Валянцін Акудовіч - Дыялогі з Богам

Здесь есть возможность читать онлайн «Валянцін Акудовіч - Дыялогі з Богам» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дыялогі з Богам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дыялогі з Богам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Цяжка быць дурнейшым за самога сябе, але суседзі мяне пераканалі: — Інакш з цябе пісьменніка не атрымаецца. І сапраўды. Ужо наступнае маё апавяданне без аніводнай заўвагі прынялі ў часопіс і нават ухвалілі: — Ну вось, нарэшце вы знайшлі сябе! А суседзі зноў: — Дурняў друкуюць пры жыцці, а вар’ятаў і пасля смерці. Я пазычыў пугу і цяпер шторанак выганяю аблокі на пашу. З пугаю на плячы я пільную далягляд, каб якая хмарка не вылузнула за небакрай. А ноччу, калі людзі і аблокі паснуць, я запальваю газнічку і, падхапіўшы матыля на гусінае пёрка, сягаю ў мроі. Аднак і там, лунаючы, я ніколі не забываюся на межы дазволенага апошнімі пастановамі ўраду. Яшчэ на падысподзе небяспекі я абрываю матылю крылы, бо дырэктар выдавецтва мусіць быць пэўны, што ад майго розуму яму не прыбудзе лішняга клопату. Вось чаму мне вельмі не падабаецца, калі сёй-той на вёсцы кажа: бачыш, які разумны ў Васіля сын. Мы з паперай за хлеў ходзім, а ён з яе грошы робіць…

Дыялогі з Богам — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дыялогі з Богам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Цяпер у той бок нават сцежкі не было.

Апошнім часам людзі яго мала цікавілі, але жанчыны яшчэ вабілі, бо ў чэраве не скончылася хэнць. Таму аднойчы ён не вытрываў і пагрукаў у дзверы суседкі.

— Я не ведаю, чаго прыйшоў, — паспавядаўся ён.

— Суседзі ходзяць адзін да аднаго таму, што яны суседзі.

— Дзе вашыя дзеці? — запытаўся ён потым.

— Яны служаць анёламі.

— А гаспадар?

— Парукаўся з д’яблам.

— Я ніколі не бачыў яго на падворку.

— Нячысцікі не любяць прыходзіць туды, дзе бываюць анёлы.

Яна сядзела за швейнай машынкай, ён прыхаваўся ў засені фіранак і глядзеў, як яе рукі лашчаць ядваб.

Рукі рабілі сваю справу, а сэрца клапацілася аб нечым іншым, бо на вуснах трымцела ледзь прыкметная ўсмешка — і яму гэта падабалася. Але ўвесь час узірацца ў яе твар было няёмка, і ён агледзеўся па хаце.

— Адкуль у вас столькі цацак?

Цацкі былі на паліцах, ложку, падлозе... Не кожная крама мела столькі.

— Часам да мяне прылятаюць анёлы, — сказала яна, абсмактаўшы з вуснаў усмешку. — Два такія ружовенькія анёльчыкі. Яны яшчэ зусім дзеці і таму любяць бавіцца. Я ім не толькі цацкі купляю, але і адзенне шыю. Яны ж зусім голенькія.

Яна расхінула абедзве палавінкі шафы і стала перабіраць дзіцячыя сукенкі, спадніцы, кашулі, гарнітурчыкі...

Ён пахваліў яе ўмельства і сказаў:

— Ну, то я пайду, бо раптам яны прыляцяць. Яна паглядзела на яго з дакорам у вачах і, апусціўшы галаву, сцішана вымавіла:

— Куды вам спяшацца? Яны пачакаюць, пакуль я застануся адна.

— Лепей вы да мяне заходзьце, — пашкадаваў ён яе і ўжо на ганку патлумачыў:

— Нячысцікам няма чаго рабіць там, дзе бываюць анёлы.

