Севярын Квяткоўскі - Як стаць беларусам. Сто гісторый

Здесь есть возможность читать онлайн «Севярын Квяткоўскі - Як стаць беларусам. Сто гісторый» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2014, Издательство: Выдавецкі дом Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Як стаць беларусам. Сто гісторый: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Як стаць беларусам. Сто гісторый»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Як стаць беларусам. Сто гісторый» — зборнік маналогаў людзей, якія разважаюць пра ператварэнні свайго ўнутранага свету. Пра тыя шляхі, якія прывялі іх да ўсведамлення важнасці беларускасці: ведання гісторыі, культуры, беларускай мовы. Кніга сталася вынікам аўтарскіх праектаў Севярына Квяткоўскага «Як я стаў беларусам» і «Быць беларусам», рэалізаваных на сайтах Budzma.org i Tut.by.

Як стаць беларусам. Сто гісторый — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Як стаць беларусам. Сто гісторый», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я не магу ставіць іншым нейкія крытэры беларушчыны, бо кожны чалавек сам мусіць для сябе вырашыць, лічыць ён сябе беларусам ці не.

Ян Маркаў: Быць у гармоніі са сваёй краінай

— Як ні дзіўна, асэнсаванае разуменне, што я беларус, менавіта беларус, а не расеец ці ўкраінец, прыйшло да мяне ў Маскве, падчас навучання ва ўніверсітэце.

Тады я сустрэў прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў, перш за ўсё каларытных каўказцаў, якія, нягледзячы на маю правінцыйную ксенафобію, выклікалі цікавасць сваёй натуральнай нацыянальнай адметнасцю і ўпэўненасцю, што іх мова і культура калі не найлепшыя, то, прынамсі, самыя прыгожыя і багатыя.

Пасля было знаёмства з беларускамоўнай моладдзю Масквы. Многія з гэтых людзей потым сталі маімі сябрамі…

Самыя першыя ўспаміны пра беларускасць звязаныя з бабуляй, якая з маленства лучыла мяне праз словы, прымаўкі з тым, што сёння я называю Беларуссю. Потым быў прадмет «Мая Радзіма — Беларусь», які я вывучаў у пачатковай школе і які, як і ўсе, вельмі не любіў, таму што засвойваць яго даводзілася на незразумелай беларускай мове; першы канцэрт канцэрт NRM і першыя кнігі Мележа ды Караткевіча.

Быць беларусам для мяне — гэта перш за ўсё быць у гармоніі са сваёй краінай; быць яе грамадзянінам, паважаць культуру, мову, звычаі свайго народа, ведаць гісторыю… Карацей кажучы, любіць сваю краіну, але менавіта краіну, а не дзяржаву.

Зміцер Кісель: Я быў маладым злодзеем без нацыянальнасці

— «Гэтая беларуская кроў проста мяне дабівае. Ну вось не дае мне гэтая беларускасць падмануць кагосьці, зрабіць камбінацыю. Хаця не, магу надурыць, але не скарыстаюся з гэтага…», — такой была выснова пасля маёй размовы са знаёмым, які да апошняга ўпэўнены, што не беларус я, хоць і іду беларускім шляхам.

Я на яго не крыўдую, бо чую канструктыўную крытыку, а часам і такія выразы, што хоць ты запісвай: «Кісель, калі ты здымаеш акуляры, то ты аферыст з Захаду, калі іх надзяваеш, то сімпатычны аферыст з Захаду, калі маўчыш, я думаю, што ты паляк, а калі гаворыш, разумею: гэта класічны беларус-еўрапеец-аферыст».

Гісторыя майго шляху да таго, як я стаў беларусам, пачыналася з акна са свечкаю і супрацьгаза.

«Рабаванне» музея Якуба Коласа ў Пінкавічах, адкрытага Іванам Іосіфавічам Калошам у лістападзе 1990 года, было добра спланаванай акцыяй з удзелам двух маіх сяброў-родзічаў, свечкі ды дзедаўскіх супрацьгазаў.

Але спачатку нарадзілася ў мяне цяга да гісторыі. І нават да гістарычных каштоўнасцяў. І была яна настолькі моцная, што калі я бачыў нешта каштоўнае, яно неяк адразу ўжо станавілася маім, спачатку ў думках, а пасля ў кішэні.

Сям’я мая — паляшуцка-ўкраінская, таму і гаворкі там не вялося пра штосьці беларускае — дзед штодня распавядаў пра свае погляды на Пінск па-ўкраінску. Мову беларускую я чуў толькі ад дзядзькі Міколы. Ён мне даволі дзіўныя вершы чытаў — мацерныя, і ўсё пытаў: «Ведаеш, хто напісаў?» Ну адкуль мне, дзесяцігадоваму хлопцу, такія вершы ведаць? Але дзядзька Мікола таксама не быў пэўны: «Ці Колас, ці Купала? — не ведаю. Вось там у той хаце музей яму адкрылі — ён і напісаў. Ідзі да дырэктара, хай раскажа, толькі ты яму вершы пра валасы і дзяўчат не чытай, бо тое кепска!» Так дзядзька Мікола адправіў мяне ў музей Якуба Коласа ў вёсцы Пінкавічы Пінскага раёна, што быў праз дарогу ад нас.

Сам будынак быў новы, хаця яго падмурак застаўся ад першай школы, якую пабудавалі ў 1864 годзе. Цяпер гэта мёртвы музей, а ў маім дзяцінстве ў 1990-х там было жыва — штодня працуе, дзверы адчыненыя, і 70-гадовы Іван Іосіфавіч са сваім шчэ больш старым сябрам Мікалаем Уладзіміравічам разважаюць пра мову, гісторыю, палітыку.

Я ўжо тады ведаў з аповедаў розных мужыкоў, што Мікалай Уладзіміравіч «порох на фронте не нюхал», бо быў афіцэрам НКУС ці штабістам; ну, тое казалі адныя, а ўлады — зусім іншае, хаця ўладам ён у 1994 годзе крэслам у спіну кінуў з крыкам: «Я за Пазняка!».

Уладзіміравіч — дзіўны чалавек, чаго вартыя толькі яго лісты ў райвыканкам пра адсутнасць дэмакратыі ў вёсцы Пінкавічы і патрабаванне дэмакратычнага кандыдата ад вуліцы…

Я быў малы, але галава мая працавала, я думаў, што нешта гэтыя дзяды круцяць. Цяпер бы сказаў «апазіцыйныя дзяды-франтавікі», але галоўнае было не гэта, а тое, што з іх расповедаў у мяне нараджалася цяга да гісторыі. А яшчэ былі дзед, бабуля і прабабуля. Яны захоўвалі ў хаце ўсялякія дзіўныя рэчы: нейкія выявы Леніна, сцягі розных народаў і часоў, медалі, і кожны вечар перад сном мне апавядалі, што гэта за Ленін і дзе яму ў нашым Пінску помнік стаіць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Як стаць беларусам. Сто гісторый»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Як стаць беларусам. Сто гісторый» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Як стаць беларусам. Сто гісторый»

Обсуждение, отзывы о книге «Як стаць беларусам. Сто гісторый» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x