Адам Глобус - Толькі не гавары маёй маме

Здесь есть возможность читать онлайн «Адам Глобус - Толькі не гавары маёй маме» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Толькі не гавары маёй маме: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Толькі не гавары маёй маме»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу лірычнай прозы Адама Глобуса “Толькі не гавары маёй маме” сабраны кароткія аповесці пра каханне і суперажыванне, пра лютасць і мужнасць, пра здзіўленне і гідкасць. Ёсць у кнізе і аповесць іранічная, а таксама – кароткі раман пра лёгкае разчараванне.

Толькі не гавары маёй маме — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Толькі не гавары маёй маме», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У маёй першай жанчыны, Жанны, пуп тырчаў.

На Агi засталiся адно карункавыя майткi. Яна села на траву, адкiнулася на спiну i, прыўзняўшы клубы i сцёгны, скiнула з цела астатнюю рэч. А мне ўжо не было чаго скiдаць. Я накрыў яе цела сваiм — сухiм, гладкiм, вымытым вадою з пяском.

Я хваляваўся: а можа, не атрымаецца, асарамачуся. У мяне была толькi адна жанчына — Жанна, у якой быў толькi адзiн мужчына — я. Мой досвед не назавеш багатым.

У Агi пад жыватом былi чорныя i шаўковыя валасы. Мяне ўразiла шаўкавiстая мяккасць i яшчэ коль­касць вiльгацi, якой сцякала мадзьярка. Каб пад на­мi была прасцiна, а не трава, мы б апынулiся ў лужыне. Жанчыны мяне папракаюць за дзве рэ­чы — паспешлiвасць i напорыстасць. А я не лiчу, што трэба стрымлiвацца, асаблiва ў першы, хай ён i апошнi, раз. Зрабiлася добра, цёпла, я па­плыў. Яшчэ! Яшчэ! Яшчэ!.. Агi крычала на ўвесь лес, на ўвесь пляж, на ўвесь Фiнскi залiў. Мая каханая лямантавала, а я не чуў. І яна не чула сябе. Мы адчувалi. А калi ператомленыя ляжалi на спiнах, аднекуль з непрыемнай рэальнасцi пры­плыў расчараваны голас... Я думаў, тут некага зарэзалi, у некага жыццё забралi, а тут яго толькi робяць. У мяне неставала сiлы сказаць голасу, каб iшоў прэч. Язык мой высах i не паварочваўся. Я быў самотны абязводжаны труп.

* * *

Добры дзень, дарагi мой Адам!

Прыляцелi журавы

Селi-палi на ральлi

Сталi ральлю капаць

Самi з сабой гукаць

Ды ўсё аб ральлi гаварыць.

Вось такi тэкст я знайшла ў падручнiку. Раней я займалася гiсторыяй расейскай мовы, i ў мяне засталася хрэстаматыя. Тэкст, як бачыш, не на лiтаратурнай мове, а на гаворцы, так, прынамсi, пазначана ў кнiзе. Мне было цiкава яго знайсцi i перапiсаць для цябе. У гэтай жа хрэстаматыi знайшлiся прыклады i лiтаратурнай беларускай мовы, я iх усе перачытала па некалькi разоў i нават вывучыла чатыры радкi з паэмы Янкi Купалы...

Шчасна так, абняўшыся, у траве плывём,

Купаюцца ў кветках ногi да калень,

Шчокi, грудзi нам гараць, гараць агнём,

Іскрацца вочы, цела просiцца пад цень.

Тэкст пра журавоў быў запiсаны ў I стагоддзi ў Мiнскай вобласцi. Мяне гэта ўсхвалявала да слёз, бо кожны раз на канверце я разборлiва i старанна пiшу — горад Мiнск.

На жаль, не магу займацца беларускаю моваю так, як займаюся расейскай i ангельскай. У нашым Сегедскiм унiверсiтэце няма нават факультатыўных лекцый па тваёй мове. Мусiць, i ў Мiнскiм унiверсiтэце не выкладаюць родную мову дзяўчыны Агi з вёскi Татахозы. Праўда?

Дарагi Адаме! Я атрымала твае лiсты з ма­люнкамi. Толькi вось Ладак пакрыўдзiўся, бо ён цяпер не адзiны беларускi чорт у Венгрыi. Я спрабавала яго суцешыць, казала, што ён для мяне найдаражэйшы за ўсiх чарцей на свеце. Ладак не верыў. Ён зрабiўся капрызлiвы, зласлiвы i зацяты. Што з iм рабiць? Напiшы, як мне абыходзiцца з непаслухмяным чортам?

Татахоза. 1976. Жнiвень. 18. Агi.

* * *

Лежачы побач з мадзьяркаю, згадаў iншую жанчыну. Высокая, з доўгiмi, ледзь не па клубы, валасамi, вузкiмi, уразлёт, вачыма, са шпаркiм, амаль мужчынскiм крокам — яна праходзiла паўз маё акно. Не ведаю: анi хто яна, анi як клiкалi, анi чым займалася. Ведаю, што ў кабiнеце фiзiкi я сядзеў каля самага акна, i паўз яго праходзiла жанчына з брунатнымi валасамi. У кепскае на­двор’е яна хавала шыкоўныя валасы пад чорную хустку, а ў сонечныя днi яна хавала драпежныя вочы за ахоўныя акуляры. Чамусьцi я быў упэўнены, што жанчына ведае пра мяне i знарок анi разу не кiнула нават мiмалётнага позiрку ў мой бок. Самападман. Ён скончыўся разам з лекцыямi па нялюбай фiзiцы. А вось жанчыну, што праходзiла паўз акно вучэльнi, я любiў, цi амаль любiў, бо згадаў у найiнтымны момант.

Лежачы побач з гладкашэрснай венгеркай, успомнiў хлапечую зачараванасць высокай, iм­клi­вай жанчынай з чорнымi, уразлёт, вачыма. Успа­мiны затуманiлi рэальнасць, i я не заўважыў, як знiк уладальнiк расчараванага голасу, але ягоны сыход прыемна нагадаў, што свет яшчэ не канчаткова абнахабiўся i сапсеў.

Мы апраналiся, ехалi на электрычцы ў Санкт-Ленiнбург, цалавалiся ў тамбуры, на пероне, у метро, каля iнтэрната, дзе жылi венгерскiя вывучальнiкi транснацыянальных моў. Агi заплакала, i я бачыў у празрыстым змроку белае ночы кожную слязу. Але гэты шлях сентыментальны, а таму, як мне, дык малацiкавы. Адзiнае абвастрэнне ў нашых адносiнах адбылося каля чыгуначнай станцыi, калi я даведаўся, што электрычка прый­дзе толькi праз паўгадзiны, i пачаў настойваць на прагулянцы ў лес. Агi вельмi наравiста адпрэчыла. Развiталiся мы на iнтэрнацкiх прыступках, як героi цнатлiвых савецкiх кiнастужак 50-х гадоў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Толькі не гавары маёй маме»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Толькі не гавары маёй маме» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Толькі не гавары маёй маме»

Обсуждение, отзывы о книге «Толькі не гавары маёй маме» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x