Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жывы покліч [Выбранае]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жывы покліч [Выбранае]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі гістарычны раман «Гаспадар-камень», удастоены прэміі Саюза пісьменнікаў Беларусі імя Івана Мележа, а таксама лепшыя аповесці i апавяданні пісьменніка на сучасныя тэмы, у тым ліку i пра вечна існае i ў той жа час заўсёды новае, загадкавае.
Прадмова Алеся Марціновіча 

Жывы покліч [Выбранае] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жывы покліч [Выбранае]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ды няма чаго весяліцца,— апусціў галаву Фоля.— Каб весяліцца, трэба ехаць жыць у горад ці жыць бесклапотна. А жыць, ці жыць марна, няма ніякай ахвоты...

— Ну, Фоля! — здзівіўся Алесь.— Не чакаў я ад цябе такога. Малады, здаровы, а так заныў! Я старэйшы, на чацвёрты дзесятак падаўся, нашмат больш палучыў па карку, але так не падаю духам. Я хачу жыць. I лічу: жыццё, хоць нялёгкае, але дарагое... Нават у турме, куды некалі пайду, думаю жыць...

Фоля зірнуў яму ў вочы, здаецца, вельмі глыбока ўгледзеўся ў душу i нават нібы супакоіўся. Хоць Алесь адчуў: сёння той рашыўся нешта расказаць яму вельмі важнае.

— Калі верыш мне, дык давай пагаворым пра твае пакуты... — ён першы пайшоў насустрач шчырасці.— Я ўжо крыху біты, дык, можа, што i параю...

Фоля хуценька дастаў з унутранай кішэні пінжака загорнуты папалавіне сшытак. Падаў.

— Пан Аляксандра... вот... ну, тут мае вершы... Паглядзіце...

— Па-першае, i я, i мае бацькі колькі ўжо табе кажам: ніякія мы не паны. Дык называй мяне проста: Алесь, альбо Алесь Іванавіч,— усміхнуўся ён.— Па-другое, я, брат, не вельмі вялікі дарадца па паэзіі. Я вершаў не пісаў i не пішу. Але я магу паслаць ix у Вільню. Няхай ix там паглядзяць, ацэняць.

— Не. Пачытайце спачатку вы, калі ласка,— папрасіў Фоля.— Я хачу пачуць іменна ваша слова.

— Чаму не, пачытаю,— згадзіўся Алесь.— Тым больш што i ты, i я абодва няўдачнікі, нешчаслівыя. Я трапіў у няміласць да Мікалая Другога, ты да сваіх...

— Не толькі трапіў... — уздыхнуў Фоля.— I мяне хутка будуць судзіць. Свае, як вы кажаце.

— За што? — здзівіўся Алесь. Тут жа i спахапіўся.— Выбачай, калі задаю лішнія пытанні.

— Вось за гэта мяне якраз i будуць судзіць: за лішнія пытанні... — той апусціў галаву.— Але я вам усё раскажу. Усю праўду. Хоць мне расказваць гэтага няможна... Я не хацеў ісці вучыцца ў ешыбот. Але тата настояў: ідзі, вучыся, будзь настаўнікам. Калі тутэйшыя дзецюкі не вучацца, дык яны неразумныя, ім няма каму добра параіць. Але каб вы, пане Аляксандра, ведалі, як «легка» там вучыцца. Пакута — кожны дзень вучыць на памяць талмуд. Ён, па-першае, на старой нашай мове, па-другое, тэкст, што напісаны дзве тысячы гадоў назад, грувасткі, блытаны. Ды яшчэ столькі ў ім каментарыяў...— прыклаў далоні да вушэй, паківаў галавою.— А каментатары спрачаюцца адзін з адным, спасылаюцца то на аднаго, то на другога прарока i на іхнія працы, i каб разабрацца ў адным раздзеле, дык трэба чытаць шмат тамоў... А чым больш чытаеш, дык тым больш заблытваешся... Рош-гашыва, галава ешыбота, сам даваў кожны дзень новы раздзел для чытання. Кожны чацвер сам правяраў, як мы запомнілі той раздзел. Гаварылі пра кожны абзац. Вялi дыскусіі. Пa раздзеле, па каментарыях, па тым, як трэба жыць... I чым я болей чытаў, слухаў павучанні, тым больш здзіўляўся, задумваўся: а чаму мудры i справядлівы бог выбраў у любімы, мудры i святы толькі адзін народ? Ці справядліва гэта, калі ў бацькі шмат сыноў, а ён аддае душу i сэрца толькі аднаму?! Чаму любімы сын павінен панаваць, быць багаты, адукаваны, а ўсе астатнія, нічым не горшыя, мусяць парабкаваць?

Алесь не перапыняў, слухаў споведзь маладога чалавека.

— Сам я, пане... Аляксандр Іванавіч, i на гэтыя, i на іншыя пытанні не мог адказаць. Тады асмеліўся запытацца пра ўсё, што не давала спакою, у рошгашывы. Сказаў яму — а ён аж збялеў! «Маўчаць! — закрычаў.— Адумайся, нікчэмнік, i не задавай болей такіх пытанняў, не май сумнення ў тым, што святое! Скіроўвай свой розум на іншае, на тое, чаму мы цябе вучым! Дык i будзеш любімы ў бога, багаты, мудры, уладар, хоць ніколі i нікому гэтага няможна паказваць...» Адным словам, супраць мяне настроілі ўсіх ешыботнікаў, судзілі i прысудзілі малкес, бізуны. Біў сам машгіях, інспектар, раменнай дзягай. А потым, як ведаеце, зусім выгналі...

— За новыя пытанні?

— Яшчэ i за іншае... — ніжэй апусціў галаву Фоля.— За дзяўчыну... Нехта данёс, што я знаюся з тамтутэйшай дзяўчынай, што магу «змяшаць кроў»...

— Ёсць, на жаль, вось такія недарэчныя забароны i забабоны... — уздыхнуў Алесь.

— A ці настане, Аляксандр Іванавіч, той час, калі ўсе паразумеюцца, будуць жыць у міры, згодзе, роўнасці, братэрстве? — запытаў Фоля, падняў галаву.— Калі нішто: ні рэлігія, ні нацыянальнасць, ні светапогляд, ні мовы — не будуць замінаць!

— Можа, i настане, Фоля. Але трэба ўсім ісці туды шчыра, сумленна, без кропелькі маны, крывадушнасці, без фанабэрыстага адчування сваёй перавагі, без карыслівых мэт...

— Тады доўга яшчэ трэба чакаць той залатой часіны...

— Ты гэтага хочаш, я хачу — значыць, ужо такая ідэя жыве...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жывы покліч [Выбранае]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жывы покліч [Выбранае]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Жывы покліч [Выбранае]»

Обсуждение, отзывы о книге «Жывы покліч [Выбранае]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x