Адам Глобус - Толькі не гавары маёй маме

Здесь есть возможность читать онлайн «Адам Глобус - Толькі не гавары маёй маме» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Толькі не гавары маёй маме: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Толькі не гавары маёй маме»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу лірычнай прозы Адама Глобуса “Толькі не гавары маёй маме” сабраны кароткія аповесці пра каханне і суперажыванне, пра лютасць і мужнасць, пра здзіўленне і гідкасць. Ёсць у кнізе і аповесць іранічная, а таксама – кароткі раман пра лёгкае разчараванне.

Толькі не гавары маёй маме — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Толькі не гавары маёй маме», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

* * *

Прывiтанне, Адам.

Даўно не атрымлiвала тваiх лiстоў, дый сама даўно не пiсала. Лiставанне згасае. Сумна. Раней ты пiсаў мне штодня, я вымала са скрынi па тры-чатыры лiсты.

Я перачытвала iх, я плакала...

У мяне шмат-шмат розных спраў, бо лепшая мая сяброўка, Эржэбэт, выходзiць замуж. Заўтра вяселле. А я нi на хвiлiну не магу яе ўявiць як сапраўдную сур’ёзную жонку. Яна невысокая (148 сантыметраў), а выглядае i зусiм як дзяўчо. Яе муж таксама зусiм-зусiм маленечкi. Атрымалася лялечная пара...

Даруй, Адаме, але нi ўчора, нi пазаўчора я не змагла скончыць лiст. Пазаўчора мяне паклiкалi дапамагчы пячы вясельны торт, i я правалэндалася з iм ледзь не да самае ранiцы.

Мая сяброўка Эржэбэт была непараўнальна прыгожая ў белай вясельнай сукенцы. На жаль, iшоў дождж, i ёй давялося цэлы дзень праседзець цi ў машыне, цi ў доме.

Гасцей прыйшло мноства, i ўсе былi сапраў­ды вясёлыя, нягледзячы на холад i вецер. Нас добра падвясельвалi прыстойны ансамбль i чырво­нае вiно.

Самое вяселле гулялася ў Культурным доме. У вялiкай зале а 8-й вечара пачалася ўрачыстая вячэра, пасля якой мы танчылi. А ў гадзiну ночы за грошы танцавала новая жонка. Я таксама выклала сто форынтаў. Пад ранiцу, калi ўжо развiднела, мае бацькi паехалi на аўтобусе дамоў, а я з братам засталася. Чалавек дваццаць пяць разам з ансамблем праводзiлi маладых. Каля дома новай жонкi мы танчылi i пiлi палiнку. Маладыя танцавалi на стале. Яны былi такiя акуратныя, што нагадвалi завадныя лялькi, асаблiва новы муж у чорным круглым капялюшыку з вузенькiмi палямi. I ў гэты момант, на адно iмгненне, мне зрабiлася сумна. З дома новай жонкi Эржэбэт мы пайшлi да дома новага мужа, Ласла, дзе зноў пiлася палiнка i ладзiлiся скокi на стале, але не вельмi акуратныя, а таму i не сумныя.

Калi вярталася з вяселля, подумала, што чалавек вельмi адзiнокi ў сваёй сутнасцi. Толькi зрэдку знаходзiцца цi, хутчэй, сустракаецца нехта iншы, хто не раздражняе i здаецца разумнейшым за цябе. Падобнае адбываецца ў творчасцi. Ты доўга шукаеш гармонiю i толькi аднойчы адчуваеш: твая iстота знаходзiцца ў суладдзi са светам, гармонiя склалася. Ты ледзь-ледзь паспяваеш усвядомiць зачараванне вялiкага суладдзя, як заўважаеш — усё зноў змянiлася, i суладдзе расцерушылася ў пыл, у нiшто, бясконцае i сцюдзёнае, як лiстападаўскiя вятры.

Ты меў рацыю, калi сказаў там, каля Фiнскага залiва... Толькi дзiця адчувае сябе добра, бо яно знаходзiцца ў гармонii з сусветам; самотнае «я» не выкрышталiзавалася.

Я доўга-доўга не магла заснуць, было кепска ад палiнкi, ад вiна, ад торта, ад танчання, а ўвач­чу круцiлася i скакала на стале цацачная паўра маладых.

Падумалася... Я змагла б з табою гаварыць, гуляць у смарагдавых парках i мацiцовых скверах, на­ведваць самыя незвычайныя музеi, накшталт Кунст­камеры, з яе заспiртаванымi зародкамi ды вырад­камi; але для цябе я была i засталася як проста чарговая, выпадковая, вымушаная знiкнуць дзяўчына.

Чаму так трагiчна? Пазнаёмiлiся, нешта ўтва­рылася мiж намi, а потым адносiны складаюцца так, быццам бы нiчога не здарылася.

З-за стомы я панапiсвала глупства. Даруй.

Татахоза. 1976. Жнiвень. 26.

* * *

Мае фiзiчныя здольнасцi, падтрыманыя паца­лункамi, дазволiлi сяк-так дайсцi да сухога пляжнага пяску i нiбыта жартам павалiцца разам з Агi. У мяне будзе поўная галава пяску! Ты будзеш уся ў пяску, у сонечным, родным, фiна-угорскiм пяску. Я закапаю цябе ў пясок i буду плакаць на пляжнай магiле сваёй любай мадзьяркi Агаты Ляхоцкi. Мае слёзы, як жывая вада, крапацьмуць на капец i ўваскрасяць цябе, i ты выйдзеш з пяску, як Афрадыта з марскога шуму, без кашулi i без спаднiцы! Адаме, маўчы... Ты павiнен быць сухi i гладкi... Я высах! Прыўзняўшыся на локцi, я строс з сябе пясок, тонкi i залацiсты, ён сыпаўся наўздзiў хутка i лёгка. І мы накiравалiся ў сасоннiк. Мы спынялiся праз кожны крок, пацалункi рабiлiся даўжэйшыя, больш прагныя i ненасычальныя. Мы апынулiся на паляне з высокай, у мяккiя хвалi, травою. На Агi ўжо не было белай баваўнянай майкi. Я нахiлiўся да смуглявых грудзей з доўгiмi смочкамi, падобнымi да смажаных зярнятаў кавы. У непрытомнасцi я ўкусiў самы кончык аднаго зерня, i востры сталёвы стрыжань працяў мой торс. Нам балюча! I яшчэ нешта незразумелае! Няўжо не ясна — не разумею я па-венгерску? Чакай, ня­зручна. Не спяшайся рабiць тое, што не робiцца спехам. Яна адхiнулася i перакруцiла спаднiцу так, каб замок i зашчапкi апынулiся спераду. Берагi металёвага замка раз­бягалiся хутка, як хвалi за падводнакрылым катэрам. Тонкiя, зусiм не сялянскiя пальцы падхапiлi прыпол i ўскiнулi вышэй галавы. У Агi быў крыху выпуклы жывот з глыбокай ракаўкай пупка.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Толькі не гавары маёй маме»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Толькі не гавары маёй маме» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Толькі не гавары маёй маме»

Обсуждение, отзывы о книге «Толькі не гавары маёй маме» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x