Генрых Далідовіч - Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кожны з нас надзяляецца матухнай-прыродай многім. Але трэба ўмець яго, гэтае многае, самім развіваць i ўмацаваць. У тым ліку i тое, што мы называем проста i велічна: «пачуцці». «Жар кахання» — спроба пісьменніка Генрыха Далідовіча сродкамі мастацкага слова разабрацца ў тым, што так молада, парывіста, а часам i апантана хвалюе наша сэрца, высакародзіць душу добрага чалавека, робіць Яго i Яе блізкімі i дарагімі адно аднаму.
Рэдактар: І. І. Канановіч

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Але чаго мы, людзі, тут сядзім: холадна i цямнее ўжо, хадзем у хату.

Устала, падалася першая. У хаце прыпынілася ля печы, выцягнула вілкамі гаршчок з бульбаю, паторкала відэльцам, правяраючы, ці зварылася.

Ён гэтаксама падняўся, убачыўшы, як ад шыбін адарваліся дзеці — відаць, дзяўчынкі сачылі за ім i за маці. Але Каця нічога на ix не сказала, абхапіла гаршчок анучаю, зняла яго з прыпека i адцадзіла ваду ў вядро, а пасля высыпала бульбу на стол, на разасланы ручнік. Тады відэльцам, адпіхаючы лісце хрэну ды вішанніку, дастала з вядра салёныя гуркі, паклала ix, зялёныя, крамяныя, у талерку. Пасля ўзяла з паліцы загорнуты ў паперу, на якой самапіскай была напісана цана, кавалак купленай у магазіне каўбасы, парэзала яе, наліла ў кубкі кіслага малака.

Затым схадзіла ў другую палавіну i прынесла адтуль пляшку, заткнутую гумовым чорным коркам.

— Не трэба, — прамовіў ён, саромеючыся i Каці, i яе дочак-вучаніц.

— На апетыт трохі... — усміхнулася Каця, наліла яму з палавіну шклянкі, а сабе зусім крыху. — Ну, будзьце здаровыя, — сказала, але пастаралася не зірнуць, не глядзела: бярэ ён чарку ці не — выпіла, прыкрыла рот рукою. — Фу, як яе толькі п'юць!

Ён паволі выпіў, моўчкі пачаў закусваць.

— А можа, i гэта дап'яце? — спытала пасля. — Кропля тут засталася, што вам значыць, мужчыну...

— Ды хопіць, — усміхнуўся ён. — Не раз i кропля лішняй бывае, зводзіць... Што тады i стрымацца не можаш... Вялікая яна губіцелька, гэтая гарэлка...

— Гэтая халера толькі дурных ды прагных губіць, разумнага чалавека не звядзе... — сказала яна, зноў на яго не пазіраючы, але шмат што i намякаючы. — Ну, дык бярыце за здароўе ды за гэты розум...

Выпіўшы, ён зноў пачаў есці, адчуваючы, што ў яго разгарэўся апетыт, а яна яшчэ дастала гуркоў, парэзала каўбасы. Сама не ела больш, сядзела паблізу, як радуючыся, што сядзіць разам з мужчынам i той смачна есць тое, што яна прыгатавала, i не толькі смачна ўплятае, але i, канечне, у душы дзякуе ёй.

— Спадабалася вам у нас, Апанасавіч? — запытала пасля з хваляваннем у голасе.

— Ды няблага... — адказаў ён, зірнуў на яе, яшчэ зусім маладую, ружовашчокую, прыгожую, i адчуў такое збянтэжанне, якое даўно ўжо не адчуваў: прыйшоў вялікі смутак па жанчыне — па жонцы, сяброўцы, маці яго дзяцей, — па ўсім тым, без чаго, відаць, не можа жыць усякі разумны ды здаровы чалавек. — Ды чаму можа быць блага? Дырэктар як дырэктар, як i ў кожнай школе, калегі па рабоце разумныя, далікатныя, працавітыя... Толькі вот, можа, аднагодкаў маіх мала, бо ўсе маладыя амаль, са сваімі клопатамі, i я ім мала падыходжу, бо ў мяне іншыя клопаты... A ў вас мне — здаецца, лепш нідзе i быць не можа...

— Ці добра вам тут выходзіць? — як ужо між іншым запытала Каця, прыбіраючы стол.

— Ды рублёў сто трыццаць...

— Добра, — сказала яна.

Ён нічога не адказаў, закурыў, глядзеў, як увішна ўсё робіць гаспадыня, i адчуў трывожнае хваляванне ад блізкасці жанчыны...

1975

Асенняе лета

Мы многа пішам пра вайну i боль,

А пра каханне — час ад часу толькі...

Анатоль Сербантовіч

Бывае такая ня'доўгая, але вельмі прыкметная пара на дварэ — асенняе лета. Стаіць яно на пачатку верасня, калі яшчэ не паслабела святло, не паспела астудзіцца паветра i трымае летняе цяпло зямля. Тады некалькі дзён гэтак жа горача, як i ў чэрвені ці ў ліпені, бо няма яшчэ халодных скразнякоў i нудных дажджоў-абложнікаў. Морась — цёплы пырскуль ці ўліўны грыбасей — часта нарываецца, але яна хутка праходзіць, мякка парыць, прымушае красаваць у лесе зямлю.

Цёпла, утульна ў асенняе лета, але ўжо вока журботна заўважае жоўта-рудаватае лісце, чырвані ў якім большае з кожным днём, бачыць апусцелыя сухабелыя палі, пацукравелыя яблыкі ў садах i самотную пажаўцеласць на дварэ, якая надта відаць, наганяе незразумелы сум, калі сонца прыхаваецца за хмару i свеціць адтуль, свеціць, здаецца, ярка, але неяк па-жоўтаму самотна. Журбота i смутак прыходзяць, мусіць, ад трывогі за цяпло, зеляніну i кветкі, ад трывогі перад блізкімі халадамі i нізкімі сібернымі дажджамі.

Гэту пару — асенняе лета — Вольга Пятроўна вельмі адчула сёлета, адчула на саракавым годзе свайго жыцця. Дасюль, здаецца, i не заўважала надта, што там на дварэ — канчаецца лета ці ідзе восень, пацяплела ці крыху пахаладала. Важней за ўсё была праца, сям'я — муж ды дзеці — i свая маладосць. А вось сёлета, бадай, упершыню, прыйшла трывога, што ўсё на свеце мяняецца, прыходзіць i адыходзіць, але толькі не маладосць. Нечакана яна прыйдзе, закрасуе, успеніць кроў, ад якой закружыцца галава, затуманіцца розум — тады, можа, i прыйдуць цудоўныя хвіліны кахання ды шчасця, — але нечакана — што i не заўважыш — пасля атухне, хвалюе, як даўні ўспамін, ад якога часамі i зноў палягчэе, абудзяцца радасць, нейкія няспраўджаныя жаданні ды мары пра недасяжна прыгожае i неспрабаванае, а пазней усё нечакана i гэта адыдзе, знікне — i добра чуецца, што табе ўжо сорак, што няма маладой ношкі на плячах, якая зусім не чулася дагэтуль, бо была вельмі лёгкая, нячуйная, як крыллі, можа, затое другая — пажылая — пачала адчувацца адразу...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]»

Обсуждение, отзывы о книге «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x