Міхась Лынькоў - Над Бугам - выбранае

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Лынькоў - Над Бугам - выбранае» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Над Бугам: выбранае: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Над Бугам: выбранае»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу народнага пісьменніка Міхася Лынькова (1899-1975) увайшлі лепшыя апавяданні, аповесці "Апошні зверыядавец", "Міколка-паравоз", урыўкі з рамана "На чырвоных лядах".

Над Бугам: выбранае — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Над Бугам: выбранае», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

На гэта бацька звычайна нічога не адказваў, маўчаў. Альбо важна пытаўся: «Што скажаш яшчэ цікавага?» Альбо запяваў канарэечку:

Канарэй, канарэй-пташачка,
Канарээ-е-чка жалабна пяёць.

Ну што ты з яго возьмеш тады, з гэтай канарэечкі. Пабурчыць, пабурчыць маці ды сціхамірыцца.

А вагон сапраўды дзіравы. Вагон - хата Міколкава. Стары парахнявы вагон, з пашчапанымі коламі, са збітымі буферамі. З'ездзіўся вагон, пастарэў. Паставілі яго ў тупік пад жыллё. І колькі вунь гэтых вагонаў, цэлы пасёлак - жывуць у іх дэпоўцы: токары, слесары, машыністы з качагарамі. І цеснавата ў вагоне. Палову займае бацькаў ложак. Пасярэдзіне невялікая печка. На другой палове месціцца дзіцячы тапчан, тут жа спіць Міколкаў старэйшы брат, які ўжо сам зарабляе, ходзіць у змазчыках. Тут жа спіць дзед Астап. Тут жа невялічкі стол, за якім палуднуюць, вячэраюць, на якім маці бялізну качае. Цесна ўсё ж.

Адно што добра: выскачыш з вагона, і тут табе воля вольная. Бяжы куды хочаш: ці пад дэпо, ці на пуці, ці на недалёкае балота за лесам. Знадворку і вагон прыгожы. Яшчэ не сцерлася назусім чырвоная фарба. З левага боку ўгары намаляваны чорным па беламу двухгаловы арол з царскай каронай. Пад арлом надпіс: «40 человек, 8 лошадей».

- Дзе ж тыя коні? - пытае бацьку Міколка, калі старэйшы брат чытае часам уголас гэты надпіс.

- А мы з табой чым не коні? - пасмейваецца бацька.

- А чаму ў арла дзве галавы?

- Таму што адной не хапае, дзіравая... Таму, бачыш, і каронай накрытая.

Дужа там разбіраўся ў тых царскіх каронах Міколка!

Куды цікавей былі яму розныя цацкі: гайкі, каменьчыкі, шасцяронкі чыгунныя, розныя блішчастыя гузікі, якія знаходзіў часам на пуцях. Ды яшчэ безліч розных малюнкаў, аж паўсцяны вагона было аблеплена імі. Кожны дзень папаўняў Міколка сваю калекцыю, ці, як называў бацька, карцінную галерэю. Шукаць доўга новыя малюнкі не прыходзілася. Даволі прайсціся раз у дзень па чыгунцы - вярсты дзве туды ды назад - вось і поўныя кішэні здабытку. Багата чаго застаецца на пуцях ад пасажырскіх цягнікоў: тут і паперкі ад цукерак, папяросныя карабкі, часам цэлыя кніжкі, газетныя лісты, цікавыя малюнкі на розных бутэльках.

«Смачна ядуць, чэрці!» - думаў часам Міколка, збіраючы сваю калекцыю. Пад чарцямі ён разумеў усіх тых, што ехалі ў пасажырскіх цягніках, асабліва ў вагонах першага і другога класа. Гэтыя вагоны ён вызначаў па іх колеру. Звычайны вагон бура-зялёнага прапыленага колеру, а другі і першы клас - цёмна-сіняга, блакітнага, а часам жоўтага.

- Паны... - у дадатак да чарцей называў ён пасажыраў гэтых вагонаў. І сапраўды, ездзілі ў іх багата апранутыя людзі, прыгожыя ўборы былі на дзецях, якія паказваліся ў вокнах.

«Самі цукеркі жаруць, салодкую гарэлку п'юць, а мне толькі пустыя паперкі ды пустыя бутэлькі... Вось бы ўзяў бацька ды звярнуў цягнік пад адхон, няхай бы тады гэтыя паняняты пехатой прайшліся...» - так думаў часам Міколка, не на жарты сярдуючы на гэтых людзей, якія, відаць, не разумелі смаку ў «зайцавым хлебе» і жылі на ўсім гатовым. І дзеці іх у прыгожых шапках з залатымі літарамі. Знайшоў раз Міколка на пуцях такую шапку, дахаты прынёс, на галаву прымераў. Паглядзеў на шапку бацька ды кажа:

- Дурань ты, Міколка! Хіба ў гэтай шапцы нам ды пры мазутнай справе... Не да твару, браце, нам такая шапка. У такіх шапках, браце, ходзяць толькі буржуйскія дзеці.

- А хто такія буржуі?

- Буржуі? - задумаўся бацька. - Гэта, бачыш, такія людзі, якія нічога не робяць і смачна ядуць... Такія, браце, пузатыя людзі, на чужым карку жывуць... на маім вось, на тваім.

Памацаў Міколка свой карак, здзівіўся.

- Няхай жа паспрабуе сесці каторы, я яго гайкай па лбе.

- Дзіва што, гайкай... - пасмяяўся бацька.

Але думка пра буржуяў не пакідала Міколку. Часта ён чуў пра буржуяў у гутарках бацькі з другімі суседзямі, рабочымі. Буржуямі часам лаяўся і старэйшы Міколкаў брат - змазчык. І ў хуткім часе адбылася сустрэча Міколкі з буржуем. Можа, і не з сапраўдным буржуем, але ж вельмі да яго падобным. Зайшоў аднаго разу да іх нейкі начальнік дэпо. І такі ж тоўсты-тоўсты, а на пузе блішчастыя гузікі, залатыя, няйначай. Зайшоў ён у вагон, абышоў кожны куток, усё поркаў нешта сваім бліскучым кіёчкам, поркаў, носам вадзіў з боку ў бок ды моршчыўся, як той грыб-смарчок, што расце пад штабелямі старых шпал. На матку накінуўся:

- Псуеце вы мне тут памяшканне, зусім не даглядаеце за падлогай... Смецце каля вагона... Выганю ў дваццаць чатыры гадзіны.

І зусім узлаваўся, аж пляміны белыя заскакалі на тлустым твары, ды кіёчкам сваім як дзеўбане ў сценку, у самую галерэю карцінную Міколкаву.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Над Бугам: выбранае»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Над Бугам: выбранае» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Андрасюк Міхась - Фірма
Андрасюк Міхась
Міхась Андрасюк - Мясцовая гравітацыя
Міхась Андрасюк
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Міхась Лынькоў - Міколка-паравоз
Міхась Лынькоў
Аркуш Алесь - Выбранае
Аркуш Алесь
Быков Василь - Выбранае
Быков Василь
Чарот Міхась - Сон Габруся
Чарот Міхась
Отзывы о книге «Над Бугам: выбранае»

Обсуждение, отзывы о книге «Над Бугам: выбранае» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.