• Пожаловаться

Алесь Разанаў: З апокрыфа ў канон

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Разанаў: З апокрыфа ў канон» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2010, ISBN: 978-985-6901-90-7, издательство: І. П. Логвінаў, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Алесь Разанаў З апокрыфа ў канон

З апокрыфа ў канон: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «З апокрыфа ў канон»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтую кнігу Алеся Разанава складаюць гутаркі, выступленні, нататкі на палях прачытаных вершаў. Істотнае — іхні змест.

Алесь Разанаў: другие книги автора


Кто написал З апокрыфа ў канон? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

З апокрыфа ў канон — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «З апокрыфа ў канон», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А. Р.Сфера публіцыстыкі — сацыяльна-грамадская, і праз прызму гэтай сферы вы можаце прачытаць іх як публіцыстычныя творы. Аднак, здаецца, гэта не вычэрпвае іх, сёе-тое застаецца і для наступнага прачытання?

Т. Ч.Так, і ў гэтай шматузроўневасці, прасвечванні праз верхні пласт іншых, глыбейшых сэнсаў — асаблівая прыцягальнасць паэзіі. У гэтым — і шлях да шырокага чытача, чыё вока можа спачатку зачапіцца за нейкае слова, думку, вобраз, а потым абавязкова пойдзе ўглыб, да высноў, адкрываючы новы свет не толькі ў вершы, але і ў сваёй душы. Нездарма В. Мандэльштам лічыў, што паэт — не толькі Моцарт, але і Страдыварыус, які сам майструе сваю «скрыпку» — акустычную прастору ў душы чытача.

А. Р.Ну, а чытач — не толькі «скрыпка», ён яшчэ і патэнцыяльны Моцарт, а можа, і Гамлет (памятаеце гамлетаўскія словы пра скрыпку?). Прастора верша свабодная ад чыёй бы там ні было прысутнасці, і дасведчаны, чуйны чытач тут мае не менш правоў, чым аўтар.

Т. Ч.Доўгі час роля паэзіі зводзілася да функцыі сацыяльнага ілюстратара і «ідэалагічнай абслугі». I цяпер вельмі важна адраджэнне яе ў сапраўднай існасці — як пазнання чалавека ў яго цэльнасці і гармоніі са светам, у вечным руху, абнаўленні, імкненні да будучыні, дзе «мы становімся тым, кім яшчэ не былі». Бо без духоўнага адраджэння чалавека і перабудова можа застацца ў рамках прагматычнага мерапрыемства. Бо «чалавека сістэмы» нельга проста механічна перанесці ў іншую сістэму каардынат і сказаць яму: ты свабодны. (У п'есе Я. Шварца «Цмок» Ланцэлот, вызваліўшы народ ад цмока, гаворыць людзям «вы свабодныя», а яны ў адказ... падаюць на калені, убачыўшы ў ім новага бажка.) У вашай паэзіі чалавек паўстае ў пошуках «каардынатаў быцця» ў сваёй душы, у святле абсалютных катэгорый дабра і зла, у дыялектычна супярэчлівым і драматычным, вечным шляху да сябе — сапраўднага. Відаць, і сацыяльна-грамадская атмасфера ўплывае нейкім апасродкаваным чынам на паэтычную канцэпцыю быцця, на «вечныя пытанні»? Вось папярэднюю кнігу вы назвалі «Шлях-З60», а новую — «Вастрыё стралы». Мне ў гэтым бачацца змены ў паэтычнай канцэпцыі часу — ад міфалагічнага, цыклічнага, замкнутага ў сабе часу-кругазвароту, дзе «ўсё вяртаецца на кругі свая», да разгорнутага, імклівага часу-стралы, на вастрыі якой — жыццё чалавечае...

А. Р.У вастрыі матэрыяльнае сустракаецца з ідэальным, абмежаванае — з неабсяжным, мінімальнае — з максімальным. Ну а калі гэта яшчэ вастрыё стралы, то карціна набывае і дынаміку. Але назвы назвамі, позірк заўсёды ў першую чаргу чапляецца за іх...

Т. Ч.I крытыкі, каб давесці сваё, карыстаюцца апорнымі словамі і паняццямі, як карыстаюцца рыфмамі паэты.

А. Р.Так, зборнікі маюць не выпадковыя, альбо не зусім выпадковыя, назвы, Яны ўзыходзяць з душы, са свядомасці аўтара і пэўным чынам сведчаць пра стан гэтай душы, пра арыенціры свядомасці. Але самі творы робяць гэта яшчэ ў большай ступені... I на «Каардынаты быцця», і на «Шлях-З60» пісаліся розныя рэцэнзіі, адносна іх выказваліся розныя меркаванні, аднак фактычна самі творы амаль не ўдзельнічалі ў гаворцы, заставаліся нераскрытымі і непрачытанымі.

Т. Ч.Як у версэце «Шыльдачкі»?

«...Людзі праходзяць міма дрэў,
не заўважаючы іх,— яны чытаюць шыльдачкі...
А сведчанні дрэў так і застаюцца непачутыя,
а пісьмёны дрэў так і застаюцца непрачытаныя».

А. Р.Ды ў нас амаль уся спадчына непрачытаная, і нават тая (а можа, у першую чаргу тая), пра каго найбольш пісалася і гаварылася,— і Багушэвіч, і Купала, і Багдановіч. Нягледзячы на асобныя глыбокія распрацоўкі, як, напрыклад, «Загадка Багдановіча» Міхася Стральцова, пануюць «шыльдачкі» — хрэстаматыйныя стэрэатыпы, якія замінаюць бачыць і творцаў, і творы. Прачытаць твор — значыць увесці яго ў кантэкст сучаснасці, актуалізаваць...

Т. Ч.Але не менш патрэбны і гістарычны кантэкст, бо твор напісаны ў свой час, для сваёй рэчаіснасці.

А. Р.Тым і адрозніваецца паэзія ад публіцыстыкі, што яна вырашае не прыкладныя задачы (публіцыстыка гэта робіць куды арганічней, куды лепш!), а, таксказаць, «звышпрыкладныя», і нават калі яна пішацца для свайго часу і для сваёй рэчаіснасці, у гэтым «сваім» прысутнічае ўвесь час і ўся рэчаіснасць. Формула паэзіі не мяняецца, мяняюцца яе знакі і элементы.

Т. Ч.Вось не думала, што вы такі заўзяты «традыцыяналіст»!

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «З апокрыфа ў канон»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «З апокрыфа ў канон» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «З апокрыфа ў канон»

Обсуждение, отзывы о книге «З апокрыфа ў канон» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.