Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жывы покліч [Выбранае]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жывы покліч [Выбранае]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі гістарычны раман «Гаспадар-камень», удастоены прэміі Саюза пісьменнікаў Беларусі імя Івана Мележа, а таксама лепшыя аповесці i апавяданні пісьменніка на сучасныя тэмы, у тым ліку i пра вечна існае i ў той жа час заўсёды новае, загадкавае.
Прадмова Алеся Марціновіча 

Жывы покліч [Выбранае] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жывы покліч [Выбранае]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Хлопцы, баючыся пылу, выйшлі на двор. Я застаўся ў класе, глядзеў на Камцю, невысокую, чорнавалосую, адзетую ў сінюю сукеначку i белы фартушок, i яна ўсё болей мне падабалася. Я жахаўся: як Мішка мог учора падняць на яе руку? Пасля падышоў да яе i сказаў:

— Давай памагу.

— Я сама,— сказала Камця i не дала мне веніка, хоць я прасіў i яшчэ раз.

А мне так хацелася дагадзіць ёй; каб яна згадзілася, дала венік, а сама пастаяла, паглядзела, мне, здаецца, намнога было б лягчэй. Камця старалася не глядзець на мяне, i гэта зусім засмучала.

— Я папрашу Мішку, дам яму што-небудзь, i ён больш не будзе цябе прымушаць ісці першай па цальнягу,— сказаў я.— Ты маленькая...

— Я не меншая за цябе,— запярэчыла, з крыўдаю глянула на мяне Камця.— У адзін клас ходзім. Я дома бульбу абіраю, падлогу мыю.

— А я дровы рэжу i калю,— тут жа, не падумаўшы, зманіў я: пілаваць бярвенні бацьку памагаў, але калоць ix мне не дазвалялі — баяліся, каб не пасек нагу.

— Мне летам ровар купяць, у трэці клас буду ездзіць, а не хадзіць.

Я змоўк: колькі разоў прасіў узяць у магазіне веласіпед, але бацька не хацеў купляць, казаў, што грошы на вартнейшае патрэбны, a ў школу недалёка, можна пешшу хадзіць.

У клас зайшоў Мішка, у бацькавых высокіх валёнках i доўгім, да зямлі, кажусе, уваліўся, як стаяк усунуўся. Як я i чакаў, спытаўся:

— Чаму не пачакаў сёння?

— Бацька раней паслаў,— сказаў я i стараўся не глядзець на яго.

— Што — не хоча казінка падмятаць? — спытаў ён, пагардліва глянуўшы на Камцю, i хацеў, відаць, пацягнуць яе за касу ці піхнуць, бо шэрыя вочы яго нядобра бліскалі.

— Падмятае,— апраўдаў яе я.— Не называй казінка, яна — Камця...

— Камця-мамця! — перакрывіў Мішка.— Казінка... Бэ-э-э...

Я сярдзіта паглядзеў на яго, i мне не спадабаўся яго кірпаты нос, непрыгожымі здаліся адтапыраныя аблавухія вушы, ягоныя рукі, якія мыліся, мусіць, раз у тыдзень. Нядаўна Мішка так накурыўся, што ля яго нельгаі было стаяць.

— Як вынесці смецце? — спытала ў мяне Камця, i я зарадаваўся, што яна нарэшце загаварыла са мною.

Я хуценька адчыніў сваю сумку, дастаў сшытак, вырваў з яго ліст i падаў Камці. Яна змяла на гэтую паперу пясок i панесла на двор. Здаецца, перад гэтым глянула на мяне i прыемна ўсміхнулася, выходзіла, азірнулася i зноў засмяялася.

— Я ім i сёння дам чосу, папру першымі па цальнягу, хоць i сцежка будзе,— сказаў Мішка, скідаючы з плячэй кажух.— Будуць ісці збоку i новую таптаць.

— Не трэба,— папрасіў я,— яны i так...

— Што — яны?.. Не бойся, жывыя будуць,— сказаў ён.— Вось не пайду налета ў школу, паеду вучыцца на трактарыста, дык вам, жабянятам, на галаву сядуць. А так будуць помніць...

— Будзем таптаць сцежку па калейцы,— сказаў я.

— Што яны табе далі? — скрывіўся Мішка, ён вось-вось ад злосці мог ударыць мяне.

— Нічога яны мне не давалі,— прамовіў я.

— Падсунулі, мусіць, нешта, калі заступаешся,— загневаўся ён, што я сапраўды мог што-небудзь атрымаць смачнае, а з ім не падзяліцца.

— Няўжо табе была вялікая радасць, калі ўчора набіў Камцю? — спытаў я.

— Жывая будзе,— махнуў ён рукою.— Яны прывыклі, каб ix матлашылі. Гэта вы, гэўрыкі, саплякі, а я помню, што я янковец, а яны — казіне... Рашыў задачку? То давай, перапішу. Малы, але што ў цябе за галава гэтыя задачкі рашаць!.. Я б гэтую арыхмеціку зусім выкінуў бы...

...Дамоў мы ішлі моўчкі. Паперадзе, па сцежцы, спяшаючыся, падганяючы адзін аднаго, крочылі крычатоўцы, махалі рукамі, толькі сумкі боўталіся па баках. За імі пляліся мы, Мішка, Віця i я.

Сёння наша настаўніца зноў плакала ад Мішкі, абазвала яго ў злосці дурнем i сказала, што яму, такому «быку», ужо сорамна хадзіць з дзецьмі ў школу i што ён «забраў у яе ўсё здароўе»; яна сёння пойдзе ў сельсавет i будзе скардзіцца старшыні. Мішка нават не спалохаўся настаўніцы, перад намі сказаў, што наб'е Васіля, які ходзіць да яе. Яна выганяла яго з класа, цягнула рукамі, але Мішка ўпёрся i не пайшоў.

Цяпер Мішка быў злосны, i я бачыў, што ён хоча задрацца з крычатоўцамі: то скажа якое брыдкае слова на ix, то пхне ў спіну апошняга, то чарпане наском у снег так, каб ён ляцеў пярэднім на галовы.

Крычатоўцы нават не азіраліся, як не бачылі i не чулі гэтага, подбегай трусілі да лесу, дзе дарогі нашы разыходзіліся. Першая ішла Камця, адною рукою яна трымала сумку, прыціскала да боку, другою махала i калі прыспешвала, то шырэй ступалі i мы, калі замаруджвала, то ўсе збіваліся, наступалі адзін аднаму на ногі. Тады Мішка піхаў у плечы крычатоўцаў, усяк зневажаў ix, лаяўся.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жывы покліч [Выбранае]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жывы покліч [Выбранае]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Жывы покліч [Выбранае]»

Обсуждение, отзывы о книге «Жывы покліч [Выбранае]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x