Севярын Квяткоўскі - Як стаць беларусам. Сто гісторый

Здесь есть возможность читать онлайн «Севярын Квяткоўскі - Як стаць беларусам. Сто гісторый» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2014, Издательство: Выдавецкі дом Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Як стаць беларусам. Сто гісторый: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Як стаць беларусам. Сто гісторый»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Як стаць беларусам. Сто гісторый» — зборнік маналогаў людзей, якія разважаюць пра ператварэнні свайго ўнутранага свету. Пра тыя шляхі, якія прывялі іх да ўсведамлення важнасці беларускасці: ведання гісторыі, культуры, беларускай мовы. Кніга сталася вынікам аўтарскіх праектаў Севярына Квяткоўскага «Як я стаў беларусам» і «Быць беларусам», рэалізаваных на сайтах Budzma.org i Tut.by.

Як стаць беларусам. Сто гісторый — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Як стаць беларусам. Сто гісторый», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Наталля Шырокава: З маленькай любові пачынаецца вялікая

— Беларускай я стала 11 кастрычніка 1987 году, калі мае бацькі пачулі мой першы крык. А бацькі мае былі беларусамі (прынамсі, так было запісана ў пашпарце).

Зрэшты, у дакументах ты можаш быць запісаны як паляк, рускі, немец і г. д., але быць беларусам. Беларус — гэта своеасаблівы стан душы. Яго цяжка выказаць словамі, можна толькі адчуць.

Вось тры фактары, якія зрабілі мяне сапраўднай беларускай:

1. Любоў да таго, што вакол цябе і захапленне ад прыроды.

Безумоўна, вельмі важную ролю адыгрывае тое, дзе ты жыў і ў якой сям’і гадаваўся. У маім жыцці два такіх месцы — Віцебск і вёска Прудняні, дзе жыла мая бабуля. Менавіта ў вёсцы я прыдбала сабе любоў да айчыны. Я палюбіла Беларусь, яшчэ нават не разумеючы, за што і што я палюбіла.

З маленькай любові пачынаецца вялікая.

2. Праўдзівыя веды пра Радзіму.

Сярод родных і блізкіх мне людзей большая частка была «таталітарнага» крою, якая адчувала сябе не асобным, а беларуска-савецкім народам. Але ў гэтым не было іх віны. Проста ім ніхто не казаў праўды.

У школе ў мяне былі такія ж настаўнікі. А сапраўдныя веды я атрымала тады, калі пачала рыхтавацца да паступлення на гістарычны факультэт. Я вельмі шмат чытала па гісторыі Беларусі, і ў нейкі момант прыйшло «прасвятленне».

3. Мова родная, а не чужая!

Што за народ без мовы? У вёсцы я размаўляла больш на беларускай (трасянка, у якой зберагаюцца моўныя асаблівасці), а ў горадзе — на расейскай. З першага курса ўнівера я стала носьбітам «беларускіх адраджэнскіх ідэй», але мне не хапала адвагі, каб канчаткова перайсці на беларускую мову, хаця я і моцна жадала гэтага. Шчыра кажучы, я проста баялася, што з мяне будуць кпіць і здзекавацца нават блізкія.

Але аднойчы я зрабіла сабе падарунак: у дзень нараджэння сустрэла ўсіх сяброў беларускай мовай і з гэтага моманту стала самай шчаслівай! Я перамагла… Я стала сапраўднай беларускай.

Я лічу, што народа без мовы не існуе. І я яе ніколі не кіну, «каб не ўмерці»!

5. ЦУД

— Бывае, я тлумачу сваю беларускасць тым, што ў маленстве быў уджалены роем крывых пчол, якія, баронячы вуллі свая… — Проста аднойчы я прачнулася і зразумела, што больш так не магу і што я пачынаю размаўляць па-беларуску. — Беларускасць ці імкненне да яе стала маім чароўным абавязкам. — А нам трэба змагацца за тое, каб з’явілася духоўная еднасць, духоўнае сяброўства. — Трэба проста абудзіць у сабе глыбока схаваныя пачуцці, разуменне ўласнай ідэнтычнасці. — Прага атрымаць удзячнае слова і лагодную ўсмешку ад продкаў пералілася ў прагу й моц усведамляць сябе беларусам. — Нейкі шрубчык у маёй свядомасці рэзка перакруціўся. — Беларуская мова — гэта не толькі сродак вербальных зносін, але і асобны светапогляд. — Дасягнуць пэўнай ступені духоўнага развіцця. — Гэтае адчуванне прыйшло знутры з усведамленнем таго, хто я: як частка маёй самаідэнтыфікацыі як чалавека.

Сяргей Балахонаў: Звышнатуральнае пачуццё

— У сям’і не было нейкага адмысловага выхавання любові да беларускага. Але, зрэшты, ні ад таты, ні ад мамы — выхадцаў з вёскі — нельга было пачуць і абразлівых словаў на адрас беларускае мовы.

Мне не давялося наўмысна станавіцца беларусам. Колькі сябе памятаю, я заўсёды прыязна ставіўся да беларушчыны. Мне з дзяцінства падабалася беларуская мова. Чаму так сталася, я дагэтуль не магу патлумачыць рацыянальным чынам.

У доме былі кнігі беларускіх і расейскіх народных казак на беларускай мове — мае ўлюбёныя чытанкі з таго моманту, як я ўвогуле навучыўся чытаць. Яшчэ да школы мне было вядома, што я беларус. Што праўда, спачатку вымаўлялася мной гэтае слова няправільна — бералус. Не зважаючы на такую акалічнасць, я ганарыўся і нават быў у пэўнай ступені шчаслівы ад таго, што з’яўляўся бералусам. У вёсцы любіў гартаць беларускамоўны буквар Анатоля Клышкі. Мабыць, з яго я ўпершыню даведаўся пра Францішка Скарыну. Расе скамоўныя буквары і азбукі, з якімі даводзілася засвойваць грамату ў школе, такой магчымасці не давалі.

Як невыпраўны ідэаліст, я часцяком выгледжваю вытокі ўласнае беларускасці ў нечым звышнатуральным. Іншым разам я проста перакананы, што ўва мне праявіўся невядомы навуцы ген беларушчыны.

Бывае, я тлумачу сваю беларускасць тым, што ў маленстве быў уджалены роем крывых пчол, якія, баронячы вуллі свая, не зрабілі мне смерць, а прышчапілі любоў да тутэйшае зямлі і яе мовы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Як стаць беларусам. Сто гісторый»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Як стаць беларусам. Сто гісторый» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Як стаць беларусам. Сто гісторый»

Обсуждение, отзывы о книге «Як стаць беларусам. Сто гісторый» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x