Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жывы покліч [Выбранае]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жывы покліч [Выбранае]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі гістарычны раман «Гаспадар-камень», удастоены прэміі Саюза пісьменнікаў Беларусі імя Івана Мележа, а таксама лепшыя аповесці i апавяданні пісьменніка на сучасныя тэмы, у тым ліку i пра вечна існае i ў той жа час заўсёды новае, загадкавае.
Прадмова Алеся Марціновіча 

Жывы покліч [Выбранае] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жывы покліч [Выбранае]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Падкладай, сын, у пліце,— ціха прамовіла.

I пакуль сын падпальваў, наліла ў гаршчок вады, паставіла на пліту. Наліла вады i яшчэ ў адзін гаршчок — для ліповага навару. Заўважыла: па сынавай шчацэ са светлымі валаскамі плыве буйная слязіна.

— Вельмі Зося ўпадабалася? — ціха запытала.

Сын кіўнуў са згодаю галавою, выцер расянасць на шчацэ далонню.

— Дык чаму тады не ходзіш да яе?

— Яна ж... Я не...

— Нe хоча з табою хадзіць?

— Не. Я... Яна ж такая смелая, бойкая... I з Янкам во ходзіць...

— Дык што ж я табе памагу? — прамовіла са спачуваннем.— Я ж не павяду дябе за руку да яе i Янака ад яе не адганю. Сам ужо асмельвайся. Ты ж хлопец. I не маладзенькі ўжо.

— Мама, пагаварыце яшчэ з татам, каб паслаў пасля вялікадня да Зосі сватоў,— папрасіў. Усхліпнуў.— А то Янак першы пашле i забярэ яе.

— Пагаварыў бы з бацькам сам.

— Я баюся... — стаў каля камінка, апусціў рукі.

«Божа! — паківала галавою.— Што ж гэта ў нас за сям'я: сын баіцца пагаварыць з бацькам!»

— Думаеш, калі я скажу, дык лепей будзе? — прамовіла ўголас.— Ён жа, чуў сам, у Прудах табе дзяўчыну з добрым пасагам нагледзеў. А бацькава воля — закон.

— Я яе бачыў адзін раз. Я яе не хачу... — нечакана з рашучасцю сказаў Віця,— Альбо Зося, альбо ніхто!

— Добрае вока ты, сын, маеш: Зося — спрытная, наглядная дзяўчына,— сказала яна.— Але паслухай ты мяне, маці. Я ведаю ўжо тое, чаго ты яшчэ не ведаеш. Занадта файная гэтая Зося... Возьмеш яе, але ці ўтрымаеш? Усе ж хлопцы i маладыя мужчыны, як мухі да мёду, да яе ліпнуць будуць. У каго надта харошая жонка, той заўсёды шмат клопатаў i бяды мае. Сам жа ведаеш, якая яе старэйшая сястра. Галена. Мала i трымалася свайго Аляксандры, з другім гуляла, з Вінцуком Драздовічам... Дык згарыш, сын, без пары. Ссохнеш. Ці адыдзешся ад дому, ці спаць ляжаш, а адно ў галаве будзе: а можа, жонка ўжо дзе з другім гуляе?

Маўчаў. Нічога не казаў.

— Мала, сынок, ест дзе шчаслівых сем'яў, дзе жонка надта файная... — уздыхнула маці.— Не сама гаспадыня скруціцца, дык яе сяроўна спакусяць. Краса жаночая, сын, вялікі божы дар, але яна ж i чортава спакуса...

— Я другую не хачу... — паўтарыў Віця.

— Што ж, прасі бацьку, каб згадзіўся,— уздыхнула маці.— Хоць, кажу, не па табе гэтая Зося. Ты надта ж спакойны, добры. Ты сталы хлопец ужо, а цябе яшчэ кожнае дзіця папіхае. Не ўмееш ты ні абараніцца, ні за каго заступіцца. Абы што — дык адразу ў слёзы...

5.

Да Нямкевічаў нечакана прыйшоў Фоля. Зачыніў за сабою дзверы, ледзь не збіў агонь з лучыны на камінку i разгублена запыніўся за парогам: у хаце былі якраз усе — бацькі, Янка, Кастуся, Ядзя з дзецьмі, Алесь.

Павітаўся.

— Чаго ж ты стаў, хлопец, як бежанец які? — усміхнулася гаспадыня. Яна ўжо аблівала цёплаю вадою, што ўвесь дзень стаяла ў чыгуне ў печы, складзеную ў мядніцу пасуду. Яны толькі што павячэралі.— Заходзь, садзіся.

— Я ненадоўга,— засаромеўся той.— Я да пана Аляксандры.

— Якія ж мы паны, хлопец? — адказала маці,— Гэтакія простыя людзі, як i ўсе ў вёсцы. I Алесь наш не пан.

Алесь, усміхаючыся, падняўся са столка. Ён даўно ўжо адчуваў: гэты спакойны, разумны юнак горнецца да яго, але нібы бянтэжыцца. А можа, i не бянтэжыцца. Можа, не ведае, як сказаць пра тое, што ў яго на душы. А што ён носіць нешта нялёгкае, нават пакутлівае на душы,— гэта добра было відаць. Нават па тым, што ён ужо, у свае маладыя гады, амаль злысеў.

— Распранайся, Фоля,— запрасіў Алесь. A калі той скінуў вушанку i кажушок, узяў вопратку i павесіў на цвік пры парозе.— Хадзем у тую хату.— I, ужо ідучы туды, паскардзіўся: — Нешта не заходзіш ты да нас апошнім часам. Я ўжо сам думаў зайсці да цябе на днях.

— Бацька не пускае... — прызнаўся той.

Зайшлі ў белую хату.

— Садзіся, а я запалю свечку,— сказаў Алесь.

— Не, не,— загаварыў той.— Не паліце.

— Чаму? — здзівіўся Алесь.— Сустрэча наша павінна быць сакрэтная?

— Я не ведаю, ці казаць... — Фоля быў усё яшчэ разгублены.— Але скажу. Як я ішоў да вас, дык убачыў: каля вашых акон стаіць чалавек. Падслухоўваў, што вы гаварылі... Пачуў мяне — выбег з двара.

— Што ты кажаш? — здзівіўся Алесь, падышоў да акна, угледзеўся.— Не пазнаў хто?

— Добра не пазнаў. Але здаецца, Дзяжко... Толькi вы нe кажэце...

— Ну што ты! — Алесь вярнуўся, сеў паблізу Фолі каля стала.— Значыць, i гэтая сволач па-ранейшаму сочыць за мною!

Сядзелі ў паўзмроку. Толькі скупа падалі сюды водсветы ад лучыны з чорнай хаты.

— Нешта ты невясёлы, Фоля,— заўважыў Алесь.— Пакутуеш, што выключыл i з ешыбота?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жывы покліч [Выбранае]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жывы покліч [Выбранае]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Жывы покліч [Выбранае]»

Обсуждение, отзывы о книге «Жывы покліч [Выбранае]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x