Генрых Далідовіч - Міг маладосці

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Міг маладосці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Міг маладосці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Міг маладосці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі лепшыя апавяданні i аповесці. Пераважная большасць апавяданняў пра сучаснасць, пра моладзь. Аўтара цікавяць характары шчырыя, сумленныя, здольныя з адказнасцю жыць i працаваць, імкнуцца да дабрыні i духоўнага ўзбагачэння. З асаблівай узрушанасцю даследуецца таемны i чароўны свет пачуццяў. Аповесці разнатэмныя: «Жывы покліч» — пра станаўленне маладой сям'і ў пасляваенны час, «Юля» — пра лёс маладой жанчыны, якая змагаецца за сваё шчасце.

Міг маладосці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Міг маладосці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пазней, калі са смакам пасёрбалі булёну — з маладой бульбы-самасейкі, са шчопаццю чырвонаармейскіх макаронаў, запраўленага чырвонаармейскаю тушонкаю, — пачалі рыхтавацца да сну.

Памыўшы пасуду, Яніна зладкавала на калёсах пасцель — падбіла ўзятае яшчэ ў Ружэвічах сена, дастала з клунка тое-сёе са свайго пасагу — дзяружку, падушкі i коўдру.

Васіль за тэты час схаваў у надзейным месцы торбу з харчам, патушыў цяпельца. Не варта, каб яно некаму — надта ліхому — кідалася здалёку ў вочы.

Без агню стала цёмна. З высі на ваколіцы адразу ж пала цемень, накрыла поле, блізкі лес, хутар, ix абаіх цішынёю. Гэтая цішыня была, амаль сказаць, нязвыклая. Бадай, страшнаватая. Здаецца, звыклыя, вабныя былі цёмнае неба, рэдкія далёкія зорачкі, а вось усё астатняе насцярожвала ды прыгнятала: па тым, што нідзе вакол не рьшалі вороты ці калодзежныя жураўлі, не чуўся чалавечы голас ці сабачы брэх, не тарахцелі калёсы альбо не даносіўся стук сякеры, адчувалася: вакол безжыццёвая, абязлюджаная прастора.

Вёска, хутар, калі яны з людзьмі, дык i цяпер, увечар, іншыя. Можа, таксама ціхія, але i ў цішыні ўсё роўна адчуваецца жыццё.

—Якая нямая ціш! — прашаптала Яніна, тулячыся да яго.— Нідзе ніякага гуку! Хоць бы кот дзе мяўкнуў ці нейчы крок пачуўся! Гэткая немата не меней страшная, чым гвалтоўная часіна, калі блізка страляюць ці паляць. Вусцішна.

—Вернуцца людзі з Германіі, асядуць — будзе ўсё па-людску, як i трэба, — супакоіў ён, — Зноў будзе гамана, смех, крыкі, песні...

—Калі яшчэ вернуцца! I ці вернуцца?

—Вайна скончыцца, усё ўляжацца, дык адразу i вернуцца.

—A ці адпусцяць ix? Ці тут прымуць? — у Янініным голасе пачулася трывога, — А можа, ix усіх там, не дай божа, замучаць ды паб'юць перад прыходам нашай арміі?

—Не можа быць, каб пазводзілі гэтулькі людзей, вёсак, — гэтая трывога нечакана перадалася i яму, кальнула шпількаю ў сэрца, але ён стараўся ёй не паддацца. Лягчэй нашмат жыць, калі сам сябе супакоіш, маеш моцны дух.— Яшчэ ж увесну, перад наступлением, присылал} каторыя ў Ружэвічы i ў іншыя вёскі весткі, пісьмы, пісалі, што маюць многа работы на нямецкіх заводах i фабрыках, у вёсках, бяспраўныя, але жывыя...

—Хіба дасі цяпер іхнім гаспадарам вялікую веру? Хіба тут, у нас, мала тыя пабілі люду? Каторыя вёскі, як нашы Янковічы i блізкія хутары, палілі без людзей, a ў каторых зганялі старых, малых у якое гумно, запіралі i палілі ўсіх... А на канец вайны... Адзін бог ведае, што яны могуць вытварыць ад вялікай злосці...

Васіль таксама адчуваў: вогненны віхор пранёсся ўжо на роднай зямлі туды i назад, памчаўся да кастра, адкуль выскачыў. Але праўда, як кажа Яніна, хто ж ведае, што там, у нелюдзевай бярлозе, будзе, хто выжыве, а хто i не ўцалее? Канечне, апошні бой будзе жорсткі, люты. Канечне, можа быць нямала ахвяр — наўмысных i ненаўмысных. Як сярод салдат з розных бакоў, так i сярод цывільнага люду — тамтутэйшага i вывезенага, — так, можа, i сярод янкоўцаў. А з янкоўцамі павезлі туды яго маці, сястру, трох братоў (ён, Васіль, уцёк па дарозе i ў Германію не трапіў). Бацька памёр яшчэ тут, у няспаленай хаце, да блакады. Лічы, у адзін час з Янініным бацькам. Каб на добры час, дык, можа, абодва i засталіся б жыць: адзін памёр ад нарыўнога зуба, a другі — ад запалення лёгкіх. Ix, канечне, загубіла не хвароба, а вайна, безурачоўе. Янініна маці засталася ў бежанстве, у Ружэвічах, а яе сына на тым тыдні ўзялі на фронт.

—Не дай бог, калі прыйдзецца адным жыць тут...— прамовіла Яніна.— Адным на ўсё хутарское i янкоўскае поле ці з чужымі, наезджымі, людзьмі...

Аж сшэрхла скура ад яе гэтых думак: праўда, калі раптам пагінуць на чужыне ўсе янкоўцы, дык яны застануцца тут адны, як сіроты ці як апошнія тутэйшыя насельнікі. Тады сапраўды Янковічы могуць i звесціся, калі раптам у ix, у яго i яе, не будзе дзяцей...

—Не. Душа чуо: i жывуць нашы людзі, i жывыя дадому вернуцца, — адказаў ён, цяпер ужо сам сябе падбадзёрваючы.— Іначай бог зусім ужо нелітасцівы... А мы першыя тут, як кажа Васюкоў, пачнем заводзіць новы, янкоўскі род...

—От кажаш...— папікнула.— Не гняві без дай прычыны бога, калі хочаш, каб спрыяў...

—Хіба я гняўлю яго? Я ж прашу, каб быў літасцівы. I да ўсіх янкоўцаў, i да нас. Што мы дагэтуль найболей бачылі? Лічы, адны толькі калатнечы, звады, рабаўйіцтва, знявагі ды гора...

—А недзе ж там, высока i далека, рай, — відаць, з таемнасцю пазіраючы ў цёмнае неба, прамовіла яна задумліва.— Там легка, шчасліва, без калатнечы, звад, рабаўніцтва, без зняваг i гора жывуць душы, што не грашылі, а шмат напакутаваліся на зямлі... Недзе там сядзіць i Ён i, можа, нават цяпер пазірае на нас. Бачыць вакол поле, лес, папялішчы, але адны шустрыя ды не зусім мудрыя маладыя ўжо тут... Відаць, хітае галавою ад нашай залішняй смеласці...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Міг маладосці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Міг маладосці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Міг маладосці»

Обсуждение, отзывы о книге «Міг маладосці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x