Валянцін Акудовіч - Дыялогі з Богам

Здесь есть возможность читать онлайн «Валянцін Акудовіч - Дыялогі з Богам» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дыялогі з Богам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дыялогі з Богам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Цяжка быць дурнейшым за самога сябе, але суседзі мяне пераканалі: — Інакш з цябе пісьменніка не атрымаецца. І сапраўды. Ужо наступнае маё апавяданне без аніводнай заўвагі прынялі ў часопіс і нават ухвалілі: — Ну вось, нарэшце вы знайшлі сябе! А суседзі зноў: — Дурняў друкуюць пры жыцці, а вар’ятаў і пасля смерці. Я пазычыў пугу і цяпер шторанак выганяю аблокі на пашу. З пугаю на плячы я пільную далягляд, каб якая хмарка не вылузнула за небакрай. А ноччу, калі людзі і аблокі паснуць, я запальваю газнічку і, падхапіўшы матыля на гусінае пёрка, сягаю ў мроі. Аднак і там, лунаючы, я ніколі не забываюся на межы дазволенага апошнімі пастановамі ўраду. Яшчэ на падысподзе небяспекі я абрываю матылю крылы, бо дырэктар выдавецтва мусіць быць пэўны, што ад майго розуму яму не прыбудзе лішняга клопату. Вось чаму мне вельмі не падабаецца, калі сёй-той на вёсцы кажа: бачыш, які разумны ў Васіля сын. Мы з паперай за хлеў ходзім, а ён з яе грошы робіць…

Дыялогі з Богам — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дыялогі з Богам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ты — чысты аркуш паперы, на якім я пішу гэтыя словы.

Але з чаго тады цяжар нябёсаў і млосць у сэрцы?

Метафізічнае фэнтэзі

Алесю Анціпенка

Канцуючы нізку «сакральных» тэкстаў, я дазволю сабе наастачу яшчэ трохі гуллівых развагаў…

Якая, кажучы мовай чалавека, прырода Бога? Па сутнасці мы нічога пра гэта не ведаем. Мы толькі ведаем, што Ён — наша ўсё! Бо гэта Ён стварыў Свет, ды не проста так з абы нічога, а каб было дзе аб’явіцца чалавеку. Праўда, і па сёння ніхто не даў рады зразумець, на якую халеру Яму гэта было патрэбна?! Але галоўнае, што мы зусім не ведаем па якіх законах Бог сам зладжаны і як Ён функцыянуе паводле самога сябе. Праблема для нашай эўрыстыкі найперш у тым, што ў вядомым нам свеце нішто не сведчыць пра магчымасць такой Ініцыяцыі, якая магла б уласнаруч (ды яшчэ за кароткі час) выштукаваць гэткую, нічым не вымерную касмагонію. Інакш кажучы, тыя фізічныя (паводле нашай эмпірычнай веды) законы, якімі арганізаваны і трымаецца гэты Свет, не даюць ніякай падставы меркаваць, быццам Нешта можа быць патэнцыйна настолькі крэатыўным ды магутным, каб з уласнай сваволі вымудрыць не проста сонца ды колькі планетаў, але і мільёны галактык. Дарэчы, калі Бог ствараў Свет выключна дзеля таго, каб было куды аб’явіцца чалавеку ( Эмануэль Сведэнборг нават лічыў, што Свет мае форму вялізнага чалавека. ), дык навошта яму былі яшчэ і тыя «мільёны галактык»? Ці не хапіла б чалавеку адной сонечнай сістэмы (ну хай сабе адной галактыкі)? Не зразумела! Таму давайце звернемся да таго, што мы разумеем ці, калі нават не разумеем, дык чаму даем веры.

