Генрых Далідовіч - Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кожны з нас надзяляецца матухнай-прыродай многім. Але трэба ўмець яго, гэтае многае, самім развіваць i ўмацаваць. У тым ліку i тое, што мы называем проста i велічна: «пачуцці». «Жар кахання» — спроба пісьменніка Генрыха Далідовіча сродкамі мастацкага слова разабрацца ў тым, што так молада, парывіста, а часам i апантана хвалюе наша сэрца, высакародзіць душу добрага чалавека, робіць Яго i Яе блізкімі i дарагімі адно аднаму.
Рэдактар: І. І. Канановіч

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У старым лесе, які цяпер стаў нейкі спакойны, глухі, пажоўклы i пачарнелы, цемнаваты без сонца, рэха не кацілася — як летам — збоку, а прападала ўжо тут, на дарозе, — толькі чулася, як тупка бег конь, як ляскаталі, падтрасаючыся на абабітых i засмалелых каранях колы, як амаль нячутна чапляўся за ногі пабялелы верас, за якім — між высокіх сосен — бачыліся дзе-нідзе старыя пні, густа абсыпаныя дзікімі жоўтымі грыбамі ці лясной белай плесенню. I ад таго, што яна, плесень, ужо не сохла, а была вільготная, то зноў i зноў адчувалася: на дварэ ўжо халодная восень — пара, калі найчасцей i наймащней прыходзіць да яго смутак...

Не надта маладым, высокім хвойнікам пад'ехаўшы да складзеных адна на адну жэрдак, ён прыпыніў каня. Адпяў i падкінуў яму пад ногі сена, якое ўзяў у Каціным гумне, i ўсю дарогу — каб яно не зляцела — сядзеў на ім. Скінуў з калёс ляжанку, дастаў ззаду воза шворан, адцягнуў заднія колы.

Паклаў на перадок камлямі дзве жэрдкі, прымяркоўваючыся, каб яны былі не надта блізка ад конскіх ног. За задок калёс зачаніў ланцуг, прапусціў яго праз кольцы, падняў дышаль, усадзіў у яго шворан і, пацягнуўшы, зачапіў за яго ланцуг, абкруціў ім дышаль i дзве жэрдкі. Тады пачаў накладаць на расцягнутыя калёсы хвойкі, адчуваючы, як бярэцца, ліпне да рук мяккая смала, што выступіла буйнымі кроплямі на ссечаных i ацярэбленых мясцінах.

Як ускінуў усе жэрдкі — а яны, пакладзеныя адна на адну, дасталі каля паловы ручак, — падумаў, што трэба яшчэ ссячы хоць некалькі сосен. Узяў сякеру i адышоўся ад воза, задраў галаву i пачаў выглядаць высокія i гонкія хвойкі, жмурачыся ад нізкага светла-шэрага, як апусцелага неба. Ішоў i неяк раптоўна ўспомніў, што на днях будзе дзень нараджэння старэйшай дачкі... Прыпыніўся, заплюшчыў вочы i як убачыў яе такой, з якой развітваўся, — маленькай, поўненькай, светлавалосай, вясёлай-вясёлай... Пасля ўявіў яе такой, якой бачыў гэтым летам, — тонкай, высокай i прыгожай, як маці... Сустрэўшыся ў горадзе, яна першая падышла i павіталася: «Добры дзень, тата!..» Пагаварылі яны нейкую хвіліну, пакуль не выйшла з магазіна маці, якая прыязджала купляць ёй да новага навучальнага года абновы... Гэтая кароценькая сустрэча ўсё ніяк не забываецца, вярэдзіць i вярэдзіць душу...

Ён кожны год да даччыных імянін пасылаў ім падарункі, бо дасюль перагарэла сэрца па былой жонцы, а па любімай дачушцы ныла яшчэ моцна i цяпер: дзіця ёсць заўсёды дзіця, бо няма ні былых, ні цяперашніх дзяцей, яны заўсёды твае дзеці...

...Каця, невялікая ростам, не зусім тонкая, але i не поўная, вельмі загарэлая на твары, дужая i здаровая кабета, вярнулася з саўгаснага поля позна, калі ён, Міхаіл Апанасавіч, прыехаў з лесу, адвучыў другую змену i прыйшоў дахаты.

— Вы, мусіць, вельмі прагаладаліся ўжо? — сустрэўшыся ў двары, усміхнулася яна, усміхнулася, хоць была i стомленая.

— Ды не, — адказаў ён, адчуваючы, што напраўду хоча есці, але не стаў прыспешваць, каб яна тут жа гатавала вячэру: ведаў, што ёй яшчэ шмат клопатаў ды працы па гаспадарцы.

Ён з хвіліну пазіраў на яе кругленькі твар з невялікім роўным носам, з чырвонымі ад ветру i дажджу шчокамі, бачыў маладое здароўе на ім, заўважаў гарэзныя агеньчыкі ў яе кругленькіх вочках, адчуваючы сарамлівае хваляванне. А як яна яшчэ ўсміхнулася, зірнула пільна i з нейкім маладым выклікам, зусім разгубіўся, заміргаў, збянтэжыўся, чуючы, як у горле перахоплівае дыханне.

— Зараз, людзі мае, усё зладзім... — спахапіўшыся, што шмат стаіць, Каця неяк ненатуральна моцна i бадзёра загаварыла да дачок, загадала тым абіраць бульбу, а сама скінула фуфайку, атрэпала яе аб плот ад пяску, застаючыся ў даўгаватай сукенцы, пачала ўходжвацца.

Работа, як кажуць, гарэла ў яе руках. Яна хутка i амаль у адну хвіліну рыхтавала едзіва свінням i курам, насіла гэта ў загарадкі i праз міг ужо вярталася адтуль з трэскамі, бегла да нечага іншага. Зрэдку кідала на яго хуткія позіркі i, пылаючы суха на шчоках, усміхалася.

Міхаіл Апанасавіч, бачачы гэта i трывожачыся, прысеў на лаўцы, што была ля сцяны, пад кухонным акном. Пасядзеў з хвіліну, i як убачыў, што вярнулася з пашы карова, падняўся, адчыніў ёй весніцы. Каця вынесла з дрывотні i кінула ў куток двара ахапак звялай канюшыннай атавы — i карова ахвотна падышла да яе, узялася есці, раз за разам матляючы галавою, ад чаго закідвала на спіну траву. А Каця ўжо праз міг была ў хаце, загадвала дочкам падпальваць у печы i ставіць варыць бульбу.

Ухадзіўшыся, Каця вынесла з хаты гаршчок з цёплаю вадою, вымыла ёю каровіна вымя, абцерла яго сухім ручніком, села на столачку i пачала даіць. Пачуўшы пах сырадою, прыбег аднекуль з-за хлява рыжаваты кот, падняў кароткі хвост, замяўкаў, тручыся ля гаспадыніных ног.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]»

Обсуждение, отзывы о книге «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x