Адам Глобус - Толькі не гавары маёй маме

Здесь есть возможность читать онлайн «Адам Глобус - Толькі не гавары маёй маме» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Толькі не гавары маёй маме: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Толькі не гавары маёй маме»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу лірычнай прозы Адама Глобуса “Толькі не гавары маёй маме” сабраны кароткія аповесці пра каханне і суперажыванне, пра лютасць і мужнасць, пра здзіўленне і гідкасць. Ёсць у кнізе і аповесць іранічная, а таксама – кароткі раман пра лёгкае разчараванне.

Толькі не гавары маёй маме — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Толькі не гавары маёй маме», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Больш за гадзiну мы прабадзялiся сярод мармуру, золата i зелянiны. Я мог яшчэ столькi ж прашвэндацца, бо ведаў, адчуваў усiмi рэбрамi i хрыбетнiкам, што з Агi я даведаюся, як любяцца венгры, i хай сабе не ўсе мадзьяры, а толькi адна спадарыня Ляхоцкi, я не Геракл, якi мог задаволiць трыццаць цнатлiвых дзяўчат. Зрэшты, каб задаволiць цнатлiвых, ёсць толькi адзiн шлях — пакiнуць iх у цноце.

Пятляючы, спыняючыся, кружляючы, затрымлi­ваючыся, мы нарэшце вярнулiся на прычал. А куды цяпер? Нiколi такое просценькае пытанне не бянтэжыла мяне, а тут раптам проста прыбiла. І сапраўды... Куды? Як той «Бурыданаў мул»... Не асёл, а мул.... Каб у Бурыдана быў асёл, ён пайшоў бы да блiжэйшай аслiцы, а не стаў бы памiж стагамi сена, не ведаючы, якi з’есцi.

Як i мул, я не ведаў, цi ўправа, цi ўлева весцi сваю Ляхоцкi. Пайшоў управа толькi таму, што левай трымаў мадзьярку. Мы iшлi ўздоўж залiва i маўчалi, баялiся словамi спудзiць нявымаўленую згоду. Мора адышло, адлiў пакiнуў вялiкiя круглыя плыткiя лужыны; на залатым пяску яны выглядалi, як адпалiраваныя сталёвыя дыскi. На пляжы бадзялiся не задзейнiчаныя ў экскурсiйным працэсе, а таму злыя, адпачыннiкi. Як я на той момант ненавiдзеў гэтых самотных жывёлiн, што цiкаўна i лiслiва, i неяк слiнява зiркалi ў наш бок! Не ведаю, бо не мог жа я бачыць, што было намалявана на маiм iлбе, але на твары Агi яскрава праступалi словы — зараз буду кахацца. Не стану спрачацца, што менавiта такiмi словамi выказвалася жаданне, але сэнс не сказiў нi на кроплю, нi на пырск, нi на грам. І тут Агi спынiлася. Як? Не разумею! Што, што здарылася? Яе зусiм нармальнае i цывiлiзаванае спыненне шпурнула мяне ў панiку.

— Мне трэба ў прыбiральню, тэрмiнова!

Тлумачэнне супакоiла мяне. Аказваецца, вельмi лёгка вывесцi з раўнавагi закаханага чалавека. Часам дастаткова спынiцца на пустым пляжы.

А пляж быў пусты роўна настолькi, каб мець права называцца пустым i трымаць на сваiм пляскатым целе столькi чалавекаабрысных iстот, каб нiхто не мог займацца iнтымнасцямi. А пры­бiральнi не было. Яна стаяла недзе там — за хмызамi, за соснамi, за елкамi, але мы яе не бачылi. Агi задаволiў карункавы чэзлы алешнiк. Праз галiн­ныя перапляценнi я падгледзеў, як мадзьярка, па­дабраўшы джутавую спаднiцу, апусцiлася на кукiшкi. Ад напругi, з якой я да­мыслiваў бачанае, у мяне ўвушшу зашархацеў уяўны струмень. Заўсёды дзiвiўся: жанчыны ўдвая даўжэй абы­хо­дзяцца без прыбiральнi i ўтрая хутчэй спраў­ля­юцца з патрэбамi. Агi ўжо прагульвалася басанож па пляжным пяску, а я ўсё яшчэ вытрасаў бурштынавыя кроплi. Агульны паход па неадкладных патрэбах зусiм натуральна адсунуў юрлiвыя памкненнi. I сапраўды, займацца сексам з перапоўненымi пухiрамi i ныркамi, а пра кiшэчнiк i казаць няма чаго, — справа нецывiлiзаваная. Такая выснова наведала мяне ў той момант, калi я зашпiляў прарэху ў клятчастых нагавiцах.

* * *

Дарагi Адам!

Вельмi ўзрадавалася твайму лiсту. Думала, ты ўжо болей не будзеш пiсаць мне. Можна сказаць, я крышачку спалохалася, але цяпер пярэпалах цалкам прайшоў. Я вярнулася ў нармальны i крышку мiнорны стан.

Твой маленькi фотапартрэт мяне зачараваў, ён па-сапраўднаму прыгожы i чымсьцi пераў­зы­ходзiць арыгiнал. Я прыкнопiла фота да шпалераў у сваiм iнтэрнацкiм пакоi, каб усе пыталiся... А хто гэты прыгожы малады чалавек? Шкада, што яшчэ нiхто не паспеў задаць гэтае пытанне, таму i не ведаю адказу.

Заняткi пачалiся 14 верасня, i за першы ты­дзень я шмат зрабiла: аднавiла забытае i паўзабытае за вакацыi. Асаблiва лёгка, як ты разумееш, аднаўлялася расейская мова.

На самым пачатку верасня я з’ездзiла ў Польшчу. З Варшавы дасылала табе паштоўку. Напiшы, цi прыйшла? Я хацела выслаць кружэлку, але забаялася, бо яна можа згубiцца. І я падумала, што лепей сама перадам яе праз паўтара года ў Маскве. Мы ж сустрэнемся. І я падару табе «Венгерскую народную музыку ў выкананнi маладых музыкантаў».

Летась, у красавiку, са мной здарылася вельмi прыкрая дэпрэсiя. Раней я думаць не думала, што меланхалiчны стан вельмi заразны. Вось аднаму чалавеку нiчога не трэба, а праз якi дзень i другому свет здаецца нiкчэмны i не варты нават кволых рэагаванняў i пачуццяў. Вiрус санлiвасцi i безвыходнасцi распаўсюджваецца з хуткасцю проймы. Самыя вясёлыя i жыццяздольныя марнеюць i вянуць проста на вачах. А мая пасiўнасць пачалася з нязначнага выпадку. У суседнiм пакоi жыла аднакурснiца, якой зрабiлася кепска — усё навокал пачало раздражняць яе, злаваць. Яе ўганяла ў вар’яцтва нават патрэскванне бульбы на па­нiве. Яна звярнулася да лекара i распавяла пра хваравiты стан, пра нястрыманасць i раздражнёнасць. Уяўляеш, свайму каханку абварыла кiпенем спiну. Ён сказаў ёй, што трэба абмяжоўваць сябе ў курэннi, а яна зазлавала i вылiла палову iмбрыка яму на плечы. Добра, што на iм была куртка i цёплая кашуля, i ўсё абышлося.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Толькі не гавары маёй маме»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Толькі не гавары маёй маме» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Толькі не гавары маёй маме»

Обсуждение, отзывы о книге «Толькі не гавары маёй маме» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x