Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жывы покліч [Выбранае]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жывы покліч [Выбранае]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі гістарычны раман «Гаспадар-камень», удастоены прэміі Саюза пісьменнікаў Беларусі імя Івана Мележа, а таксама лепшыя аповесці i апавяданні пісьменніка на сучасныя тэмы, у тым ліку i пра вечна існае i ў той жа час заўсёды новае, загадкавае.
Прадмова Алеся Марціновіча 

Жывы покліч [Выбранае] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жывы покліч [Выбранае]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ну, а як жа! — не здаўся i Уладак.— Меншая пападзянка надта мяккая! Як булачка!

— Бачыш, ты i абгледзеў, i абмацаў! А я не паспеў.

— Гы-гы-гы! — сыта зарагатаў Уладак. Але не перагаварыў, не абсмяяў. Перад Зосяю. I ён жа меў на яе вока. Дарма, што чапляўся да яе сяброўкі, да Веры. Толькі смела — Янку насупраць — хадзіць да Зосі не адважваўся: канечне ж, номніў, як летась у гэтай жа хаце — на забаве — Янка добра наўскідаў па карку i яму, i яго сябруку. А дужыя кулакі для Уладака — добрая перасцярога. Ды i ўсе хлопцы пасля той бойкі пачалі пабойвацца Янкі i паважаць.

Янка i ў цемені бачыў: Зося стараецца на яго не пазіраць. Бліскае бялкамі, водзіць туды-сюды галавою. Нібы кожнаму зазірае ў вочы, кожнаму ўсмешкаю падтаквае ў гэтым няшчырым здзеку супраць яго, Янкі, хоць ён цяпер i адзін супраць хлапечай кампаніі.

— Ды садзіся ты,— зноў загуў Уладак,— а то зусім засланіў свет. I выперла ж! Да бэлек вунь!

Дзе тут уплішчышся? Прыгледзеўся: дзе там Кастуся? Можа, ля яе можна ўціснуцца? Сядзіць вунь збоку, на тапчане. З суседкаю. З Анелькаю Гарбацэвіч, пра якую сёння гаварыў бацька на Шубіне.

Устаў Пятрусь. Ступіў на драўлянае біла ложка, палез на печ, дзе кішма кішэлі i за ўсім цікавалі гаспадаровы ўнукі — ад двух сыноў, што цяпер у заработках: старэйшы — у Сібіры, меншы — разам з іхнім Гіполем, Вінцуком, Драздовічам i іншымі — у Амерыцы.

— Садзіся, Янак,— спаважна сказаў Пятрусь ужо адтуль, з ляжанкі.

У яго забілася сэрца: трэба сесці каля Зосі! Пастаяў крыху ў нерашучасці, а пасля сеў на цвёрды, убіты ўжо на камень сяннік, засланы цёмнаю дзяружкаю. Зося адсунулася.

— Па сена, Мудрыя, ездзілі? — запытаў Уладак.

— Ездзілі,— адказаў.

— А я ўвесь час думаў: цябе не будзе, дык я ўжо сёння павяду дадому Зосю...

— Брахун ты! — незалюбіла тая.— Менціш вот цэлы вечар попусту языком. Ляпаеш, як лапцем па цымбалах!

— Заступаецца! — ухмыльнуўся Уладак.— Можа, i знюхаліся ўжо?

— Знюхаліся! — задзірыста адказала Зося.— А табе шкода?

— A няўжо ж!

— Дык не шкадуй — лопнеш ад зайздрасці!

— Аса! — прамовіў Уладак. Уздыхнуў.— Ладна, такой бяды. Чаго-чаго, а вашага цвету па ўсяму свету! Пайду i сёння з Вераю. Эх, мілка-растапырка мая! — i раптоўна абхапіў тую, сціснуў. Вера завішчэла, як ушчэмленае ў плоце парася.

Янка здзівіўся: як вольна паводзіцца гэты Уладак з дзяўчатамі. Што хоча, тое i робіць: гаворыць абы-што, рукі смела ў ход пускае. Зусім не асцерагаецца, што можа каторую зняважыць.

Заляскала клямка ў сенцах. Усіх дзяўчат як ветрам знесла з ложка i тапчана — пабеглі да лаў i стала. Лавы стыкоўваліся на покуці. На ix — галава ў галаву — звычайна, як вядома, спяць Волька i Пятрусь.

Каля хлопцаў за печчу засталася толькі Кастуся: не саромелася гаспадароў. Ведала: на яе ніхто благога не гаворыць, знаючы, што да яе хлопцы надта не чэпяцца.

Увайшоў гаспадар. Паставіў долу спачатку адну бадню з вадою, пасля другую.

— Чаму лучыны не паліце, вышывальніцы? — азваўся.— Волька, запальвай. Цемень жа якая! Як пальцам у вока.

Волька паднялася з лавы, падалася да памялешніка.

Чуваць было: качаргою разгарнула ў печы прысак, выкаціла адтуль на прыпек гарачы вуголь і, перакідваючы яго з рукі на руку, прынесла да камінка, кінула i пачала дзьмухаць. Янка перасеў з ложка на тапчан, убачыў: Вольчын твар асвятляўся, рабіўся чырвоны — i высакаваты лоб, i прыгорблены нос, i круглаваты, з ямінкаю пасярэдзіне падбародак.

Вуголь разгарэўся, усхапіўся i пыхнуў уверх маленькім язычком агню — Волька паднесла да яго сухую лучыну, што стаяла i сохла там жа, на камінку,— агонь лізнуў яе па стрэмках i зачапіўся. Пасунулася ад камінка цемната. У хаце пасвятлела. Ад Волькі на супрацьлеглую, абмазаную глінаю сцяну паў вялізны, пад столь, цень.

Хата нібы пабольшала. Стала вялікая, як стадола.

Янка перавёў вочы на Зосю. Сёння яна ў валенках, доўгай цёмнай спадніцы, светлай блузцы i ў белай хустцы. Танклявая, з тугімі невысокімі грудзямі. Зося злавіла яго позірк, перавяла на яго глыбокія чарнявыя вочы, смыкнула спелымі, нібы ў малінавы колер, поўнымі вуснамі i тут жа адвярнулася, паглядзела па гаспадара: той, сагнуўшыся, ставіў на лаўку бадню. Адна палавіна яго авечай аблавушкі была апушчана ўніз, другая паднята ўгору. Потым прыклаў да наздрыны вялікі палец, дзьмухнуў-затрубіў у кут. Раз-другі.

— Тата! — засаромелася Волька.— Я ж вам хустачку дала!

— Што я — пан які, што буду хустачкі кожны дзень насіць? — буркнуў той.— Гэта пан, таўчы яго камары, смаркае i ў кішэню сваё дабро хавае. А я не пан i нават не шляхціц...— па-змоўніцку зірнуў на ўсіх, усміхнуўся.— З панства, таўчы яго камары, найгоршае хамства...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жывы покліч [Выбранае]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жывы покліч [Выбранае]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Жывы покліч [Выбранае]»

Обсуждение, отзывы о книге «Жывы покліч [Выбранае]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x