Неўзабаве маразы аціхлі і пачалася адліга. У голыя вокны хаты зноў пацяклі аблокі, машыны і людзі. Ён як быццам вярнуўся на дарогу, і нейкі час яго гэта цешыла... Але вечарам, калі запаліў святло, яму сталася ніякавата, і ён засланіў акно ад дарогі пажухлымі газетамі.

— Нарэшце, — з’едліва заўважыла акно. — Не хата, а гасцінец нейкі.

— Ты не любіш гасцей?

— Сапраўдныя госці ў хаце здымаюць шапку...

— І выціраюць ногі, — дадаў за сцяной ганак.

— А потым дастаюць з кішэні пляшку і сядаюць за стол. Ці не так? — усміхнуўся ён і паабяцаў: — Тады будзем чакаць сапраўдных гасцей.

Прыбраў стол, падмёў падлогу, змяніў на чыстую бялізну ды пераслаў ложак. Затым расклаў у пліце агонь і сеў абіраць бульбу.

Не паспела бульба зварыцца, як дзверы гукнулі:

— Ідзі адчыняць.

Жанчына выцерла ногі аб дыванок і ў сенях ссунула хустку на шыю.

— Я прынесла вам фіранкі,— сказала яна.

— А ў мяне ёсць сёе-тое да бульбы...

— Спачатку трэба павесіць фіранкі, — падказала яна.

Фіранкі былі квятастымі, як сонечны поплаў. Ад падваконня адразу пацягнула водарам кветак, і ў падпеччы прачнуўся цвіркун.

— Ці не занадта рана пачалася вясна? — спытала яна потым. — Каб не пабілі яе замаразкі.

Ён пабраўся яе словамі, але змаўчаў у адказ.

Утульная ноч — адзінае багацце змардаванага жыццём чалавека.

Стынуць на холадзе дрэвы, патрэскваюць апошнія вугельчыкі ў печы, а жанчына яшчэ захінае цябе коўдрай і пытаецца:

— Ты бачыў мора?

— Я бачыў мора.

Агорнутыя цішынёй і жалем, яны маўчаць да наступнага пытання:

— Ты забіваў людзей?

— Я не ратаваў людзей.

Ёй карціць дазнацца пра ягоных жанчын, але яна стрымлівае сябе і адно сумна ўздыхае:

— Калісь я таксама была вабнай. Ён запальвае цыгарэту і кажа:

— Для дваіх даволі адной хаты.

Яна радасна палохаецца і зноў пытае пра мінулае і далёкую старану.

— Усюды адно і тое самае, — распавядае ён. —

І ў пустыні, і ў снягах. Ранкам узыходзіць сонца, ноччу мільгацяць зоры, днём людзі завіхаюцца, вечарам кладуцца адпачываць, і звер не лішне розніцца ад чалавека, а чалавек — ад прывіду. Аднойчы я зразумеў, што як той, так і гэты свет недзе страцілі свой сэнс, альбо яшчэ не набылі яго... І таму ніхто не мае іншай мэты, акрамя як агораць свой лапік жытва і потым назаўжды знікнуць у невараці.

— Удвох прамінаць жыццё хутчэй, а калі ёсць дзеці, дык яго нават не хапае, каб перарабіць усе справы, — кажа яна.

— Можа, яно і так, — пагаджаецца ён і высоўваецца з-пад коўдры, каб адхінуць фіранку ды зазірнуць у вочы халоднай беспрытульнасці.

Аднойчы ён адшукаў рыдлёўку і спыніўся ля гурбы ламачча, скіданай на падворку з кавалкаў дошак, шыферу, бітай цэглы і ўсялякага такога іншага...

Недзе тут была студня, якую ў сваю пару выкапаў яго бацька.

Вясна толькі пачыналася, і са споду друз быў прыхоплены лёдам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дыялогі з Богам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дыялогі з Богам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дыялогі з Богам»

Обсуждение, отзывы о книге «Дыялогі з Богам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x