Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У першы том выбраных твораў Аляксея Карпюка ўвайшлі апо-весць «Данута» (дапоўненая і дапрацаваная), пашыраная аўта-біяграфія «Мая Джамалунгма», дзе пададзены багаты пласт жыцця, праз які давялося прайсці аўтару, апавяданні.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вось — кіёск. Па дарозе ў ліцэй яна кожны дзень глядзіць на яго. Быць таго не можа, каб чалавек не пакідаў на прадмеце штосьці ад свайго позірку. На сініх фанерных сценках абавязкова ёсць сляды і Данусіных вачэй. Вось і я гляджу на кіёск...

Цікава, калі глядзець на яго Данусінымі вачыма, ён дакладна такі сіні, якім здаецца мне? Магчыма, у яе ўяўленні сіні колер выглядае зусім інакшым?..

Мне, нібы пасля першай вясенняй навальніцы, зрабілася лягчэй дыхаць, весялей жыць. Я прамянеў здароўем і шчасцем, з пачуццём перавагі сустракаў залётныя позіркі дзяўчат. Каб яны, бедныя, ведалі, якімі вартымі жалю, смешнымі і наіўнымі мне здаваліся!..

Я быў упэўнены, што абавязкова зноў сустрэнуся з Данусяй. Яна ж такая простая, зусім не падобная на фанабэрлівых паненак віленскай знаці, якія не лічаць цябе нават за чалавека.

Ад радасці, што ўсё наперадзе, захацелася бегчы дахаты, легчы на ложак і праспаць увесь гэты час, абы толькі не пакутаваць ад чакання. Эх, каб які чараўнік зрабіў мяне на гэтыя дні нячулай скалой, як бывае ў казках!..

Позна ноччу, вяртаючыся дадому, я стаіўся каля генеральскай брамкі і зноў пачаў вартаваць.

Выйшлі дзве дамы, спыніліся на тратуары. Адна з іх была генеральша. Яна, мусіць, праводзіла сяброўку.

Дамы некалькі хвілін меркавалі, ці трапна апрануліся. Дзіўна. Пра гэта яны гаварылі сур'ёзна, нібы ў тым, якое адзета паліто, увесь сэнс чалавечага жыцця на зямлі.

Пані Вацлава,— спыталася незнаёмая,— колькі зарабляе цяпер ваш муж?

Геяеральша нешта прабумболіла.

I пані не мае даўгоў?

Не.

О Езус Коханы! Мой муж атрымлівае ў два разы больш, і я вечна ў даўгах!

Эканомлю, ласкава пані, і трымаю добрых служанак.

Толькі цяпер я здагадаўся, што незнаёмая — жонка ваяводы, пані Бацянская.

О, та-ак, добрая служанка — вялікае шчасце ў доме! — з перакананнем пацвердзіла яна, цяжка ўздыхаючы.— Але адкуль такіх узяць у наш час? Каралі і служанкі цяпер не ў модзе, кажа мой муж. Ваша Антося заўсёды дома, калі б я да пані ні зайшла! А сёння, на-прыклад, я сваіх служанак адпусціла з вечара да раніцы. I хоць ведала, што яны правалочацца з салдатамі, але падумала: няхай сабе выйдуць на волю...

Таму я і трымаю адну старую, другую ідыётку і нікуды кроку лішняга ступіць не дазваляю,— дзялілася вопытам генеральша.— Нявольнікі няўдзячныя. Няўдзячныя нават за волю!

Праўда, праўда, ласкава пані! — жыва падхапіла яе Бацянская.— Гэта і мой муж кажа! А яшчэ гаворыць, што праз некаторы час іх абавязкова трэба мяняць, бо надта хутка псуюцца. Ды я такая добрая — анёлам мне б толькі быць! Адгэтуль і грошай заўсёды не маю, даводзіцца пазычаць у вас...

Генеральша яе супакоіла:

Не трэба сябе так касціць, дарагая пані, вы тут ні пры чым! Варшаўскія вяльможы выязджаюць на нас!.. Пан Бэк, Славой-Складкоўскі за кошт дзяржавы трымаюць слуг, па тры лімузіны!.. Маюць вілы ў Закапанэ, яшчэ будуюць сабе і ў Жэневе, а ты заедзеш у Цурых і тулішся ў пансіянаце, бы жабрачка!..

Генеральша кранула ў Бацянскай набалелы мазоль.

Ой, пані Вацлава! — з жарам загаварыла яна.— Іхнія жанкі якіх толькі падарункаў не прывозяць з загранічных камандзіровак!.. Бэк узяў сваю кікімару ў Берлін, і Рыбентроп саболевае футра ёй падараваў!.. Мой гаворыць: «За што мы кроў пралівалі ў легіёнах?! А хто такі Славой? Такая самая выскачка!»

Бо жывуць ля залатога карыта,— растлумачыла генеральша. — Пахапалі сабе смачнейшыя кавалкі, а нашых мужыкоў, сапраўдных герояў «Цуду над Віслай», у глушыню спіхнулі слухаць злавеснае карканне гэтых варон!.. Здаецца, з торбай пайшла б па свеце, ды ніхто не заўважыць!..

Глушыня-а, пані Вацлава, страшэнная! Нікуды не вылезеш — пясок, камарыльня, хваробы, а з-за дзікунскага дыялекту ні з кім не абмяняешся на вёсцы і словам!.. Ужо лепш чалавек знаходзіўся б у якой-небудзь Афрыцы!.. Мой гаворыць, калі выдзяляць там Польшчы калоніі, напросіцца ў прэзідэнта губернатарам у Мадагаскар!.. Хопіць з-за камуністаў псаваць тут нервы! У Афрыцы брыльянтаў, кажуць, многа ў пясках!.. I дзеці прагнуць так экзотыкі!.. Сланы... Пальмы... Свежыя фрукты... Негры...

Ваяводзіха ўспомніла і ажывілася яшчэ больш:

На Капры адзін амерыканец запрасіў нас у госці, і яны нам прыслугоўвалі! Такія паслухмяныя!.. Пачуеш ад іх толькі і ўсяго: «Так, мадам!», «Так, монсер!» Дарагая пані, а што за цудоўная гармонія!.. Сі-няе-сіняе неба, галубое мора, белая віла, чорныя слугі і гувернанткі!.. I я, пані, скажу, іхняе цела зусім не пэцкаецца, я добра прыгледзе-лася!.. Іхняя чарната нейкая ўнутраная, нават на белым каўнерыку не пакідае следу!.. Калі ім павязаць яшчэ аранжавыя фартушкі—цуд шэдэўральны!.. Негры зусім мала ядуць, не тое што мае русінкі — адной бульбы ім не напасешся: як сядуць усе трое, як навернуць!.. Ад таго ім потым і да салдат хочацца!..

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x