Яніна засмяялася зноў.
«Фінціклюшкі шляхоцкія!— пачало мяне разбіраць.— Як адгэтуль пайсці: пасварыцца з імі ці так?..»
— Я магу зразумець мастака, магу зразумець пісьменніка, як ён піша кніжкі,— раптам сказала Дануся, скончыўшы ігру.— Але як кампазітары ствараюць такую цудоўную музыку?.. Відаць, для гэтага трэба быць чарадзеем... О-ей, а чаго вы злуецеся?
У вачах яе было столькі просьбы, што я абмяк.
Дануся ўжо авалодала сабой і працягвала ролю гаспадыні.
Ведаеце, калегі, а цётка Антося жыве ў нас пятнаццаць год, ды так і не навучылася вымаўляць слова «фартэпіяна». Кажа яго па-свойму — «партафяна»!
Але я не засмяяўся.
Гэта мая скрыначка! — убачыла яна, што я бяру з тумбачкі карабок са слановай косці.— Тата прывёз з Японіі, калі працаваў там у аташэ. Праўда, прыгожая? Сюды яшчэ клала каляровыя паперкі ад цукерак... Янэчак, будзем зараз абедаць! Займіся чым-небудзь сам, а мы тым часам пойдзем на кухню гаспадарыць!
5
Застаўся я адзін і падумаў, што вось тут часта бывае пані Бацянская — жонка таго ваяводы, імя якога ведае кожны мужык маёй вёскі!.. Расхаджваюць тут генералы!.. Куды мяне занесла? Год таму назад хіба я сніў аб такім?..
Тут недзе выседжвае час і Браніслаў ды пазірае ласымі вачыма, як перад ім ходзіць генералава дачка!
Дануся ні разу не прапусціла сустрэчы са мной. Аднак у той жа час яна па-ранейшаму лічылася нявестай Любецкага, пра гэта ведала нават мая гаспадыня. Тады ж хто я такі? Хлапец для забавы?.. I Любецкі не можа не ведаць пра нашыя спатканні з Данусяй!.. На вёсцы, калі нявеста пойдзе з другім хлопцам, жаніх дасць ёй па мор-дзе і больш з ёй гаварыць нават не захоча!.. Іншая жонка няхай толькі гляне на чужога мужчыну!.. А сярод гэтага панства, кажуць, лічыцца шыкам мець палюбоўніка, і пра іх ведаюць мужыкі, жаніхі, ды робяць выгляд, што нічога не адбываецца, цьфу!..
Мяне апанавала злосць.
Каб супакоіцца, я заглянуў у суседні пакой. За шклом — кніжкі ў скураных пераплётах. Ля масіўнага стала — крэсла, абабітае цёмнай скурай. На сцяне — «круцыфікс»[ 18 18 Крыж (лац.).
].
Генералаў кабінет!
Я ўвайшоў у пакой і спыніўся ля шафы з масіўнымі тамамі. Чамусьці старэнькія томікі з бібліятэкі беларускага музея прыцягвалі да сябе больш, так і хацелася гартаць іхнія пажоўклыя старонкі, упівацца вачыма ў старажытныя шрыфты, адчуваць сябе Калумбам. Гэтыя — у пышных пераплётах — выклікалі толькі павагу, нібы генеральша, калі крочыць у касцёл!
Адчыніў я шафу і пачаў перабіраць кніжкі.
У чырвоным каленкоры — дзесяць тамоў Юзэфа Пілсудскага. Пра што ён мог аж столькі напісаць?.. Пагартаў першы том. Копія заявы ў Харкаўскі універсітэт з просьбай прыняць на факультэт медыцыны. Гм... Пілсудскі — медык?.. Далей — стэнаграма пецяр-бургскага суда ад 29/ІУ 1887 года. О-го! Юзэфа з яго братам Браніславам судзілі за спробу забіць цара!..
Вось як я ведаў сваіх ворагаў! — Уражаны, паставіў я кніжкі.
У суседнім пакойчыку кінуліся ў вочы іконы. На адной з іх маці божая з адкрытым сэрцам на грудзях. Сінія і ружовыя фігуркі маткі боскай стаялі на падстаўках, Тут, відаць, моліцца генеральша. Ад пакоя павеяла касцёлам.
Агледзеўшы ўсё, я пачаў сумаваць.
На дварэ загрымела, збіралася на дождж. Успомнілася вуліца маёй вёскі пасля навальніцы. Цёпла і парна. Хмары яшчэ не разы-шліся, і таму змрочна. Прыемна хіліць да сну. За платамі заблытаныя дажджом і набрынялыя гронкі бэзавых кветак. На панадворках — хвалістыя лініі з трэсачак і кары — межы, дзе зусім нядаўна стаялі лу-жы. Уся прырода, напіўшыся дажджу, нібы ап'янела. Цішыня. Толькі жаласліва мэкае мокрае цяля, якое людзі забыліся адвязаць і ўпусціць у хлеў... А тут — смярдзючы горад, халодная кватэра генерала!..
Уцячы?..
Я ўсадзіў рукі ў кішэні і шалёна засвістаў, падрыгваючы нагой у калене. Мне і свістаць не хацелася, але рабіў гэта таму, што здавалася, бытта гэтак рабіў бы той, з каго я браў цяпер прыклад.
Янэчку, каханы! — выскачыўшы з кухні, палымяна зашаптала Дануся і павісла ў мяне на шыі.
Зноў я размяк. Нацалаваўшыся да ап'япення, паставіў яе на падлогу.
Будзь разумны,— узмалілася,— я цябе вельмі прашу, не крыўдзь Янусі...
Ого, так і пакрыўдзіш гэтую цытру!
Пацярпі! — горача зашаптала яна.— Тата выбраў мне яе ў сяброўкі яшчэ з першага класа гімназіі. Яна ведала ўсе мае сакрэты. Калі ішла да цябе на спатканне, дома казала, іду да Яніны, а яна потым пацвярджала... Мы ёй абавязаны... Будзеш разумны, праўда? Не задзірайся!
Што з вамі зробіш!.. А ты добранькая таксама! Пакінула тут аднаго з іконамі і Пілсудскім...
Читать дальше