Генрых Далідовіч - Пабуджаныя

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Пабуджаныя» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1988, ISBN: 1988, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пабуджаныя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пабуджаныя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новы раман вядомага пісьменніка Генрыха Далідовіча — працяг папярэдняга рамана «Гаспадар-камень», удастоенага Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа. Тут мы зноў сустрэнемся з людзьмі з Налібоцкай пушчы, прасочым за драматычным лёсам кахання Зосі i Янкі, станем сведкамі падзей першай сусветнай вайны i Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі на Беларусі. У кнізе нямала старонак з вострасюжэтнымі сітуацыямі, напісаных на ўзроўні высокай паэтычнасці i ўзнёсласці.

Пабуджаныя — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пабуджаныя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Цар, канечне, не хоча траціць уладу,— адказаў Алесь.— I Часовы ўрад нешта тайнае замышляе, бо хоча, кажуць, выратаваць яго, адправіць на нейкі час у Англію. Але Петраградскі Савет загадаў арыштаваць Мікалая i пасадзіць у крэпасць.

— Што ты кажаш? — здзівіўся бацька.— Цара — за краты?

— Садзіў нас, а цяпер няхай пасядзіць сам...

— Які ты худзенькі, сыночак, — села на лаве пры акне маці, сашчапіла рукі.— Вочы, шчокі запалі, валасы павыпадалі. Скора, як i бацька, злысееш. Бацька ж стары ўжо, а ты ж яшчэ малады...

— Самае важнае — жывы, мама,— усміхнуўся, бачачы, што з жаласцю, стоячы каля пліты, пазірае на яго i Кастуся, нервова мне рукамі касу.— Як кажуць? Мяса нарасце, абы косці былі. Душу тапталі, мардавалі, a косці цэлыя ж...

— А што — білі, сыночак?

— Kaгo i білі,— ухіліста адказаў.— Але цяпер няма цара, дык няма i турмаў, паліцыі, жандараў, ахранкі. Пагнаў народ. Вымеў як мятлою. Цяпер лад трымае сам народ. Міліцыя. З рабочых, з салдатаў. Да слова, сын нашага Сцяпана Чорнага, Пятрусь, у мінскай міліцыі.

— Глядзі ты! — здзівіўся бацька.— Вот табе i Чорны! Здолеў не толькі братавай дзіця прыстарацца! У рэвалюцыянеры дапаў!

— Прывёз свежых газет, дык чытайце, што ў Петраградзе i ў нас тут, у Мінску i краі, робіцца,— прамовіў Алесь, развязаў пляцак i дастаў кіпу згорнутых газет — петраградскія i мінскія «Известия», «Вестник Временного правительства», «Минский голос».

— A ці пішуць што пра вайну? — з прагаю пазіраючы на газеты, запытаў бацька. Устаў, узяў з-за абразіка акуляры з адною дужкаю i з суравою ніткай замест другой дужкі. Начапіў ix на нос.— Будуць яшчэ ваяваць альбо пачнуць ужо мірыцца, разыходзіцца?

— Яшчэ ні слова няма пра гэта.

— Дык чаго яны вады ў рот панабіралі? — абурыўся бацька, чытаючы загаловак першай газеты, што была верхняй у скрутку.— Ці яшчэ самі не ведаюць, ці хочуць яшчэ болей мардаваць народ?

— Не ведаю, тата.

— Мне здаецца, што новая ўлада павінна была якраз пра гэта першае слова сказаць. Пра тое, што ўсім найбольш баліць, абрыдла.

Маці цяжка ўздыхнула i, не замінаючы, каб мужчыны «папалітыкавалі», пагаварылі пра жыццё-быццё, падалася да печы — даваць сыну есці.

— Ты вот кажаш, што i Пятрусь Чорны там, у Мінску, рэвалюцыянерыць,— сказаў бацька, акідваючы позіркам вялікія пафасныя загалоўкі ў газеце.— Пятрусь малады, гарачы ды яшчэ, можа, да людзей такіх прыбіўся, дык у паліціку пайшоў, а вот тут перад марцам яго дзядзькі, Міхайла i Пятро, тэж забунтавалі. Пабіліся з салдатамі i афіцэрам, калі тыя сена, авёс у вёсцы бралі для арміі. Дык Чорных тыя вайскоўцы забралі, кажуць, у халоднай патрымалі, а потым, як цара скінулі, адпусцілі. Пятро зухам вярнуўся, хваліцца, што пабаяліся, не ўскуралі, a Міхайла шынель, порткі вайсковыя ўкраў, прынёс дадому i тэж певуном ходзіць. Хоць храбрыцца няма чаго. Калі ехаў, дык, можа, бачыў: няма сена, дык i Сцяпан, i Пятро салому са страхі здзіраюць, на сечку рэжуць... I мы, мусіць, да вясны не дацягнем, тэж, калі не пазычыць Пётрык, будзем страху растрыбушваць...

— На свеце мітрэнга, кроў льецца, бунтэ ўсякія, а тут у нас ліха на ліху, сынок,— зноў уздыхнула маці, дастаўшы з печы саганчык.— I людзі памяняліся, як падурэлі...

Кастуся падміргнула Алесю, а пасля прыклала рукі абапал рота i, каб не пачула маці, ціхенька сказала:

— Зараз пачне маладых кабет бэсціць...

Бацька i ўбачыў, i пачуў, як павялася дачка i што сказала, зморшчыўся. З незадавальненнем. На свавольніцу-любіміцу.

— Надта ж маладыя кабеты паводзяцца блага...— сапраўды так, як i казала Кастуся, паскардзілася маці.— Як на які злом галавы. Гэтулькі гора, бяды, ліха на ліху, а яны... Шалеюць, як перад канцом свету... Наша ж Ядзя гэтак нас перад усімі людзьмі асаромела... Наказакавалася, нагулялася....

— Гіполю напісалі пра гэта? — запытаў Алесь пахмурна.

— А чаго будзем таіцца? — нечакана зазлавала маці. Алесь аж не паверыў, што яна, звычайна мяккая, можа быць i гэтакая незычлівая.— Хай ведае, якая яго жоначка... Ён на чужыне гаруе, дзецям, ёй капеечку да капеечкі збірае на зямлю, на хату, а яна, сволач, любошчы шукае...

Алесь наструніўся: маці зараз абзаве кепскім словам i яго каханку, Кацярыну. Ды маці, амаль непісьменная, але разумная, абачлівая, не пасыпала соль на яго сардэчныя пакуты i раны...

Салдаты-пастаяльцы, уведаўшы, што вярнуўся яшчэ адзін гаспадароў сын, разышліся па іншых хатах.

Увечар, калі бацька i Янка начыталіся газет (Янка ўведаў навіны i маўчаў, а бацька, урэшце адкладаючы газету, сказаў з вышыні сваіх гадоў: «Хораша пра салодкае пішуць, толькі ці стануць калі гэтыя словы цукрам?!»). Як ухадзіліся па гаспадарцы i запалілі лучыну на камінку, пачалі заходзіць у хату вяскоўцы. Праз колькі гадзін усе ведалі, што ён вярнуўся.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пабуджаныя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пабуджаныя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Пабуджаныя»

Обсуждение, отзывы о книге «Пабуджаныя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x