• Пожаловаться

Вінцэсь Мудроў: Гісторыя аднаго злачынства

Здесь есть возможность читать онлайн «Вінцэсь Мудроў: Гісторыя аднаго злачынства» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Менск, год выпуска: 1993, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Вінцэсь Мудроў Гісторыя аднаго злачынства

Гісторыя аднаго злачынства: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гісторыя аднаго злачынства»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Узьбягаючы па прыступках, Сьцяпан падняў галаву і ўбачыў валасатыя ногі Нінэль Міхайлаўны. Начальніца стаяла на лесьвічнай пляцоўцы паміж другім і трэцім паверхамі і, мяркуючы па ўсім, некага прабірала. Гадзіньнік паказваў палову адзінаццатай. Каб не сустракацца з начальніцай такім нязручным часам, Сьцяпан зьбег на другі паверх, разгарнуў «Советскую Белоруссию» і, пазіраючы між радкоў, прыслухаўся. -- Пра несуноў матэрыял падрыхтавалі? -- пыталася Нінэль Міхайлаўна пераселым ад курава голасам, і ў адказ ёй пачулася запабежлівае лепятаньне асыстэнткі Барановіч. -- Жук затрымлівае... колькі разоў казала... – лепятала Барановіч, і Сьцяпан, пачуўшы сваё прозьвішча, брыдка вылаяўся. (Міша з прастрэленым вухам, фрагмэнт)

Вінцэсь Мудроў: другие книги автора


Кто написал Гісторыя аднаго злачынства? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Гісторыя аднаго злачынства — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гісторыя аднаго злачынства», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— І як тут людзі жывуць?

Дзядок спыніўся перад дашчатымі весьніцамі, бразнуў клямкаю, кіўнуў, запрашаючы госьця заходзіць, і яны ўвайшлі на падворак. Гаспадар, як бачна, меў клопат з апалам: на двары, у поўным бязладзьдзі, ляжалі збуцьвелыя дошкі, абломкі мэблі, яшчэ нейкае ламачча, а пасярод двара сядзеў, варушачы хвастом, стары паскубаны сабака. Згледзеўшы незнаёмца, сабака брахнуў, салодка пацягнуўся і, злавіўшы зяпай сьняжынку, пацёгся да сваёй будкі. Пазіраючы на дзедавага гадунца, Сьцяпан прымружыўся, разглядаючы сабачае вуха, а ўбачыўшы засохлую кроў, шчыра падзівіўся — навошта было страляць у гэтага здыхлю, які з—за старасьці і брахаць ня можа.

Гаспадар узьбег на ганак, сьпешна адчыніў дзьверы.

— Дык, можа, зойдзеце? У мяне і чарачка знойдзецца.

— За рулём! — з годнасьцю вымавіў карэспандэнт, а ўдумаўшыся ў сэнс дзедавай прапановы, скасіў вока на сабачую будку.

— І што ж ён – вось так, ні з пушчы, ні з поля і стрэліў?

— Так і стрэліў, — уздыхнуў дзядок, — вунь агарод ягоны, адтуль і... – ня скончыўшы фразы, дзядок кашлянуў, зьняў з галавы шапку, і карэспандэнт, абураны такімі паводзінамі суседа, рашуча ступіў на ганак.

У хаце панаваў гэткі ж вэрхал, што і на падворку. Стаяў непрыбраны ложак, на падлозе валяліся пажоўклыя газэты, і зьнявіднае для жаночага вока павуціньне матлялася пад нізкаю стольлю. Мяркуючы па ўсім, дзядок жыў адзін, бяз жонкі.

Сьцяпан плюхнуўся на дзедаву канапу, зьмежыў павекі, слухаючы, як застагналі пад ім спружыны, і міжволі згадаў сваю другую жонку Капіталіну. Лічы, два гады мінула, як яны разышліся, а боль і горыч ня выпетрыліся з душы, і да шчымлівых успамінаў пра цёплыя Капчыны вусны, пра ейныя гарачыя грудзі дамяшалася прыкрае адчуваньне ўласнае закінутасьці і адзіноты. Вось ужо і пяты дзесятак разьмяняў, старасьць блізка, а дзе тая жонка? Дзе тыя дзеці? Дачка вунь ліста ніколі не напіша, дарма што літаратурны інстытут скончыла.

