Адам Глобус - Толькі не гавары маёй маме

Здесь есть возможность читать онлайн «Адам Глобус - Толькі не гавары маёй маме» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Толькі не гавары маёй маме: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Толькі не гавары маёй маме»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу лірычнай прозы Адама Глобуса “Толькі не гавары маёй маме” сабраны кароткія аповесці пра каханне і суперажыванне, пра лютасць і мужнасць, пра здзіўленне і гідкасць. Ёсць у кнізе і аповесць іранічная, а таксама – кароткі раман пра лёгкае разчараванне.

Толькі не гавары маёй маме — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Толькі не гавары маёй маме», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Да 14 гадоў у мяне зусiм не было праблем. Ва ўсялякiм разе, тых, што прыйшлi зараз. Для сябе я iх акрэслiла выразам шмат думаць. І пачала забараняць сабе думаць. Натуральна. Сядаю ў фатэль i пачынаю думаць пра тое, што не думаю... Пустэльня. Пустэча. Вецер.

Пясок. Сыплецца. Шархацiць. Шэпча. Цiша. Пустэльня. Хрыстос. Самота. Словы, словы, словы... Я паўтараю асобныя словы. За iмi ёсць матэрыя, але няма мяне, бо мне забараняецца складаць з iх сказы, дазваляецца толькi цiха прамаўляць. Шэпт супакойвае. Маё маленькае адкрыццё: супакойвае не столькi малiтва, колькi шэпт. Адсюль i жаданне многiх народаў малiцца на малазразумелых мовах. Вось такi занятак я вынайшла сабе. Дапамагае.

Часам нейкая драбнiца пачынае раздражняць мяне так, што жыць не хочацца. У падобны стан трапляе чалавек з запарушаным вокам. Маленечкая парушынка, а прымушае скурчыцца велiзарнае цела. Так i са мною. Бацькаў зуб паранiў абалонку маёй душы. Мне захацелася схапiць сякеру i адсекчы бацькаву галаву, каб абухом павыбiваць з яе доўгiя жоўтыя зубы, каб яны больш не з’яўлялiся на стале падчас снедання.

Ты сам, Адаме, папрасiў пiсаць шчыра. Выконваю пажаданне. Толькi бачыш цяпер, што гэтага лепш не рабiць.

Я не ведаю цябе. Мне цяжка здагадацца, што табе цiкава, што цябе хвалюе i непакоiць.

Сёння я не ў гуморы.

Адам, вельмi хочацца цябе ўбачыць!

Плакаць не буду.

Р. S. У жаночым часопiсе я прачытала, што венгры маюць вялiкую схiльнасць да самагубства, як i наогул усе народы з фiна-угорскай групы. Сапраўды так.

Татахоза. 1976. Жнiвень. 7.

Твая Агi.

* * *

Можа, дэ Сад i падлiчваў — колькi кропель асалоды тоiць у сабе запланаваны здзек, а я ведаю адно — шмат. І асноўная сакаўная слодыч не ў самiх кпiнах, а ў чаканнi свайго ўзвышэння над абранымi ахвярамi. Яны i думаць не думалi, i ведаць не ведалi. Яны спалi i цiхенька ўцягвалi ленiнградскае гнiлаватае паветра праз чатыры дзiрачкi ў двух насах i так жа цiха выпускалi адпрацаваны лёгкiмi газ. Яны ж былi ў гасцях, а таму не маглi сабе дазволiць сапцi. Як i я не мог рыпець спружынамi старога, купленага знарок для гасцей, цёткiтосiнага фатэля. Я ляжаў перад сном i думаў пра Музей рэлiгii i атэiзму, што месцiўся ў Казанскiм саборы. У думках абыходзiў экспазiцыю i ўважлiва разглядаў прылады для катавання.

Мне спадабалася жалезная маска з даўжэзным доўгiм носам, на якi насаджвалi кавалак смажанага мяса, каб закутая ў кайданы ахвяра памерла з голаду, бачачы страву i чуючы водар смажанiны. Падобных прылад было шмат, поўныя сутарэннi, i ўсе яны належалi каталiцкай iнквiзiцыi. Зрэшты, i праваслаўная царква мела ў музеi адпаведны звярыны твар. На сценапiсе ў пякельным полымi гарэлi Леў Талстой i Мiхаiл Лермантаў. У класiкаў расейскай лiтаратуры былi акуратныя, нiбыта перамаляваныя з энцыклапедыi, тварыкi. Быў у Музеi рэлiгii i атэiзму адзiн беларускi твар, i нават не твар, а толькi профiль — на маленькiм фотаздымку, пад якiм стаяў подпiс: «Гiтлер вi­тае здраднiка савецкага народа Абрамовiча, якi абвясцiў незалежнасць беларускай праваслаўнай царквы». На здымку Гiтлер усмiхаўся; мусiць, думаў пра блiзкае аб’яднанне Еўропы. Абрамовiч таксама ўсмiхаўся, мусiць, думаў пра доўгае жыццё беларускага фашызму. Абодва трымалiся за таўсцезную кнiгу. Хто каму дорыць цi перадае — няясна. Што за кнiга — невядома. Можа, Бiблiя, а можа, i «Мая барацьба».

З размовы пра аўтакефалiю беларускай царквы я i пачаў гутарку з Валодзем Бортнiкам. У яго стрыечны брат служыў папом, таму тэма зацiкавiла, Бортнiк нават сказаў... Мог i сапраўды быць факт суверэнiзацыi царквы. Але размова пра рэлiгiю была шырмаю, мяне зусiм не цiкавiў Гiтлер з Абрамовiчам, мяне хвалявала, як адрэагуе пара з несапраўдным каханнем на пару з каханнем сапраўдным. Цi спраўдзiцца мая надзея на ўзвышэнне. Спраўдзiлася. Бялькевiч звяла, згарнулася, як зрэзаная лiлея без вады. А я з садысцкай радасцю зазначыў, што прынiзiў сяброў. І апраўдваў сябе тым, што чалавека нельга прынiзiць да таго часу, пакуль ён сам не пажадае прынiжэння. Я меў поўнае перакананне — Бортнiк i Бялькевiч жадалi прынiжэння. А iнакш нашто ён паўсюль расказваў пра вельмi iнтымныя рэчы. А яна прынiжала яго капрызамi i бясконцымi патрабаваннямi. А я пры­нiзiў iх абаiх, бо побач з дохлым ценем мiнулай любовi паставiў жывое каханне з першага погляду.

Я атрымаў задавальненне, а ўсе астатнiя не цiкавiлi мяне, нават Агi, з якой у нейкiх кавярнях, на нейкiх паркавых лаўках я парастрасаў, параскiдаў, праўсмiхаўся тры наступныя днi. І зусiм нечакана для сябе працверазеў i ўбачыў — сяджу на чыгуначным вакзале адзiн.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Толькі не гавары маёй маме»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Толькі не гавары маёй маме» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Толькі не гавары маёй маме»

Обсуждение, отзывы о книге «Толькі не гавары маёй маме» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x