Вінцэсь Мудроў - Жанчыны ля басейну

Здесь есть возможность читать онлайн «Вінцэсь Мудроў - Жанчыны ля басейну» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жанчыны ля басейну: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жанчыны ля басейну»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Буйныя кроплі не па-восеньску цёплага дажджу бухматымі падзёнкамі мільгацяць у сьвятле ліхтароў, гучна і па-верасьнёўску маркотна лапочучы па каляным лісьці. Такою вусьцішнаю парою зь ціхай радасьцю адчуеш, што сэрца становіцца бязважкім, і будзеш прагавіта ўдыхаць волкае, настоенае на паху апалай лістоты паветра. Галава будзе зьлёгку кружыцца, і ты, уцяміўшы, дыхаеш паветрам той блаславёнай ночы, міжвольна запаволіш крок, намагаючыся зноў вярнуцца ў зманлівы сьвет мінулага, куды няма вяртаньня. Праз хвілю ты пасьміхнешся і, наставіўшы каўнер балоньні, нетаропка пойдзеш пад шатамі прысадаў, а мірыяды зьнічак будуць падаць і гаснуць у чорным люстры мокрага асфальту. І падумаецца, што адна з тых зьнічак – тваё жыцьцё. Кроны старых каштанаў будуць хаваць ад дажджу, а рэдкія кроплі, якія патрапяць за каўнер, нагадаюць, што твой май даўно мінуў, што на дварэ верасень і што ўсе твае спадзяваньні і мары засталіся недзе там, далёка, за шчыльнай залонай восеньскага дажджу. (Узьлёт і падзеньне Адама Марштрупы, фрагмэнт)

Жанчыны ля басейну — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жанчыны ля басейну», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дзеля большай выразнасьці паэтка ўзьняла ўгору палец, і шыкоўны пярсьцёнак-пячатка здрадліва бліснуў на сонцы. Праз хвілю, нібыта пацьвярджаючы прароцтва, у небе суха залопалі крылы, а на галаву Глафіры Ягораўны абрынуўся вялізны крумкач. Атабарыўшыся на кучме рудых валасоў, крумкач схапіў паэтку за выстаўлены палец.

- Пакарыцца яму далячынь… - ікліва прашаптала Глафіра Ягораўна і паволі асела долу.

Зрабіўшы сваю справу, разбойнік ускочыў на мікрафонны старчак, незадаволена гракнуў, і Яшаў крык громам нябесным пракаціўся па навакольлі.

Паэтку падхапілі, ахвяравалі насоўку, пырснулі ў твар вады.

“А гэта правал”, - з разважнасьцю, вартай Ісаева-Шцірліца, падумаў дырэктар і, каб хоць нечым улагодзіць сытуацыю, махнуў аркестру.

Аркестар падшэфнай цеплаэлектрацэнтралі ўрэзаў туш. Музыкі адчайна дзьмулі ў трубы, бубнач лупіў булавешкаю так натхнёна, што паласатая кепурка на музыкавай галаве пайшла ў скокі, але ніякія тушы не маглі заглушыць выбухаў здаровага дзіцячага рогату.

Пад час апошняга ўроку Яша сядзеў на школьным даху і зь неадчэпнаю думкаю пра харч чысьціў пёры. Ён ужо зьбіраўся зьляцець долу, як у будцы, дзе месьціўся паддашкавы люк, бразнула засаўка і нехта няўцямна замармытаў. Неўзабаве вечка люка ўзьнялося і Яша ўбачыў выкладчыка беларускай мовы і фізкультуры Абакумчыка. Вылезшы з будкі, Серафім Януаравіч абабіў калашыны, заклапочана глянуў на кардонавую скрыню.

- Прывітаньне! – ужо ў паветры гракнуў Яша, падлятаючы да госьця.

Госьць пужліва падскочыў, дастаў з кішэні акраец здобнай булкі, расьціснуў мякіш.

- Еш, еш, - шчыра шапятнуў Серафім Януаравіч, скідваючы свой гаматны, запэцканы ў пабелку, пінжак.

Лямант захрас у глотцы разам з крыхоткамі здобнай булкі. Яша торгаўся, тузаўся, драпаўся, але марна.

- Сядзі, сядзі! – адлётаўся, - прагучала ля вуха, і ён сьцішыўся, намёртва апавіты мадняцкім крымпленавым пінжаком.

