Адам Глобус - Толькі не гавары маёй маме

Здесь есть возможность читать онлайн «Адам Глобус - Толькі не гавары маёй маме» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Толькі не гавары маёй маме: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Толькі не гавары маёй маме»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу лірычнай прозы Адама Глобуса “Толькі не гавары маёй маме” сабраны кароткія аповесці пра каханне і суперажыванне, пра лютасць і мужнасць, пра здзіўленне і гідкасць. Ёсць у кнізе і аповесць іранічная, а таксама – кароткі раман пра лёгкае разчараванне.

Толькі не гавары маёй маме — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Толькі не гавары маёй маме», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ісцi да цёткi Тосi мне зусiм не хацелася. Мяне перапаўняла радасць, чамусьцi карцела зрабiць паскудства. І я надумаўся затэлефанаваць Вало­дзю Бортнiку. Ён здзiвiўся... Чаму так позна? Можа, нешта здарылася? Па ягоным голасе я адчуў, што клышатопка Бялькевiч пазiрае ў Бортнiкаў рот. Я паабяцаў папрасiць прабачэння. З неўрастэ­нiч­камi трэба трымацца добразычлiва. Асцярожны Бортнiк, намацаўшы ў маiм абяцаннi страхоўку, пагадзiўся сустрэцца каля крамы Пасаж.

У мiнскiх мастакоў было ўлюбёнае месца ў краме Пасаж.

Якое гнюснае слова — улюбёнае, як гаршчок, поўны бруднасцяў, яго нясеш, а ён хлюп-хлюп — улюбёнае.

Дык вось, улюбёным месцам быў аддзел мастакоўскага рыштунку. У iм было ўсё, што трэба мастаку для поўнага i глыбокага задавальнення. Не было хiба што кандомаў, але я асабiста не люблю кахацца праз гумку, нават праз замежную i вельмi тонкую; гэта тое самае, як лiзаць цукар праз шкло. Непрыемны стан. Вось у падобны стан я i задумаў загнаць Яню Бялькевiч. Бортнiк, пэўна ж, i не здагадваўся, якi плюгкi каравяк я збiраюся падкласцi ягонай каханцы пад абцас. Бялькевiч, дык тая ўвесь час нешта падазравала, яна i на асфальце бачыла купiны. І як жа мне карцела напляваць у вочы гэтай дзеўцы з капрызлiвым характарам! Але я не шукаю сабе непрыемнасцей, нават калi раблю iх iншым.

Пасля тэлефоннага развiтання з Бортнiкам на­строй палепшыўся. Ён яшчэ больш узняўся каля кiнатэатра «Масква». Я напляваў самым лiта­ральным чынам на сукенку намаляванай, афiшнай, а праз тое яшчэ больш французскай i пранцаватай Пампушцы. Расцёр слiну ўказальным пальцам i тым жа чорным пальцам намаляваў на прасталытчыным тварыку прускiя афiцэрскiя, салдафонскiя вусы. Ну, люблю я маляваць. А тое, што гераiня класiчнай заходнееўрапейскай навелы закрыўдавала — яе настроi, яе праблемы. Я, дарэчы, салiдарны з большасцю (быць салiдарным з большасцю — нацыянальная рыса беларуса!) персанажаў мапасанаўскага шэдэўра. Яны асудзiлi Пампушку за тое, што легла пад ворага Бацькаўшчыны, акупанта Францыi, ворага аб’яднанай Еўропы, якую так хацелi зрабiць Напалеон з Гiтлерам. А што ж яна думала? У хiханькi-хаханькi з заваёўнiкам гуляць? Так не бывае. Акупант на тое i акупант, каб гвалцiць, прымушаць, рабаваць. А Пампушка перад iм свой гонар паказала. Каму трэба гонар прасталыткi? Калi шчыра, дык i заваёўнiк у навеле «Пампушка» занадта ўжо тактоўны. Усё ён намёкамi, паўтонамi, праз памагатых. Не, каб узяць i згвалтаваць усiх мужчын, а коней зарэзаць, а жанчын закатаваць. А ён сарамлiвы, паўтыдня правалаводзiўся з прастытуткай. А вось мой твор, дзякуючы доўгiм тэарэтычным пошукам, атрымаўся: германскi вусаты афiцэр i французская ружовашчокая б... дзь у адной асобе, вось ён — сiмвал аб’яднанай Еўропы!

* * *

Дарагi мой сябра Адам, прывiтанне!

Атрымала твае лiсты. Вельмi ўзрадаваў i па­весялiў намаляваны чорт Ладак. Ён страшны, i я крышачку спалохалася. Ты напiсаў, маўляў, ён можа ўсё. Вось я i загадала яму прынесцi майго Адама ў Татахозу. А ён, супастат чорны, адмовiўся. А што ты можаш? Ён нiчога не адказаў. Ён, бач ты, пакрыўдзiўся.

Я вось села пiсаць табе, а ён зiркае на мяне з-пад iлба. А цяпер вось папрасiў, каб упiсала ад яго прывiтанне.

Вар’яцтва нейкае навокал. Суцэльная дурната. Мая вёска нагадвае могiлкi. Людзi жывуць, каб зарабiць на хлеб, а хлеб зарабляецца з адной мэтаю — жыць. А на могiлках iх чакаюць падрыхтаваныя месцы. Можна i не жыць, дастаткова паставiць помнiк, ён засведчыць пра тое жыццё больш, чым некалi зароблены i тады ж з’едзены хлеб. Замкнёнае кола, з якога нiхто ў Татахозе не шукае в­ыйсця.

А мiж намi жалезная заслона: нi ты нiколi не зможаш прыехаць да мяне, нi я да цябе. Мы жывём у адным сацыялiстычным лагеры, але ў розных бараках. І самавольны пераход з аднаго барака ў другi караецца смерцю без помнiка на могiлках.

Як ты лiчыш, цi можа нармальная дачка не любiць бацьку? Я не люблю тату. Да мацi ў мяне iншае стаўленне, але i яе не люблю. Прыкра, сорамна, крыўдна, але ж не магу сябе прымусiць палюбiць бацькоў. Яны выклiкаюць у мяне пачуццё агiды. Асаблiва раздражняе тата. У яго пачалi выпадаць зубы. Не ведаю прычыны, але выпадаюць яны чамусьцi ўночы. А на ранiцу, у час снедання тата кладзе на стол свой, цяпер ужо нiкому не патрэбны, жоўты, пракураны, доўгi зуб i гаворыць кожнага разу адно i тое ж...

Птушкi ў вырай паляцелi!

Паляцелi птушкi ў вырай!

Гэта прыпеў з венгерскай народной песнi, але пры чым тут гнiлыя выпалыя iклы?

Мацi кажа: я вельмi падобная да бацькi, мы аднолькавыя i таму не можам паразумецца. Мана. Не буду я класцi на стол свае зубы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Толькі не гавары маёй маме»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Толькі не гавары маёй маме» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Толькі не гавары маёй маме»

Обсуждение, отзывы о книге «Толькі не гавары маёй маме» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x