За сьценкай, нібыта падслухаўшы ягоныя думкі, азваўся гаспадар:

— Адзін жыву... як той кол пры дарозе. Захварэеш, дык вады няма каму падаць. Газу во таксама не даюць. Хаджу па Мандрыкаўцы, палкі зьбіраю. Трэба ж у печы паліць...

Слухаючы дзедавыя нараканьні, Сьцяпан упёрся локцямі ў калені і са скрухаю падумаў: «Так і скончу жыцьцё, як гэты дзед. У якой—небудзь халупе з надворнай прыбіральняй». Карэспандэнт абхапіў рукамі голаў, доўга сядзеў незварушна, аж пакуль не дачуўся вясёлага дзедавага вокліку:

— Што маем, тым і прымаем!

Стары стаяў у дзьвярах, трымаючы ў адной руцэ патэльню на чапяле, а ў другой – запацелую пляшку.

З хвіліну госьць сядзеў у нерухомасьці, слухаў сквірчэньне яечні, пасьля чаго крэкнуў і ляснуў далонямі па каленях.

— Пяцьдзесят гадоў – дык гэта росквіт для мужчыны, — вырвалася са Сьцяпанавай глоткі, і дзядок, спыніўшыся на паўдарозе, спужана перапытаў:

— А?! Што?!

— Ды так... Гэта я пра сябе, — прамовіў Сьцяпан, падхапіўся на ногі і на знак павагі ляпнуў старога па плячы.

... Вось яна, гарэлка! Кульнуў чарку – і сумоты як і не было. І зноўку жыць хочацца, і сэрца б’ецца, як гадзіньнік, і хата дзедавая ўжо не здаецца такой страшнай.

На першую пару госьць з гаспадаром узахапкі чвякалі: госьць мерна і мужна, гаспадар дробненька і запабежліва; неўзабаве налілі па другой, і Сьцяпан, узьняўшы на відэльцы скрылёк кілбасы, захоплена выдыхнуў:

— Цудоўны закусон. Дзе куплялі?

— Сабака прынёс, — як нічога ніякага адказаў гаспадар, а Сьцяпан, кінуўшы жаваць, выпусьціў з рукі відэлец.

— Як прынёс? Адкуль?

Гаспадар пакруціўся на крэсьле, пакасіўся на рэпартэрскую сумку, што ляжала на канапе, вінавата пасьміхнуўся...

— А ты, дзеду, жартаўнік, — госьць дастаў з—пад ног відэлец, агледзеў яго з усіх бакоў і, праглынуўшы недажаванае едзіва, пацягнуўся да чаркі.

Пасьля другой яны даелі яечню, але ўжо без ранейшага смаку, а кульнуўшы трэцюю, госьць задаволена адрыгнуў, дастаў з кішэні пачак «Беламору».

— Ну, дык навошта ён страляў? — госьць дзьмухнуў у папяросьніцу, працягнуў пачак гаспадару.

Дрыжачая дзедавая рука памацала пачак, доўга яго мурыжыла, дастаючы папяросіну, і Сьцяпан апёк сабе пальцы, трымаючы запаленую сярнічку. Пытаньне ён задаў проста так, абы не маўчаць, але дзеда яно не на жарт усхвалявала. Стары схапіў са стала талерку, потым кіслы агурок, і твар ягоны зрабіўся гэткім жа, як агурок — шэрым і зморшчаным.

Не закусваючы, кульнулі па чацьвертай.

— Ня ведаю, добры чалавек, хто вы, але скажу як на споведзі... – стары прыпаліў папяросу, нервова закашляўся. – ад зайздрасьці стрэліў, паскуда. Убачыў, што Міша кілбасу цягне, — і стрэліў.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гісторыя аднаго злачынства»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гісторыя аднаго злачынства» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Вінцэсь Мудроў
Вінцэсь Мудроў: Багун
Багун
Вінцэсь Мудроў
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Вінцэсь Мудроў
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Вінцэсь Мудроў
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Вінцэсь Мудроў
Отзывы о книге «Гісторыя аднаго злачынства»

Обсуждение, отзывы о книге «Гісторыя аднаго злачынства» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.