Генрых Далідовіч - Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кожны з нас надзяляецца матухнай-прыродай многім. Але трэба ўмець яго, гэтае многае, самім развіваць i ўмацаваць. У тым ліку i тое, што мы называем проста i велічна: «пачуцці». «Жар кахання» — спроба пісьменніка Генрыха Далідовіча сродкамі мастацкага слова разабрацца ў тым, што так молада, парывіста, а часам i апантана хвалюе наша сэрца, высакародзіць душу добрага чалавека, робіць Яго i Яе блізкімі i дарагімі адно аднаму.
Рэдактар: І. І. Канановіч

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Астатнія — маладыя, намнога маладзейшыя за яго. З імі наўрад ці можа быць якое сяброўства: у ix зусім іншыя, чым у яго, клопаты. Настаўніцкія-то адны — вучыць дзяцей, памагаць адзін аднаму ў гэтым. Хоць i не зусім адны: яны вучаць амаль усе старэйшыя класы, а ён — маленькіх дзетак, як i Мая Сцяпанаўна. Гэта даволі розная праца, не лягчэйшая, але іншая. Што ж датычыцца пазашкольнага, свайго, то ён ім, маладым, не пара. Там у ix усё рознае... Таму ён, мала спатыкаючыся з маладымі, знаў толькі мужчын, Васільца, Сліжа i маладога Рагатку ды Маю Сцяпанаўну, з якой разам працаваў у другую змену, a астатніх, надта дзяўчат, нават яшчэ не ведаў, як ix называць па імені i па бацьку.

Ён, відаць, найбольш мог бы пасябраваць з Паўлам Мікалаевічам, з якім кватараваў амаль па суседству. Мог бы, каб разам хадзілі ў школу, вярталіся з яе, мелi вольны вечар. А то выходзіла так: ён — дома, a Васілец — у школе. I наадварот. А вечарам, позна зусім, ён хадзіў раз да яго, але гаспадыня сказала, што яе кватарант, Павел Мікалаевіч, вечарамі дома не бывае... А пасля i сам пачуў, што той ходзіць да настаўніцы нямецкай мовы... Вось ён так i заставаўся адзін, усё яшчэ ніяк не мог з кім сысціся, адчуваў, што ён, бадай, адзін з прыезджых яшчэ не прыжыўся тут, не прывык да школы i да вёскі...

Як добра яшчэ не прывык i да свайго кватаранцкага жыцця, не так, можа, не прывык, як усё яшчэ не мог звыкнуцца з ім: некалі быў ён жанаты, меў свой добры дом, сям'ю, гаспадарку. I яму, калі меў усё гэта, а пасля прыйшлося пакінуць, то нялёгка было пачынаць усё спачатку — стаяць з чамаданчыкам у руцэ i гадаць, дзе ж знайсці сабе прытулак. Маладыя настаўнікі тут, у Міланьках, i там, дзе раней ён працаваў, здаецца, ахвотна i бесклапотна жылі на прыватных кватэрах, сталаваліся, лёгка прывыклі да кватаранцкага жыцця, а вось ён, маючы некалі ўсё гэта сваё, ніяк не мог змірыцца са сваім кватаранцтвам...

Праўда, Каця, цяперашняя яго новая гаспадыня, добра глядзела, напраўду ці крышку хітруючы, адгаворвала яго ад гэтай i іншай гаспадарскай працы, але была ўсё ж вельмі рада, што ён памагае. Пасміхалася, смачней карміла, часта мяняла пасцель, мыла яму бялізну, пазірала на яго заўсёды добра, з павагаю. А яму было не толькі добра на душы, што памагае адзінокай гаротнай кабеце, але чамусьці не раз i сорамна. Ён пачаў бянтэжыцца, калі заставаўся з ёю адзін на адзін, пазіраў ёй у вочы, бачыў, што яна дзеля яго стараецца яшчэ ў большай чысціні трымаць хату, сама харашыцца...

Дзеля яго... Гэтае адчуванне вельмі ўразіла, i ён стараўся не асаромецца перад Кацяй — амаль i не браў за гэтую пару чаркі, сам паверыў, што ніякі ён не п'яніца, як пра яго не раз гаварылі. Ён адчуў, што можа i зусім не піць... З кожным днём ён усё болей хваляваўся ад жыцця пад адною страхою з маладою кабетаю, адчуваючы, што ён усё ж мужчына i ў яго — як гэта доўга здавалася — не зусім перагарэлі чалавечыя пачуцці ды жаданні...

Міхаіл Апанасавіч бачыў, што падабаецца Каці; быў рады, толькі крышку з сорамам заўважаў, што падабаецца не так, як маглі б быць даспадобы вясковыя мужчыны, а прыемна ёй, што ён настаўнік, «чысты чалавек», што жыве ў яе i памагае, зусім не ганарыцца, не баіцца вясковай працы, мае някепскую плату. Не раз ён, думаючы пра ўсё гэта, гадаў: можа, дарэмна чакаць у яго ўжо немаладыя гады не жаночага, добра абдуманага разліку, а сляпога юнацкага кахання, бо гэта ўжо было i, можа, ніколі не паўторыцца, але ўсё ж хацелася, каб ён быў пакаханы, як чалавек, каб былі адчуты i яго пачуцці... Але — як ні жадаў патаемна нечага святога i далікатнага да сябе — сам жа часамі здзіўляўся, што ён да Каці адчувае гэтаксама нешта падобнае, што, можа, адчувала i яна — «а разам жа жыць можна...». Можа, вось ведаючы такія свае думкі, бывала, саромеўся Каці, да якой пра свае пачуцці, думкі не загаворваў i якая гэтаксама не заводзіла пра гэта гутаркі, хоць часта-часта ў размовах была блізка да гэтага. Таму даўнавата ўжо адчувалася, што ў ix «нешта ёсць...».

...Міхаіл Апанасавіч патурзаў лейцамі каня, цмокнуў, каб той падбег — каб заехаць дамоў, узяць сякеру i ланцуг, з'едзіць у лес, забраць жэрдкі, прывезці, адвесці на канюшню каня i паспець на першы ўрок другой змены.

Паехаў не вёскаю, а крыху далей ад людскіх вачэй — сценкаю.

...Малады зялёны сасняк яшчэ пахнуў, здаецца, цёплаю смалою, летнім пылам, жоць зямля была ўжо нямала мочаная асеннімі дажджамі i па ўсім была відаць восень: стала рыжай мёртвая трава, ляжала жоўтае i прычарнелае лісце, чырванеліся над шыгаллём высокія мухаморы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]»

Обсуждение, отзывы о книге «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x