• Пожаловаться

Вінцэсь Мудроў: Гісторыя аднаго злачынства

Здесь есть возможность читать онлайн «Вінцэсь Мудроў: Гісторыя аднаго злачынства» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Менск, год выпуска: 1993, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Вінцэсь Мудроў Гісторыя аднаго злачынства

Гісторыя аднаго злачынства: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гісторыя аднаго злачынства»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Узьбягаючы па прыступках, Сьцяпан падняў галаву і ўбачыў валасатыя ногі Нінэль Міхайлаўны. Начальніца стаяла на лесьвічнай пляцоўцы паміж другім і трэцім паверхамі і, мяркуючы па ўсім, некага прабірала. Гадзіньнік паказваў палову адзінаццатай. Каб не сустракацца з начальніцай такім нязручным часам, Сьцяпан зьбег на другі паверх, разгарнуў «Советскую Белоруссию» і, пазіраючы між радкоў, прыслухаўся. -- Пра несуноў матэрыял падрыхтавалі? -- пыталася Нінэль Міхайлаўна пераселым ад курава голасам, і ў адказ ёй пачулася запабежлівае лепятаньне асыстэнткі Барановіч. -- Жук затрымлівае... колькі разоў казала... – лепятала Барановіч, і Сьцяпан, пачуўшы сваё прозьвішча, брыдка вылаяўся. (Міша з прастрэленым вухам, фрагмэнт)

Вінцэсь Мудроў: другие книги автора


Кто написал Гісторыя аднаго злачынства? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Гісторыя аднаго злачынства — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гісторыя аднаго злачынства», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Якую кілбасу? — наструніўся Сьцяпан.

Дзядок сумеўся, разьліў па чарках рэшткі гарэлкі.

— Я да таго, як на пэнсію ісьці, на мясакамбінаце рабіў. Стралком аховы. Ну і... – стары выпусьціў з рота колца шызага дыму, і яно, не раўнуючы, як той німб, завісла над ягонай галавою. – Іду аднойчы на працу, чую – скавыча нехта. Прыгледзеўся, а гэта шчанюк. Ляжыць пад плотам, і поўсьць у лёд умёрзла. Узяў яго, піхнуў за пазуху і на прахадную прынёс. У нас там, на мясакамбінаце, шмат сабак было. Аўчаркі ў асноўным – аб’ект ахоўвалі. Ну і Міша прыжыўся, — стары кашлянуў, сумнымі вачыма паглядзеў на пустую бутэльку. – Жвавы быў сабачка. А розуму ў яго і цяпер... паболей, чым у якога чалавека, — дзядок п’янавата пасьміхнуўся, прылашчыў даланёю рэшткі сівых валасоў. – Зьбяромся, бывала, на вартоўні пляшку асушыць. Ну і клікнем: Міша, цягні закусь! І ведаеце, пабяжыць у цэх, сьцягне палку «кракаўскай», і нам нясе. Так мы зь ім восем гадоў і адрабілі. А пазалетась я на пэнсію сыходзіў і яго ўзяў. Дажываем цяпер свой век – ён у будцы, я – вунь на тым тапчане, — дзядок кіўнуў у цёмны кут, шморгнуў носам, расьцёр па шчоках п’яныя сьлёзы.

— Ну, а ўсё ж такі... на якую халеру страляў? — запытаўся Сьцяпан. — Чаму ён там пазайздросьціў?

— Э—эх, чалавеча, — стары дапіў гарэлку, перакрывіўся, матлянуў галавой. – Прайдзісьвет гэты таксама ў нас рабіў. Інспэктарам аддзела кадраў. Звольнілі адначас са мною. Ходзіць цяпер па горадзе, юбілейнымі мэдалямі звоніць. Ваяваў, кажа. А дзе там ваяваў, калі яму ў сорак пятым пятнаццаць гадоў было...

Сьцяпан зірнуў на гадзіньнік, нецярпліва пацёр падбародзьдзе.

