імкнуцца да дабрыні i духоўнага ўзбагачэння. З асаблівай узрушанасцю даследуецца таемны i чароўны свет пачуццяў. Аповесці разнатэмныя: «Жывы покліч» — пра станаўленне маладой сям'і ў пасляваенны час, «Юля» — пра лёс маладой жанчыны, якая змагаецца за сваё шчасце.

Міг маладосці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Міг маладосці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яніна i Васіль зайшлі ў невялікую, на адзін пакой, хату, дзе на вокнах віселі цёмныя фіранкі, а на камінку тлела лучына. Чапроўская сядзела ўжо пры стале, абапіраючыся на гладкую ядлоўцавую кавеньку; на другі бок стала прымайстраваўся светлавалосы Янка; на тапчане сядзелі гаспадары, Кажушкі.

—Садзіцеся, галубэ, — не то сярдзіта, не то лагодна прамовіла Чапроўская i паказала ім месца на лаве — паблізу сябе.

Яны паслухмяна селі. Нібы вінаватыя ці нібы сапраўды на нейкім судзе.

—Скажыце вы мне: праўда гэта ці не, што людзі гавораць? — рашуча запытала Чапроўская.— Што вы хадзілі да ксяндза i дамаўляліся, каб ён даў вам шлюб?

Васіль з трывогаю апусціў галаву: Чапроўская супраць таго, што яны «любяцца», думаюць пажаніцца? Па-другое, чаму яна пытаецца пра гэта не ў адной Яніны, але i ў яго? Што надумала яна? Разлучыць?

—Хадзілі, гаварылі...— нечакана смела прызналася Яніна.

Яе маці, бадай, разгубілася i з адчаем зірнула на ix абаіх. Васіль не падымаў галавы, але душою адчуваў гэты гіільны разгублены i адчайны позірк. Калі ж на міг асмеліўся падняць вочы, дык аж здзівіўся: сярдзітая кабета была цяпер зусім не сярдзітая, а разгубленая i нібы хацела заплакаць, чамусьці найбольш пазіраючы на яго рукі. Ён, бянтэжачыся, нібы які рабаўнік, не ведйў, дзе дзець ix, гэтыя свае рукі — вялізныя, з шырокімі, па лапаце, далоньмі ды з ёмкімі пальцамі. Ад ix, таксама i ад шырозных плячэй ён здаваўся здаравідлам, мядзведзем, a Яніна побач з ім выглядала зусім дробная, кволая, як лань. Аж сцяўся ад адчування гэтай сваёй велічы, дужасці і, здаецца, няўклюднасці ды ад Янінінай кволасці. Адчуваў: з-за гэтай жа прычыны, мусіць, хоча цяпер i заплакаць Чапроўская, — бачыце, на яе дзіцятка квапіцца гэткі велікан.

—Каб не такі час, дык я не замінала б, не стаяла на вашай дарозе...— урэшце ціха i чулліва i, галоўнае, здаецца, сапраўды лагодна да Васіля сказала Чапроўская.— Няхай бы сыходзіліся i жылі сабе на здароўе, калі ўпадабалі адно аднаго. Я пра цябе, хлопец, нічога благога не скажу...

Ён, пачуўшы гэта, усцешыўся, здзівіўся: няўжо гэтая, як здавалася, вельмі строгая кабеціна не вастрыла i не вострыць на яго зуб?

—Як не скажу нічога благога ні пра тваіх дзеда i бабу, пра бацьку-нябожчыка. Гаспадарлівыя, талковыя, паважаныя ў вёсцы былі людзі. I на маці ні злосці, ні крыўды не маю. Гаротніца яна. На далёкім свеце цяпер недзе з дзецьмі пакутуе... Але ж...— гаворачы, Чапроўская адну руку пакінула на кавеньцы, другую прыклала да ўпалых грудзей, — Хіба цяпер, дзеці мае, думаць пра вяселле? Кажуць жа, скора Саветы наступаць пачнуць, будзе непадалёку вялікая бітва... Хоць бы жывымі застацца... Людзі янкоўскія вывезеныя, вёска спаленая, пустая, дзікая... Мы яшчэ тут... Ці да галавы, кажу, ігрышча?! — I, бачачы, што нішто ix, моладзь, не палохае, папрасіла: — Пачакайце хоць крыху, дзеці мае, няхай усё ўтрасецца, уляжацца. Бо цяпер я вам i вяселля ніякага не зраблю. I няма з чаго, i няма дзе...

—Не трэба нам вяселля, — абзыўнулася Яніна, — Шлюб возьмем — i ўсё, жыць будзем...

—Што ты гаворыш, дачка?! — усклікнула маці.— Як жыць без вяселля?

Чапроўская з надзеяю i з мальбою зірнула на Янку: ты ж, сын, за гаспадара ў нас, дык памажы! Але той, малады, Васілёў сябрук, яшчэ ніжэй угнуў галаву, відаць, не ведаючы, што парадзіць у такой важнай справе.

—Яны, пані Зося, яшчэ не думаюць пра тое, пра што вы ўжо са сваёю мудрасцю талкуеце, — уставіў слова гаспадар, лысы, таўсматы, спагадны, але жартаўлівы, часамi нават кплівы чалавек.— У ix пра іншае думкі. Маладому з маладою маладое ў галаве...

Кабеты збянтэжыліся. Засаромеўся i Васіль. 3-за свайго жаніхоўства. Нехта іншы, падумалася цяпер яму, нават маладзейшы, хірлявы, жаніўся да вайны ці ў вайну — рабіў усё па-чалавечаму, як i трэба, а вось падумаў ён пра жаніцьбу напрыканцы калатнечы — усё нібы дачасна, сорамна. Быццам спяшаецца, адно толькі грэшнае мае ў галаве.

—Божа ж мой! — пахітала сіваватаю галавой Чапроўская, — Hi двара ні кала, а думаюць сыходзіцца, жыць, сям'ю новую ладзіць...

—Можа, i не варта, пані Зося, баяцца ды наракаць, — зноў сказаў гаспадар. Але ўжо сур'ёзна, без кпінаў, — Абое маладыя, здаровыя, змалку навучаныя да работы. Па-другое, не такі ўжо i галец ваш зяць. Прыблукаў сюды летась з пустымі рукамі, голы як бізун. А цяпер мае свае калёсы, плуг, пілу, сякеру, косы. Мае каня. Не прапаў, адным словам, без бацькі ды маткі. Сам па сабе на ногі стаў. Малайчына! Парабкаваў, лічы, у Дошчачкі-скнары, быў малатабойцам у каваля, але сабраў, кажу, усё для гаспадаркі. Ca сваёй долі, што зарабіў за восень i зіму, увесну пшаніцу пасеяў, картофлю пасадзіў... Сталы ўжо, адным словам, гаспадар. Не прападзе i сам, i дачка ваша за ім не загібее...— Не вытрываў, усміхнуўся.— Праўда, я думаў: да багацейкі, да гаспадаровай Данусі-мілусі, прылепіцца ў прымы. Крышку касавокая, гугнявая, але затое вунь з якім загуменнем, адна ў бацькоў, з добрым пасагам. Дошчачка, гешэфтуючы з волаг.цю, за вайну яшчэ болей абжыўся... А ён, кажу, выбраў такую, як i сам — бежанку, сірату...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Міг маладосці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Міг маладосці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Міг маладосці»

Обсуждение, отзывы о книге «Міг маладосці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x