Міхась Лынькоў - Над Бугам - выбранае

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Лынькоў - Над Бугам - выбранае» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Над Бугам: выбранае: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Над Бугам: выбранае»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу народнага пісьменніка Міхася Лынькова (1899-1975) увайшлі лепшыя апавяданні, аповесці "Апошні зверыядавец", "Міколка-паравоз", урыўкі з рамана "На чырвоных лядах".

Над Бугам: выбранае — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Над Бугам: выбранае», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Апошнія дні перад ад'ездам маці ён хадзіў маўклівы і пануры. Вечарамі корпаўся са старым будзільнікам, які застаўся яму ў спадчыну ад бацькі. Разбіраў, збіраў яго. Важдаўся з рознымі батарэйкамі. Неяк маці заўважыла яму:

- Займаешся, сынок, дзіцячымі гульнямі. Ты ж электраманцёр, каб хацеў, мог бы мець і некаторую прыватную практыку ў вольны ад службы час.

Ён адказаў ёй спакойна:

- Хачу адрамантаваць бацькаў будзільнік, а то вось часам пазнюся на працу.

- Дык аддаў бы ў майстэрню.

- Не бяруць. Кажуць, стары завельмі механізм, у іх няма патрэбных частак.

Маці махнула рукой. Ці варта залішне сварыцца з сынам перад ад'ездам?

Некаторымі вечарамі сын хадзіў на ўзмор'е і цэлыя гадзіны праводзіў у трысняговых зарасніках, якія цягнуліся на доўгія кіламетры па абодва берагі балоцістай рачулкі. Што ён рабіў там, ніхто не бачыў і не ведаў. Але з кожным вечарам сын рабіўся больш жвавы, весялейшы. Ён спрабаваў нават жартаваць, заводзіў гульні з маленькімі дочкамі, і ў кватэры ўзнімаўся такі вясёлы гармідар, што жонка толькі здзіўлялася, адкуль гэта ўсё бярэцца, адкуль такія перамены ў яго характары? Яна нават сказала аднойчы:

- Нешта я не разумею цябе.

І ён адказаў ёй не то сур'ёзна, не то паўжартам:

- А чаго тут разумець? Мы яшчэ пажывём з табой, вось пабачыш!

- Што я пабачу! І так ужо з мяне насміхаюцца ўсе суседкі.

- Шчэ насмяешся і з іх!

- Ці не надумаліся часам павысіць табе зарплату?

- А хіба гэта немагчыма? Не век жа мне хадзіць у электраманцёрах...

Урэшце падышоў і час ад'езду маці, і яна пачала ўкладваць чамадан.

- Кінь, маці, я дапамагу табе сам зручней запакаваць усе рэчы. Адпачні перад дарогай. Садзіся вось, калі хочаш, і гавары, куды якую рэч класці, што глыбей, што бліжэй.

- Ну добра, сынок, я збегаю яшчэ ў магазін, развітаюся са сваімі калегамі.

У вызначаны час яны выехалі на старэнькім «фордзе» - таксама спадчына бацькі - на аэрадром. Сын занёс чамадан у багажнае аддзяленне, купіў яшчэ маці бутэльку яе любімай мінеральнай вады. Улучыў хвілінку і ў касавым аддзяленні набыў на дзесяць долараў страхавых полісаў. Калі расплачваўся, рукі дрыжалі так, што дзяўчына-касірка шчыра параіла яму не хвалявацца.

- Хто ў першы раз ляціць, той заўсёды хвалюецца, а гэта ўсё так проста, так звычайна... - і надарыла яго такой мілай усмешкай, што другім разам Сузан абавязкова затрымаўся б на якую хвіліну, каб перакінуцца лішнім словам з такой слаўнай дзяўчынай. А тут ён толькі зірнуў на яе незразумелым вокам, потым спахапіўся і, паспешліва засоўваючы ў кішэню полісы, хуценька падаўся прэч.

Каб суняць крыху хваляванне, ён забег яшчэ ў буфет і залпам выпіў стопку віскі. Крыху супакоіўся, перасталі дрыжаць рукі, толькі ў нагах адчувалася млявасць. Яго штурхалі мітуслівыя пасажыры, ён сам натыкаўся нібы сослепу на сустрэчных людзей, яго некалькі разоў нават груба аблаялі. Некаторыя ж пасажыры, заўважыўшы яго блукаючы позірк, саступалі дарогу, абыходзілі. Маці таксама ўбачыла штосьці няладнае ў ім, трывожна запыталася:

- Ці здаровы ты, сынок?

- О, зусім здаровы, зусім здаровы... - паспешліва адказаў Сузан, пазбягаючы зірнуць у вочы маці.

Цень трывогі сышла з яе твару, і яна, ужо сурова, асуджаюча, сказала яму:

- А ты ўжо напіўся, як бачу я!

Яна хацела яшчэ нешта сказаць, але тут абвясцілі пасадку на самалёт. Яны правялі яе да выхадных дзвярэй, далей якіх іх, як суправаджаючых, не пусцілі. Бачылі, як паднялася яна па трапу, як бег, задыхаўшыся, спазнелы пасажыр, які, мяркуючы па яго расчырванелым твары, крыху заседзеўся ў буфеце ці рэстаране. І вось урэшце самалёт пайшоў на старт, месца якога не відаць было ад дзвярэй, дзе стаялі яны, Сузан з жонкай.

- Паехалі дахаты! Там ужо, відаць, суседка злуе на нас за тое, што так доўга не ідзём.

- Нічога, панаглядае за дзецьмі, ты ж большыя паслугі робіш ёй часам.

І, думаючы аб нечым сваім, ён прапанаваў ёй:

- Ведаеш што, Элі...

Яна насцеражылася. Ён упершыню за колькі год іх жыцця назваў яе так, як некалі называў у першыя дні пасля шлюбу.

- Што ты хочаш сказаць мне, Сузі? - мякка перапытала яна.

- Давай зойдзем з табой у рэстаран. Мы ж разам былі там так даўно, што я нават забыўся калі.

- А дзеці, яны ж чакаюць... - нерашуча прамовіла Элінора.

- Божа мой, могуць жа яны якую гадзіну пабыць і без нас. А суседка не пакрыўдзіцца, пасядзіць з імі лішні час...

Элінора дапытліва зірнула на мужа. «О, каб ён быў заўсёды такі добры, ласкавы, як сёння». Падумала якую хвілінку, пагадзілася.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Над Бугам: выбранае»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Над Бугам: выбранае» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Андрасюк Міхась - Фірма
Андрасюк Міхась
Міхась Андрасюк - Мясцовая гравітацыя
Міхась Андрасюк
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Міхась Лынькоў - Міколка-паравоз
Міхась Лынькоў
Аркуш Алесь - Выбранае
Аркуш Алесь
Быков Василь - Выбранае
Быков Василь
Чарот Міхась - Сон Габруся
Чарот Міхась
Отзывы о книге «Над Бугам: выбранае»

Обсуждение, отзывы о книге «Над Бугам: выбранае» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.