Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жывы покліч [Выбранае]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жывы покліч [Выбранае]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі гістарычны раман «Гаспадар-камень», удастоены прэміі Саюза пісьменнікаў Беларусі імя Івана Мележа, а таксама лепшыя аповесці i апавяданні пісьменніка на сучасныя тэмы, у тым ліку i пра вечна існае i ў той жа час заўсёды новае, загадкавае.
Прадмова Алеся Марціновіча 

Жывы покліч [Выбранае] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жывы покліч [Выбранае]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Добры вечар вам! Ці рады вы нам? Калі вы нам рады, i мы вам да парады! — залапатаў Міхайла з пapoгa i, не чакаючы адказу, акідаючы позіркам хату, пацёпкаўся да стала.— О, колькі вас найшло!

He раўнуючы, як блышчыц у запечку! А вы, жыдзяняты,— жмурачыся, агледзеў дзяцей у парозе,— чаму шапак не здымаеце? Не ў карчме ж вы, a ў хаце!

Тыя ўміг папасцягвалі вушанкі.

Неўзабаве зайшлі ў хату яшчэ два мужчыны. Стрыечныя гаспадаровы браты, Пятро i Юзік Вайтковічы — блізняты. Абодва невысокія, каржакаватыя, цёмныя. За імі ўсунуліся i іхнія жонкі — Фроня ды Ірка. Юзік быў чалавек ціхі, у яго вялікіх вачах заўсёды свяціліся смутак, стомленасць, быў ён самы спакойны з усіх Чорных; Пятро i ў пяцьдзесят гадоў задзірлівы, завадатар боек, нібы ўсё яшчэ неаб'езджаны жыццём. Ледзь што яму не па гусце — пускае ў ход кулакі. I білі яго часта моцна, да паўсмерці — надта мужчыны i хлопцы з чужых вёсак,— вадою колькі разоў адлівалі, але ўсё роўна прыкры яго характар не змяніўся.

— Здароў вам у вашу кучку! — загарэзаваў з парога Пятро, акідаючы ўсіх позіркам. Пасля падаў руку гаспадару.— Здароў!

— Жыў, здароў, хаджу без штаноў, што й табе жадаю! — адказаў той.

— Здароў, калі змалоў! — сказаў, паціскаючы руку, Міхайла.

Юзік не абмовіўся, моўчкі ўсунуўся; хлопцам Пятро рукі не падаў: завялікі яшчэ для тых гонар.

Раней вячоркі былі ў Міхайлы. Але як адна за адной заявіліся ў хаце дзве нявесткі, дык тыя пакрыху адвярнулі моладзь ад хаты.

— Ну дык што, хлопцы? — усміхнуўся Міхайла.— Чаго скаліце зубы? Не баіцёся суднага дня? Не страшна за свае грахі? За тое, што дзяўчат мацаеце, на гарачае дзела спакушаеце? Што гарэлку п'яце, мацюкаецеся?

— Гы-гы-гы! — зарагаталі Уладак i Антон.

— A калі хто ўжо таптаў дзяўчыну ці тая без шлюбу пад плотам легла, дык дасць бог на судзе!

— Цьфу на твой язык! — плюнула ў памялешнік гаспадыня.— Брахун ты, брахун! Дзеці малыя ў хаце, а ты... I на пост вялікі не зважаеш...

— Гэтыя дзеці, Паўліна, ужо больш за нас з табою ведаюць...

— Вот ад такога ж, як ты, i адукоўваюцца на дурное... Наслухаюцца — самі тады абы-што брэшуць ці змалку абы-што дарабляюць! Паны сваіх дзяцей так не выхоўваюць. Што яны ні гавораць, што нi робяць — дзеці не чуюць i не бачаць... Свае ды заморскія настаўнікі змалку дакладаюць да навукі, да культуры...

— Мы ж не паны,— адказаў Міхайла.— Як мы самі раслі, гэтак i сваіх дзяцей гадуем. Хай змалку вучацца да ўсяго, як i араць, касіць, думаць... Панскія манеры не да пашай веры... Я вот адно думаю,— павярнуўся да Уладака i Антона,— папрыцё, мусіць, сёлета на бойню... Душа чуе: не разыдуцца з дабром i мірам Вільгельм i Мікалай, калі гэтак адзін на аднаго брэшуць... Паддасца, не дай бог, наш цар — Вільгельм сюды прыпрэ. Мы ж недалёка ад яго.

— А я, мужцыны, Вільгельма таго не баюся. Сяроўна ж трэба пад некім быць...— махнуў рукою Пятро.— Вільгельмаў бавэр, кажуць, не гуляка, як пан Невядомскі, не бесталковы, як Свістуноў з Хатавы. Тыя ж не навуцылі ніцому добраму. Толькі кралі, цягалі дабро: лес, жыта, картофлю, лён, мёд, кароў, коней, свіней. Прадавалi i прадаюць гэтае дабро за мяжу за золата. Яны ніцога тут не садзілі i не глядзелі. Дык ім нічога i не шкода. Абы грошы. А бавэр, усе кажуць,— добры гаспадар. У яго галава кемная, розум вялікі, усякіх машын мудрых многа, парадак. Вунь,— кіўнуў на дзяўчат,— дзеўкі на калаўротах усю восень пралі. Думаеце, адкуль калаўроты. Адтуль. Бо ў нас век былi верацёны.

— Дурны ты, дык i не жагнаешся! — накінуўся на яго гаспадар.— Пры гэтых панах, пры ранейшых i твой дзед, i ты, дурань, па-свойму гаварыў, гаворыш, а вот той бавэр, таўчы яго камары, змусіць гергетаць па-свойму. А думаеш, легка будзе пераламаць язык?

— Не бойся,— зноў махнуў рукою Пятро.— Не адбіўся ад свайго дагэтуль, дык не адаб'ешся i цяпер. Ніхто цябе сілаю не адверне — ні Баба Яга, ні Кашчэй, ні Змей дванаццацігаловы. Абы сам не адцураўся. Разумны парабак хоча трапіць i да разумнага гаспадара.

— Дурны ты i дурное вярзеш...— узлаваўся Сцяпан.— Парабак павінен думаць пра тое, каб самому стаць гаспадаром.

— От іменна! — згадзіўся Міхайла.

— Цаго захацелі!— ухмыльнуўся ІІятро.— Не кожны парабак можа ўзбіцца на сваю гаспадарку... Ці сам не здолее, ці пан не дазволіць... Як мы во, усе Цорныя, не можам ніяк стаць на ногі. То сам не падымешся, то нехта зваліць на дол... Ды сто попусту тлуміць галовы! Давайце лепс згуляем у дурня,— i дастаў з кішэні памятую калоду карт.— Падсядайце, Янак, Уладак. Усасцёх згуляем. Разводзіць гавэнды са Сцяпанам — сушыць толькі мазге...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жывы покліч [Выбранае]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жывы покліч [Выбранае]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Жывы покліч [Выбранае]»

Обсуждение, отзывы о книге «Жывы покліч [Выбранае]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x