Анатоль Бароўскі - Вужык. Голуб на плячы. Дак

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Бароўскі - Вужык. Голуб на плячы. Дак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Гомель, Год выпуска: 2012, Издательство: Палесдрук, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вужык. Голуб на плячы. Дак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вужык. Голуб на плячы. Дак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 

Вужык. Голуб на плячы. Дак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вужык. Голуб на плячы. Дак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Гарбата смачная ў вас, Васіль Андрэевіч. А мне пара. Дзякую за пачастунак.

– Ды няма за што. Можна было чым мацнейшым падмацаваць нашу гаворку.

– Іншым разам, Васіль Андрэевіч.

– А ён будзе – той іншы раз?

– Думаю, што будзе.

– А цяпер хоць атрымалася ў нас гаворка?

– Здаецца, атрымалася.

– Ну то і добра, Алег Антонавіч.

Зінчук паціснуў руку, развітаўся.

Праз колькі хвілінаў ускочыў на прыпынку ў аўтобус, які давязе яго да мікрараёна “Гомсельмаша” – там ён жыў у маласямейцы на дзевятым паверсе новага дома…

12.

Ён спаў і сніўся яму дзіўны сон…

Быццам нехта катурхае яго ў плячо, ды не нехта, а ён, яго вужык, ды крычыць яшчэ, трывожна непакоіцца…

Васілёк прахопліваецца, расплюшчвае вочы.

Перад ім, за паўметра якога ад твару, выдаўжыла старчаком галаву вялізная і тоўстая гадзюка. Глядзела на яго ўчэпіста, як быццам ён зрабіў ёй недаравальнае зло, быццам разбурыў і сагнаў яе са свайго селішча, альбо яшчэ горш – хацеў забіць, знішчыць…Ніводнай паўзучай істоты за ўсё сваё жыццё ён не пакрыўдзіў.

Гадзюка не варушылася – як нежывая была, як акамянела, але ў напрузе быў кожны мускул, кожная жылка.

Дзве пярлінкі вочак адсвечвалі сонца, і яе позірк наводзіў на хлапчука жудасць і прыгнечаны страх. Пастушок разумеў: калі ён толькі рэзка ўзмахне рукою ці крутане галавой, нават вейкамі міргане, – яна адразу ж з маланкавай хуткасцю дзеўбане яго ў твар і ўвап’ецца сваім смяротным жалам у цела…

Вужык маўчаў, мусіць, адчуваў прысутнасць непажаданай і злой госці.

Вялікімі намаганнямі ён задушыў у сабе страх, расслабіў напружанасць, каб лягчэй авалодаць з нечаканай сітуацыяй. Ён толькі напручваў розум, каб як найхутчэй прыняць тое адзінае рашэнне і выбавіцца з бяды…

Нехта падказваў яму, што рабіць, як дзейнічаць.

Васіль пакрысе пачаў адсоўвацца ад галавы гадзюкі, – але адсоўваўся незаўважна, адпаўзаў пакрысе, нібы яго вужык – міліметр за міліметрам, сантыметр за сантыметрам.

Ён сачыў за ёю, не адрываў свайго позірку, як усё роўна стараўся загіпназаваць яе, прымусіць здранцвець, адабраць у яе жаданне накінуцца на яго, адпрэчыць ад сябе…

Але чым далей пастушок адсоўваўся ад яе, – шэра-чорнай, таўшчынёй з руку дарослага чалавека, тым больш змяншалася пагрозлівасць і яго страх, ад якога ўжо і макавінкі не засталося.

Але не спяшаўся радавацца – ведаў: гадзюка, скруціўшыся кольцам, напруціўшыся, спружыніўшы, можа сягаць да пяці метраў…

Што адбывалася потым, Васілёк нічога не разумеў…

Ад яго, з-пад палатнянай торбачкі, на гадзюку кінуўся вужык. Кінуўся імгова, што яго амаль не заўважыў. Як і не чакала і таму не заўважала гадзюка.

Ён пачаў яе сціскаць, душыць, абвіўшыся па ёй. Толькі тады няпрошая госця апамяталася, ды, мусіць, з вялікім спазненнем, – легла плашмя на зямлю, пачала круціцца, выгінацца, скручвацца кольцам, спрабавала падскочыць, адарвацца ад зямлі. Але вужык учэпіста трымаў яе і не адпускаў, як чакаў, калі яе сябар – чалавек – дапаможа яму і заб’е гадаўку, якая толькі што пагражала смерцю…Але сябар не зрабіў таго, – у ім не было злосці і помсты, не было жадання забіваць жывую істоту, якую стварыў Усявышні Творца, забіваць – грэх, нават калі вораг і жадаў забіць цябе…Ён толькі пакруціў адмоўна галавой, як адхрышчваўся ад злачынства, каб потым не несці ўсё жыццё на сабе цяжар віны забойства безабароннай істоты…

Тады гадзюка дапетрыла, як вырвацца з абдымкаў абаронцы – злаўчылася і палезла паміж галінамі лазін, якія як не датыкаліся адна да адной. Напружвалася, што было сіл, аж дрыжэла, вельмі ж старалася скінуць з сябе вужыка…

І – вылузалася, вышмаргнулася. І тады ж, не губляючы часу, пачала ўцякаць, баючыся, што вужык зноўку дагоніць яе і абаўе як хмель алешыну, ды сцісне ад злосці, што яна вырвалася ад яго, яшчэ больш, яшчэ мацней, – шпарка выгіналася, шукала якую-небудзь шчыліну ці нару ў зямлі, каб знікнуць зусім…

Але вужык быў шпарчэйшы за яе, – ён абагнаў свайго ворага, загарадзіў сабою дарогу, прыўзняў галаву.

Тады гадзюка зашыпела, як кот на сабаку, калі той прыпяў яе да плоту, таксама прыўзняла галаву, як рыхтавалася да бойкі, і ў яе шыпенні было нешта пагрозлівае і злое.

Але толькі для Васілька, які назіраў за іх бойкай і не верыў сваім вачам, бо такога раней ніколі не бачыў, і мо не ўбачыць ніколі. Для вужыка, мусіць, яе шыпенне нічога не азначала, бо і ўджаліць яна яго не магла, – значыць, проста пужала. ведаючы, што і не напужае яго…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вужык. Голуб на плячы. Дак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вужык. Голуб на плячы. Дак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вужык. Голуб на плячы. Дак»

Обсуждение, отзывы о книге «Вужык. Голуб на плячы. Дак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x