Міхась Лынькоў - Над Бугам - выбранае

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Лынькоў - Над Бугам - выбранае» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Над Бугам: выбранае: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Над Бугам: выбранае»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу народнага пісьменніка Міхася Лынькова (1899-1975) увайшлі лепшыя апавяданні, аповесці "Апошні зверыядавец", "Міколка-паравоз", урыўкі з рамана "На чырвоных лядах".

Над Бугам: выбранае — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Над Бугам: выбранае», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Гэта што? Сцены паскудзіць? Казённае памяшканне псаваць? Ці мала смецця ўсюды, дык яны яшчэ на сцены вешаць. Ану, венік сюды, паздзіраць усё, памыць, паскрэбці.

А сам палкай поркае, здзірае Міколкавы малюнкі. І калі дабраўся да прыгожай крышкі з папяроснага карабка - быў то малюнак дзяўчынкі на срэбнай паперы, - не сцярпеў тут Міколка, да начальніка кінуўся.

- Ты хто? Ты збіраў мае карцінкі, каб іх здзіраць?

Той зірнуў скоса на Міколку, паморшчыўся. А Міколка наступае:

- Буржуй ты!

Начальнік аж абамлеў, маці перапалохалася.

- Пузан ты! Ходзіць, як бочка ў штанах... Бач, раз'еўся на маім карку... Вон!

Начальнік, доўга не думаючы, даў ходу. Маці - за ім.

- Даруйце. Дзіцё зусім не разумее... Вярзе, не разабраўшы што.

А той не слухае, далей шпарыць. Толькі і кінуў:

- Хамы вы! Самі хамы і дзяцей робіце хамамі.

Дасталася добрая прачуханка Міколку ад маткі. Але бацька, прыехаўшы з работы і даведаўшыся аб «буржуі», толькі пасмейваўся.

- Так іх, Міколка, так. Калі дах вось прагніў, перакрыць трэба, дык іх нямашака... А да цацак дзіцячых чапіцца надумаўся... Крый іх, Міколка, і ў хвост, і ў грыву...

Так жыў і гадаваўся Міколка-паравоз. Ён і сам добра не ведаў, чаму празвалі яго паравозам. Магчыма, за тое, што вельмі ж упадабаў ён паравозы, асабліва ж пасажырскія. Стаіць такі прыгажун ля дэпо, калёсы высокія, чырвоныя, не раўнуючы, як ногі ў бусла балотнага. Альбо выязджае такі прыгажун з дэпо і так важна парай пыхкае: пых... пых... пых...

Ну як тут уцерпець Міколку, ды не падсесці ззаду на тэндэрную падножку, ды не праехацца да паваротнага круга. Праўда, счэпшчыкі лаюцца часам:

- Злазь, жаба, а то падмажаш калёсы!

Дзе ты там злезеш!

Цікава і ля паваротнага круга. Паравоз вялікі-вялікі, а на крузе стаіць, як дзіцё, не паварухнецца. І адзін рабочы, усяго толькі адзін, паварочвае гэты самы круг з паравозам. Канечне, Міколка не праміне, каб не дапамагчы тут рабочаму. І здаецца Міколку, што пад яго рукой паварочваецца шпарчэй круг - гэткая аграмадзіна - і на ёй паравоз вялікі, стаіць і пыхкае. Вось павернут круг, Міколка зноў на падножку, і паравоз зноў жывы. Загудзіць, заляскоча і так памчыцца, што толькі пыл курыць ззаду аж да самых стрэлак, адтуль паравоз ідзе назад, на станцыю, пад пасажырскі поезд. На станцыі трэба пільнавацца, каб не трапіць на вока жандару. Той не любіць дзяцей. Толькі заўважыць і бяжыць услед, памахваючы шабляй-селядцом. З падножак зганяе.

Ведаў бацька пра Міколкавы практыкаванні на падножках, ушчуваў колькі разоў, але нічога не дапамагала.

- Ты памочнік машыніста? - пытаў Міколка ў такіх выпадках бацьку.

- Ну, а што?

- Вось табе і што. На паравозах ездзіш?

- Езджу. А што з таго?

- А нічога... Павінен і я ездзіць.

Што ты тут скажаш Міколку? Нічога. І, выязджаючы ў чарговую паездку на пуць, бацька толькі прасіў усіх знаёмых счэпшчыкаў і стрэлачнікаў на станцыі:

- Вы, браткі, пільнуйце хаця, каб не трапіў мой басурман на рэйкі!

- Дзе ты яго ўпільнуеш, блыху? На жывое будзе жывы, не дзе дзенецца.

- Ды яно ж так.

Так гадаваўся Міколка на рэйках.

Прыгоды Міколкі з дзедам Астапам

У Міколкавым раннім дзяцінстве было многа падзей, але ці дужа іх успомніш усе. А таму і раскажам толькі аб тых, якія больш памятны Міколку, на якія ён не забываецца да апошняга дня. Памятае ён пра вужа, пра гарачыя спрэчкі з дзедам, пра матчыных курэй і пра зялёнага ката. Ды яшчэ пра слаўную дзедаву стрэльбу і пра сваё досыць цікавае знаёмства з царом.

Раскажам цяпер пра вужа.

Вольнымі днямі, калі Міколкаў бацька адпачываў і не ездзіў на паравозе, Міколка з бацькам ішлі на рэчку, якая працякала недалёка ад станцыі. Тут лавіліся добрыя акунькі, траплялі шчупакі на шнур, часам пападаўся дробны сом. А больш за ўсё лавіліся плоткі. Цэлымі стайкамі хадзілі яны пад лазовымі кустамі, пабліскваючы на сонцы срэбнай луской. Толькі знай закідвай вудачку.

Акрамя рыбы ў рэчцы было багата ракаў. Яны масціліся ў старых карчах, а то глыбока пад берагам, у спецыяльных норах-пячурках. У цёплыя дні Міколка лазіў з бацькам у рэчку і мацаў ракаў. Да чаго ж прыемны занятак. Сагнешся як мага болей, каб толькі ў вушы вада не трапіла, а руку глыбей пад бераг. Засунеш руку ў нару, а рак цап за пальцы кляшнёй. Ціскане часам так, што аж вочы на лоб палезуць. Але не бяда, падхопіш яго, калючага, ды на бераг. Скачы там, як хочаш, кусайся. За гадзіну якую, глядзі, цэлае вядро ракаў дасталі. Прынясуць іх у вагон, паставяць. Павылазяць яны, разбрыдуцца па ўсёй падлозе. У такія шчыліны забяруцца, што маці потым гадзінамі шукае іх, выпорвае венікам ды праклінае нашых рыбаловаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Над Бугам: выбранае»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Над Бугам: выбранае» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Андрасюк Міхась - Фірма
Андрасюк Міхась
Міхась Андрасюк - Мясцовая гравітацыя
Міхась Андрасюк
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Міхась Лынькоў - Міколка-паравоз
Міхась Лынькоў
Аркуш Алесь - Выбранае
Аркуш Алесь
Быков Василь - Выбранае
Быков Василь
Чарот Міхась - Сон Габруся
Чарот Міхась
Отзывы о книге «Над Бугам: выбранае»

Обсуждение, отзывы о книге «Над Бугам: выбранае» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.