Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жывы покліч [Выбранае]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жывы покліч [Выбранае]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі гістарычны раман «Гаспадар-камень», удастоены прэміі Саюза пісьменнікаў Беларусі імя Івана Мележа, а таксама лепшыя аповесці i апавяданні пісьменніка на сучасныя тэмы, у тым ліку i пра вечна існае i ў той жа час заўсёды новае, загадкавае.
Прадмова Алеся Марціновіча 

Жывы покліч [Выбранае] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жывы покліч [Выбранае]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

прымірэнчая спроба не ўдавалася. Каб паспачуваць Мурцы, мусілі навязаць Мурзіка каля склепа, пасяліць яго ў будцы, дазволіць кошцы хадзіць там, дзе яна хоча, без ніякай перашкоды заходзіць у зямлянку. Мурка, ці то засумаваўшы за год без людзей, ці то баючыся ix зноў страціць, лічы, не адступала ад Яніны i Васіля ні на крок: ідуць яны на поле, у лес альбо вяртаюцца, заходзяць у зяМлянку — яна пляцецца ўслед за імі. Лягуць спаць — i йна сцюцюрыцца ў іхніх нагах, ціхенька мурлыча ад шчасця. Мурзік панерваваўся колькі дзён — ліслівіў перад імі, гыркаў на кошку,— а пасля здаўся, падпарадкаваўшыся сваёй долі, хоць, канечне, затаіў прыкрую злосць на кошку.

Сёння ўвечар Яніна i Васіль позна не клаліся спаць. Яна пры святле лучыны, што тлела на пліце, латала яго падраную на локцях i разарваную пад пахамі кашулю, а ён тачыў бруском серп — па-першае, рабілі пры зямлянцы i ў самой зямлянцы не толькі ўдзень, але i ўвечар, а па-другое, заўтра з раніцы меліся пайсці на рэчку, на Сядзіўную, каб нажаць аеру. 1м, як i зямлянку, думалі накрыць склеп.

Абое, не змаўляючыся, аж уздрыгнулі, калі пачулі, што на двары нечакана забрахаў Мурзік. Яны кожны вечар чакалі сабачага брэху, дранцвелі, калі чулі яго, але сёння адразу ж разгубіліся ўдвая ці ўтрая, чым звычайна. Кожнаю жылкаю адчулі: цяпер Мурзік брэша не так, як раней цяўкаў на Мурку (a цяўкаў тады не вельмі пагрозна, смела ды з перавагаю сваёй сілы), цяпер жа ён нібы спалохаўся i забрахаў з адчаем, з перасцярогаю. Гэтак ён, як, бадай, i кожны сабака, падаваў голас удзень i ўночы ў Ружэвічах, калі заяўляліся нечакана незнаёмыя людзі. Ведаючы ўжо гэты нораў, адчулі: Мурзік брэша на людзей. I найхутчэй за ўсё прарочыць непажаданых — тых, каго яны чакалі ды баяліся ўсе гэтыя дні, пасля прыходу Васюкова i маці. Каб ішоў адзін Янка, дык Мурзік гэтак не перасцярагаў бы, бо ён, сабака разумны, навучаны-правучаны, помніў таго па Ружэвічах.

Бачачы, што Васіль збіраецца выйсці, Яніна хацела затрымаць яго. У яе вачах застыў спалох, i ўся яна наструнілася, нібы закамянела.

— Калі ўведалі пра нас, ідуць, дык ужо нікуды не ўцячэш, не схаваешся,— сказаў ён, адчуваючы, што трэба выйсці i суцішыць Мурзіка, бо той пазней можа заплаціць за свой гэты брэх i жыццём.

На дварэ было ўжо цёмна, халаднавата i, здаецца, расяна. Як ні ўзіраўся туды-сюды, нікога нідзе не ўбачыў, не пачуў.

— Ціха, Мурзік,— папрасіў, каб той не брахаў, не тупаў.— Маўчы.

Той паслухаў, сціх. Але па-ранейшаму стаяў галавою на Ляжджа — i Васіль зразумеў: адтуль, з прырэчных хутароў, нехта ідзе сюды. Неўзабаве Васіль, маючы абвостраны за вайну слых, учуў далёкія крокі. Нехта — і, канечне, не адзін — ішоў па тупкай пагонцы, што вяла з тых хутароў да Амшарка, а з Амшарка — у вёску. Непадалёку, ля поплаву, на муроўі, тупат заціх, i неўзабаве нехта адзін накіраваўся сюды. Ішоў лёгка, амаль нячутна. Пэўне, быў яшчэ малады. Па тым, што Мурзік паводзіўся досыць спакойна, Васіль зразумеў: ідзе не зусім чужаніца.

Не пачуўшы брэху, не выцерпела, выйшла з зямлянкі i Яніна.

— Ну, што тут? — не даходзячы да склепа крокі тры, запытала яна.

Васіль нічога не адказаў, ускінуў угору руку — яна, маючы добры зрок i слых, згледзела гэты яго перасцерагальны знак, замоўкла, затаілася, таксама прыслухоўваючыся.

Чалавек, пачуўшы Янініна запытанне, запаволіў хаду i, здаецца, клацнуў затворам пісталета. Запыніўся. Ці то сам ён усхвалявана дыхаў, ці яму здалося, але Васіль нібы адчуў чужое дыханне.

— Яня? — пачуўся глухаваты голас.

Яны абое выдыхнулі з сябе, здаецца, увесь цяжар: Янка.

— Мы,— адказала Яніна.

Янка рушыў зноў да ix, паўстаў у цемені перад імі невысокай таўсматай постаццю. Здаецца, ці ў фуфайцы, ці ў кароткім бушлаце.

— Вы адны? — не вітаючыся, запытаў ён.— Няма нікога чужога?

— Няма,— цяпер ужо адказаў Васіль.— Мы адны. На ўсю вёску i на ўсе хутары.

Янка, павярнуўшыся, свіснуў тры разы — тут жа з пагонкі сюды накіраваліся людзі. Падаў руку Васілю.

— Ну, здароў,— прамовіў. I праўда, як казала Чапроўская, пахнуў дымам, лесам. Як i лясны звер. Калі Васіль паціснуў яму руку ў адказ, дык не то збянтэжана, не то храбрачыся, ухмыльнуўся: — Вось у госці да вас прыйшлі...

— Не госць ты, а валацужны сабака! — накінулася на яго Яніна.— Думает, мы так ужо i рады?! Чаго ты прыпёрся? Хавацца? Нас, маму ўцягнуць у пастку? Усіх разам загубіць захацеў?

— Што за шум, a дракі нет? — пачуўся ўжо блізка знаёмы голас, гол ас Вяршка.— Брата роднага сястра не хоча бачыць? Гоніць прэч?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жывы покліч [Выбранае]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жывы покліч [Выбранае]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Жывы покліч [Выбранае]»

Обсуждение, отзывы о книге «Жывы покліч [Выбранае]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x