Генрых Далідовіч - Пабуджаныя

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Пабуджаныя» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1988, ISBN: 1988, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пабуджаныя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пабуджаныя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новы раман вядомага пісьменніка Генрыха Далідовіча — працяг папярэдняга рамана «Гаспадар-камень», удастоенага Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа. Тут мы зноў сустрэнемся з людзьмі з Налібоцкай пушчы, прасочым за драматычным лёсам кахання Зосі i Янкі, станем сведкамі падзей першай сусветнай вайны i Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі на Беларусі. У кнізе нямала старонак з вострасюжэтнымі сітуацыямі, напісаных на ўзроўні высокай паэтычнасці i ўзнёсласці.

Пабуджаныя — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пабуджаныя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сёння болей, як раней, хваляваўся пры сустрэчы з роднай вёскай — надта пры першым жа позірку на дарагі сэрцу i ў той жа час ненавісны Кацярынін высокі, накрыты белай бляхай дом i на сваю, як здалося, яшчэ болей аселую хату.

Ён саскочыў з кузава аўтамабіля на рыхлаваты снежны дол; малады прапаршчык, а таксама міласэрныя сестры памахалі яму рукамі на развітанне; аўтамабіль крануўся, паехаў у Налібакі; Алесь застаўся адзін — адзін са сваімі Янкавінамі, якія любіў, за якія пацярпеў, але якія, можа, пра яго ўжо забыліся.

У іхнім двары нікога не было; людзі — поўная («Цяжарная,— падумаў ён,— i можа, ужо другім альбо нават трэцім дзіцем»), у валёнках i кажушку Зося i таўсматы, пацяжэлы за апошнія гады Віця — стаялі ў суседавым дворышчы. Паілі каля студні каровы. Алесь махнуў ім рукой на прывітанне, пачакаў, пакуль яны адкажуць, і, ускінуўшы пляцак, падаўся ў сваю браму. Скіроўваючы позірк на акно, убачыў: вось прыпаў да шыбіны малады твар, тут жа знік —відаць, сястра (а гэта была якраз яна) сказала пра яго тым, хто быў у хаце, i пабегла. Сапраўды, пачулася, як ляпнулі дзверы ў сенцах, пасля паказалася i яна сама — высакаватая, у доўгай чорнай спадніцы i белай цеснаватай, асабліва на грудзях, блузцы. Паперадзе гойдалася доўгая i тоўстая чарнявая каса.

Сустракаў з усмешкаю, бачачы паўраскрыты рот з маладымі белымі зубамі, кірпаваты нос i чарнявыя густыя бровы. Не падлетак ужо, а сталая дзяўчына.

— Алеська! — падскочыла, абшчапіла шыю дужымі рукамі.

Ён, чуючы, як утрапёна тахкае сэрца, пагладзіў сястру па плечуках, як заўсёды, стараючыся не зачапіць горбік. Калі ж яна адхінулася, зірнула на яго, то маладыя сакаўныя губы яе былі ў гэтую хвіліну плаксіва скрыўленыя.

— А мы цябе i не чакалі,— вінавата прызналася яна.— Табе ж яшчэ месяц сядзець. Думалі: вернешся пасля вялікадня.

— Я заўсёды вяртаюся нечакана...— пажартаваў, бачачы, што паказалася з-за вугла хаты i трушком спяшаецца да яго зусім маленькая, сагнутая, з выцвілымі вачыма маці, выціраючы падолам доўгага фартуха слёзы на шчацэ.

— Такі i праўда гэта ты, Алеська,— усцешана прамовіла, акідваючы позіркам чужыя на ім паліто i капялюш. Спачатку, як чужому, падала руку, а пасля пацалавала тры разы.

Вось выйшаў схуднелы, нават усохлы бацька (у кажушку-безрукаўцы, без шапкі, зусім лысы) i з ім узмужэлы, высокі ды станісты, але зарана пасівелы на скронях Янка. Калі ціснуў бацькаву слабую руку, дык аж здзівіўся: раней бацька быў строгі, раўнаважны, яго не легка было падбіць на слабасць, а вось цяпер расчуліўся, аж да слёз у таксама выцвілых, няяснага колеру вачах. Янка ўсміхаўся, але не па-хлапчукоўску, як раней, тры гады назад, а па-сталаму ўжо, як чалавек, які пабачыў ужо i свету, i ліха добра ведае, што такое зварот блуднага сына ў роднае прыстанішча.

— Дык, кажаце, не чакалі? — усміхнуўся Алесь — Ці, можа, яшчэ не ведаеце, што скінулі цара i ў Расіі ўжо новы ўрад?

— Чаму не, сынок, чулі,— адказала маці, шамкаючы: стала ўжо, лічы, бяззубая.— Салдаты-пастаяльцы сказалі.

— Ну, хадзем у хату, а то пасталі на дварэ...— апамятаўся, праявіў сваю былую цвярозасць бацька.

У хаце, як i раней, Алесь убачыў i ўсё знаёмае, i разам з тым штосьці было новае — не, не столькі здзіўлялі саламяныя кулі ў куце хаты, a ўражваў нейкі просты, але мудры сялянскі лад, спакой, што перамагаў мітуслівасць, дробязнасць.

— Мусіць, дзіва табе, што гэтак у хаце...— нібы апраўдалася маці.— Раней было чысценька, а цяпер, бачыш, вот як. Чужых людзей, пастаяльцаў, далі, дык вот i натоптваюць...

— Ды не, мама,— здымаючы капялюш, збянтэжыўся ён, што яго лічаць за нейкага ўжо гарадскога пана.— Не верыцца, што я зноў дома, бачу вас, хату, усё знаёмае...

— Ды неяк неспадзявана ты вярнуўся,— сказала маці.— Нічога ж не пісаў— i вот дома...

— Новыя ўлады вызвалілі,— патлумачыў ён, сеў у паліто на покуце, трымаючы ў руках капялюш.— Праўда, мяне яшчэ раней, да дазволу Часовага ўрада выпусцілі самі мінчукі. I, ведаеце, хто адчыняў маю камеру? Шлёмаў Фоля. Кінуўся да мяне, трасе рукі, цалуе i шэпча: «Толькі вы, Аляксандр Іванавіч, не называйце мяне Фолем. Я цяпер Фелікс Шломскі...»

— А Шлёма кажа: не ведаю, дзе мой Фоля. Як у ваду боўтнуў...— падаў голас бацька. Таксама сеў, на другі бок стала.

— З рэвалюцыянерамі яго Фоля. З бальшавікамі.

— Ох, гэтыя рэвалюцыянеры! — хітнуў, лічы, ужо спрэс лысай галавою бацька.— Паднялі люд i не толькі старых міністраў, але самога цара сагналі!.. Хто мог паверыць, што гэтакае можа быць! Каб нашы дзяды падняліся з таго свету, дык не паверылі б у гэта, аж...— Зірнуў з запытаннем.— Ці, можа, усё гэта толькі да пары да часу?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пабуджаныя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пабуджаныя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Пабуджаныя»

Обсуждение, отзывы о книге «Пабуджаныя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x