— Ну, дык я і кажу... Прыйшоў аднойчы, сеў вунь там, дзе вы седзіце, і пачаў мне байкі баіць. А тут Міша ў дзьверы пашкрабаў. Адчыняю дзьверы, а ў яго кавалак кілбасы ў зубах. Гэты як убачыў, так і заенчыў. Зайздрасьць узяла, што ў мяне кілбаса на стале. «Раскрадальнік сацыялістычнай уласнасьці, — кажа, — твайго сабаку адлавіць трэба». Гэта я раскрадальнік, га? Бачылі, які ў яго дом? На дзьвесьце рублёў у месяц такі не пабудуеш.

— Пачакай, пачакай, — перабіў карэспандэнт, — дык што, Міша і цяпер кілбасу цягае?

— Цягае, — вымавіў дзядок і апусьціў вочы. – Пэнсія ў мяне малая. Папрашу калі—нікалі: «Зьбегай, Міша, прынясі кілбаскі». Пабяжыць... бывае і прынясе.

Сьцяпан неяк адразу працьверазеў, вылупіў вочы, схапіўся рукой за чэрава.

— Ды вы не хвалюйцеся. Я з кілбасы скурку зьдзер, і тое месца, дзе ён зубамі трымаўся, выразаў.

Падлога нібы паплыла пад нагамі, і нейкія нязыркія вогнікі мільгнулі ўваччу. Сьцяпан устаў з крэсла, падхапіў з канапы куртку, доўга ня мог патрапіць у рукаво. «Давядзецца, відаць, машыну тут пакінуць, ды на тралейбусе дабірацца», — падумаў ён той хвіляю і, ускінуўшы на плячук рэпартэрскую сумку, запытаў:

— Да тралейбуса ці далёка?

— Ай, во... на камбінаце прыпынак. Пойдзеце праз мой агарод – як раз і выйдзеце. Толькі вы не падумайце чаго. Міша кілбасу тую на год раз, можа, і носіць. Там цяпер новых сабак завялі...

— Ну а людзі кілбасу цягаюць? — гукнуў Сьцяпан, ўбіўшыся ў сенцы.

— Анягож! Цягнуць! І ў штанах, і ў трусах, — стары зачапіўся нагой за вядро і ціха вылаяўся. – У іх там цяпер новага дырэктара паставілі, Андруковіча нейкага. Дык ведаеце, пайшоў той Андруковіч плот паглядзець... ну, што вакол камбінату. Людзі там дзір панарабілі, дык ён вырашыў дзіры на прыкмет узяць ды забіць потым, каб ня лазілі. Падышоў да плоту, а на галаву маслак зваліўся: перакідваў нехта з боку камбінату. Два тыдні з траўмаю ляжаў і цяпер, кажуць, на працэдуры ходзіць.

На ганку Сьцяпан напоўніў грудзі халодным паветрам і пасьміхнуўся. Аповед гэты ён ужо чуў. Толькі там уздоўж плоту ішоў дырэктар сьпіртзаводу, і на галаву дырэктараву зваліўся не маслак, а грэлка са сьпіртам.

Стары закашляўся, сплюнуў густую сьліну, тыцнуў рукою ў цемру:

— Вось так, уздоўж паркану, і пойдзеце. Тамака сьцяжына натаптаная. Ву—унь агеньчыкі гараць – гэта і ёсьць прахадная.

Сьцяпан памружыўся на цьмяныя агеньчыкі, падкінуў на плячы рэпартэрскую сумку і, прыслухаўшыся да лянівага Мішавага брэху, рушыў са двара.

У цемрані, густой і непрагляднай, ён хутка зьбіўся са сьцежкі, згубіў зь відавоку паркан і, махнуўшы на ўсё рукою, пайшоў, не разьбіраючы дарогі, па шарпаку, па калена правальваючыся на кожным кроку.

Наперадзе гарэлі агні прахадной. Наперадзе быў доўгі вечар, яшчэ даўжэйшая ноч, панылы, з вогненна—крывавым адценьнем сьвітанак і новы дзень зь яго смугою, шэрымі дамамі і сабачым брэхам на гарадзкіх ускраінах.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гісторыя аднаго злачынства»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гісторыя аднаго злачынства» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Вінцэсь Мудроў
Вінцэсь Мудроў: Багун
Багун
Вінцэсь Мудроў
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Вінцэсь Мудроў
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Вінцэсь Мудроў
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Вінцэсь Мудроў
Отзывы о книге «Гісторыя аднаго злачынства»

Обсуждение, отзывы о книге «Гісторыя аднаго злачынства» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.