Севярын Квяткоўскі - Як стаць беларусам. Сто гісторый

Здесь есть возможность читать онлайн «Севярын Квяткоўскі - Як стаць беларусам. Сто гісторый» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2014, Издательство: Выдавецкі дом Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Як стаць беларусам. Сто гісторый: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Як стаць беларусам. Сто гісторый»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Як стаць беларусам. Сто гісторый» — зборнік маналогаў людзей, якія разважаюць пра ператварэнні свайго ўнутранага свету. Пра тыя шляхі, якія прывялі іх да ўсведамлення важнасці беларускасці: ведання гісторыі, культуры, беларускай мовы. Кніга сталася вынікам аўтарскіх праектаў Севярына Квяткоўскага «Як я стаў беларусам» і «Быць беларусам», рэалізаваных на сайтах Budzma.org i Tut.by.

Як стаць беларусам. Сто гісторый — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Як стаць беларусам. Сто гісторый», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але для нас, шкаляроў, рэальна існавалі толькі дзве нацыянальнасці: «рускія» і «нярускія». «Нярускія» — тыя, хто размаўляе сярод іншых сваёй мовай (у нас так рабілі толькі цыганы і літоўцы), а ўсе астатнія — «рускія».

Аднаго лета адпачывалі мы з татам на моры, на Куршскай касе паміж Балтыкай і залівам, куды Нёман упадае. Усё там было добра: і мора, і дзюны, і сонца. Вось толькі кармілі ў сталоўцы той базы адпачынку малавата. А гэта ж памежная зона, транспарту няшмат, па крамах у суседняе мястэчка часта не паездзіш…

Наракалі на гэта ўсе, кожны сняданак, абед ды вячэру наракалі. А мы з татам па абедзе ішлі ў тамтэйшы буфет і куплялі кавалак сала ды да яго цыбулькі ці часнычку, і хлеба бралі.

Таму ў нас праблемы недаядання не было. А вось усе астатнія сварыліся, збіраліся скардзіцца на адміністрацыю, бадзяліся галодныя, злыя, але сала таго не куплялі. Не куплялі ані, хоць бы з голаду пухлі. Вось з таго часу я і зразумеў упершыню, якая ёсць вялікая розніца паміж намі і гэтымі незразумелымі расейцамі.

На маю думку, галоўнае ў чалавеку — гонар і годнасць. Але немагчыма ўявіць годнага чалавека, які не паважае свой народ. Калі хто выракся сваіх каранёў, дык у нейкі момант ён зможа кінуць і бацькоў, і сяброў, і веру.

Галоўнае — любіць, мацаваць і бараніць сваю сям’ю, бо гэта падмурак усяго. Быць гаспадаром у сваёй хаце, сваім горадзе і сваёй краіне, бо калі ў хаце чыста і ладна, дык і з гасцей ніхто на стол брудныя боты не пакладзе. Любіць (ці прынамсі паважаць і шанаваць, калі любоў не склалася) свой край, мову, культуру, веру.

За мяжой я і школу скончыў. Таму калі прыехаў у Беларусь, дык толькі тады зразумеў — вось гэта мой край. Увесь час, і ва ўніверсітэце, і там, дзе працаваў, побач заўсёды былі пераважна людзі разумныя, таму калі хто беларускасць і не падтрымліваў, дык і не ўспрымаў яе варожа.

Алесь Мазанік: Думаў, што беларускамоўны чалавек не можа быць дрэнным

— Я заўсёды вельмі шанаваў людзей, якія размаўлялі па-беларуску, нават да пэўнага часу меркаваў, што беларускамоўны чалавек не можа быць дрэнным. Аднак пакрысе жыццё запэўніла мяне, што сама мова не робіць з чалавека анёла. Хаця мушу зазначыць, што сярод маіх беларускамоўных знаёмцаў куды больш адэкватных, чым сярод носьбітаў іншых моваў.

Калі мы з маці пайшлі ў менскі музей Янкі Купалы, мне было недзе каля дзевяці гадоў, я хадзіў у расейскамоўную школу, а дома мяне выхоўвалі ў духу інтэрнацыяналізму.

Заходзіў я ў музей адным чалавекам, а выйшаў іншым. Менавіта тады, прайшоўшы наскрозь невялікі двухпавярховы дамок, наслухаўшыся таленавітых экскурсаводаў, я адчуў подых беларушчыны, які й зараз мяне падтрымлівае, калі здараюцца «чорныя» дні календара.

Нашыя пісьменнікі, такія як Максім Багдановіч, Васіль Быкаў, Уладзімір Караткевіч, Уладзімір Арлоў, Міхась Чарняўскі, Мікола Ермаловіч і, вядома ж, Янка Купала ды Якуб Колас, заўсёды былі, ёсць і будуць для мяне асабіста ды, хочацца спадзявацца, для ўсіх беларусаў прыкладамі адданасці свайму народу.

Жыць у Беларусі й звацца беларусам паводле пашпарту — гэта не мой выбар.

Мой выбар — быць Беларусам з вялікае літары, каб нашыя продкі, тыя людзі, што загінулі дзеля наступных пакаленняў, ганарыліся намі з нябёсаў, каб нашая мова й культура панавалі на айчынных прасторах.

Пры гэтым, як пісаў Уладзімір Арлоў, нашыя госці, прадстаўнікі іншых народаў, мусяць адчуваць сябе ў Беларусі ўтульна, але заўсёды памятаць, хто тут госць, а хто — гаспадар!

«Быць беларусам — што гэта значыць?» — гэты ўрывак з песні Аляксандра Памідорава заўсёды грае ў мабільным, калі мне тэлефануе нехта з тых, хто, на мой погляд, варты «беларусам звацца».

Андрусь Такінданг: Пытанне выбару

— У дзяцінстве мне вельмі падабалася маляваць, і бацькі вырашылі, што будзе слушна, калі я стану вучыцца па мастацкай спецыяльнасці. Так я пачаў займацца культурай у мастацкім каледжы.

Мая маці размаўляе па-беларуску, і, натуральна, гэтая мова для мяне — сродак штодзённых зносін. Потым была Акадэмія мастацтваў, Універсітэт культуры і мастацтваў, а пасля музыка. Паколькі маёй мовай зносін была беларуская, то і песні таксама былі беларускамоўныя.

Па адной лініі мае бабулі-дзядулі беларусы, па другой — паходзяць з Рэспублікі Чад. З гэтага як бы ўзнікае пытанне выбару. Але я выбару ніколі не рабіў, проста я жыву ў гэтай краіне, шаную сваю сям’ю і мне не абыякава, што тут адбываецца. Праблема выбару можа паўстаць, калі ў чалавека ёсць нейкія ваганні, а калі ён арганічна жыве, працуе і цалкам знаходзіць сябе на гэтай зямлі, дык што яму яшчэ выбіраць?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Як стаць беларусам. Сто гісторый»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Як стаць беларусам. Сто гісторый» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Як стаць беларусам. Сто гісторый»

Обсуждение, отзывы о книге «Як стаць беларусам. Сто гісторый» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x