Найперш мы верым, што Бог усё можа. Гэта значыць, што для Яго няма нічога немагчымага. Апошняе прынцыпова дзеля майго здумлення. Тут толькі варта заўважыць, што «усё можа» зусім не азначае, быццам Ён для кожнай дзіркі затычка. Калі нешта здольнае аб’явіцца само па сабе, дык з чаго Богу дарэмна марнаваць уласныя сілы? Гэтак меркавалі і дэісты, якія з Богам звязвалі адно стварэнне Свету, а ўсё наша зямное аб’яўлялі прэрыгатывай прыроды і самога чалавека. Але я не адэпт Дэізма. Последам за рознымі іншымі адмыслоўцамі,скажам, тым жа Стывенам Хокінгам, я схільны думаць, што паколькі Свет і без боскай помачы абавязаны быў узнікнуць сам з сябе дзякуючы гравітацыі, дык Бог і не займаўся гэтай справай. А чым Ён займаўся? Паводле Бібліі, Бог стварыў толькі ласкавае сонейка (ну і колькі жменяў зорак дзеля прыўкрасы нашаму воку), якое штодня па колу абплывае зямлю (таксама Ягоных рук справа), каб ніхто і з ніякага боку на ёй лішне не мёрзнуў. Аднак, пра што вышэй ужо казалася, сонейка і зямля ў Ягоным праекце былі зусім не загалоўнымі чыннікамі, і нават мора з кітамі такім не былі. Бо усё тут згаданае, і безліч усяго не ўлічанага, адмыслова штукавалася адно дзеля Чалавека.

Якраз у такой прапорцыі – сонейка, зямля, чалавек,— усё выглядае надзвычай гарманічна, як і мае быць у Бога. Але паспрабуйце сюды дадаць мільёны тых галактыкаў з чорнымі дзірамі, патухлымі сонцамі, рознымі белымі і чырвонымі карлікамі, пратуберанцамі ды ўсялякім іншым страхоццем, і ад боскай гармоніі знаку не застанецца. Як і ад боскага стварэння (чалавека), бо ў такой бясконца пачварнай праекцыі ён робіцца маленькім і пустым, як дзірка ў голцы. А хіба Бог столькі вымагаўся дзеля таго, каб у мностве павялічыць колькасць дзірак у Свеце? Зразумела, не дзеля гэтага...

Толькі далей мы збочым у трохі іншы, больш актуальны для нас накірунак. Пра тое, як Богам ствараўся гэты Свет існуе даволі самых розных паданняў, аднак мне нідзе не сустракалася хаця б згадка, як майстраваўся той Свет — ён як бы дадзены нам a priori. Хаця якое тут можа быць апрыёры, калі Бог праз «Біблію» усім патлумачыў, што пачаў ствараць Свет лічы з нуля, ex nihil. А значыць і таго Свету раней таксама не было. З апошняга вынікае, што той Свет мусіў стварыцца пасля гэтага, ў восьмы ці нейкія наступныя дні, паколькі ў першых сямі працаднях Бога пра яго няма хоць якога напамінку. Ну то і хай сабе. Але ж ці не дзівіць вас той факт, што і потым Біблія, распавядаючы пра шматлікія штукарствы Бога, ні словам не згадвае аб тым, як Ён вымудрыў той Свет. Хаця менавіта гэты акт тварэння для чалавека ёсць самым цікавым ва ўсіх боскіх справах, бо тут чалавек адно між іншым, а туды ён патрапляе назаўжды.

Як ужо казалася, каб паўстаў гэты Свет, дапамога Бога была без патрэбы. Затое той Свет – на маё уласнае маркаванне, —стварыць мог толькі Бог. Ужо хаця б таму, што патойбочны космас прэзентаваны як існы насуперак усіх вядомых нам законаў фізікі, біялогіі, матэматыкі, логікі… усіх. А гэта значыць, што вымудрыць яго мог адно той, для каго няма нічога немагчыма. Менавіта такога адмыслоўца мы і называем Бог.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дыялогі з Богам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дыялогі з Богам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дыялогі з Богам»

Обсуждение, отзывы о книге «Дыялогі з Богам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x