А потым было пекла – цёмны, навылёт прасьмярдзелы бэнзынам і паленай гумай, закутак. Тут, у закутку, яго страшэнна трэсла, шпурляла ва ўсе бакі, па дне закутка перакочваліся нейкія пляшкі і даводзілася пераскакваць празь іх, стукаючыся патыліцай аб нізкую столь. Стукнуўшыся разоў дваццаць, ён страціў прытомнасьць і ўжо бесклапотна качаўся па пекле ў абдымку з пустымі бутэлькамі.

Да жыцьця яго вярнуў глыток сьвежага паветра. Апрытомнеўшы, Яша адчуў, што ляціць дагары нагамі, і, не пасьпеўшы распасьцерці крылаў, ляснуўся вобзем. Ён паспрабаваў устаць, але ня здолеў - галава гула і круцілася, не раўнуючы як заведзены жэўжык.

Усьлед яму з бажніка паляцелі нейкія брудныя шматкі, кавалкі “Настаўніцкай газэты” і пабітая піўная бутэлька, якая, бліснуўшы на сонцы, мякка чвякнула ў прыдарожны жвір.

Бразнуўшы вечкам, Серафім Януаравіч ускочыў у легкавік. Хвіліна, і чырвоны “жыгуль”, дыхнуўшы бэнзынавым гарам, зьнік за павароткай наежджанай вясковай дарогі.

Прайшлі два доўгія месяцы.

Пасьля абложных дажджоў, якім, здавалася, ня будзе канца, выдарыўся смужны сьвяточны зазімак. Зямля за ноч падсохла, плыткія лужыны зацягнуў лядок, і заняткі па фізкультуры вырашылі правесьці на стадыёне.

Парна дыхаючы стылым паветрам, вучні выбеглі на шэрхлую сьцяжыну, і Серафім Януаравіч з насалодаю дзьмухнуў у сьвісток.

- Два кругі, высока ўзьнімаючы калені! – гукнуў выкладчык, пляснуўшы ў далоні.

Шасьціклясьнікі рынулі па крузе, але Пецька Бяляцкі, які бег першы, нечакана спыніўся: наперадзе, на другі канцы стадыёну, клыпаў, прыпадаючы на хворую лапку, вялікі крумкач.

- Яша! – насьцярожліва, каб ня спудзіць кволую надзею, вымавіў Пецька, і ў адказ яму крумкач прастуджана крахтануў: “Карл! Украў!”

Серафім Ячнуаравіч дзьмухнуў у сьвістульку, але пералівісты і дагэтуль уладны пошчак патануў у радасным ляманце.

- Яша прыляцеў! Яша вярнуўся!

У прыцемку клясных пакояў пазначыліся невыразныя тварыкі і сьветлымі плямамі пакрылі шарыя школьныя вокны. Падышоў да вакна і дырэктар. Зірнуўшы на двор, ён убачыў бязладны натоўп, які бег ад стадыёну, а наперадзе, на галаве шасьціклясьніка Бяляцкага сядзеў і махаў крыламі неўміручы разбойнік. Сэрца дырэктарава пахаладзела. Ён падбег да вешалкі, ірвануў паліто, рашуча нацубіў капялюш і, толькі схапіўшыся за ручку дзьвярэй, ачуўся.

- Яша прыляцеў! Яша вярнуўся! – грымела на калідорах, а падлога прыкметна зыбалася ад дружнага тупату. Дзьверы нечакана падаліся, і перад вачыма паўстаў спалатнелы Серафім Януаравіч.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жанчыны ля басейну»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жанчыны ля басейну» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Вінцэсь Мудроў
libcat.ru: книга без обложки
Вінцэсь Мудроў
libcat.ru: книга без обложки
Вінцэсь Мудроў
Вінцэсь Мудроў - Багун
Вінцэсь Мудроў
Вінцэсь Мудроў - Ператвораныя ў попел
Вінцэсь Мудроў
Вінцэсь Мудроў - Зiмовыя сны
Вінцэсь Мудроў
libcat.ru: книга без обложки
Вінцэсь Мудроў
Вінцэсь Мудроў - Помнік літары «Ў»
Вінцэсь Мудроў
Вінцэсь Мудроў - Забойца анёла (зборнік)
Вінцэсь Мудроў
Отзывы о книге «Жанчыны ля басейну»

Обсуждение, отзывы о книге «Жанчыны ля басейну» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x