Франц Сіўко - Выспы

Здесь есть возможность читать онлайн «Франц Сіўко - Выспы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выспы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выспы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новую кнігу прозы Франца Сіўко ўвайшлі аповесць “Тыдзень вялікай коткі”, суплёт эсэ, сярод якіх вылучаецца “Сволач паводле Брэма” і апавяданні “З Індыі з любоўю”, “Духі Нізіннае Еўропы” і “Тры растанні”. "Што ў кадры, што па-за кадрам – біятланістцы Туры Бергер залішні, ды, відаць, і збольшага памяркоўны гламур падчас спаборніцтваў не пагражае. Лоб і шчокі ў кропельках поту, абсівераныя вусны з камяком прымерзлае сліны понізу, няправільныя абрысы твару – ці ж пра такое марыць спешчаны размаітасцю праяваў жаночага хараства топ-менеджэр «Плэйбоя»? Зацятаю ўпартасцю ды несучаснасцю хады на трасе Тура Бергер нагадвае мне колішнюю суседку, вясковую дзеўку Тарэсу Ц.. Гарт, узрослы на глебе сялянскай рупнасці – хараство будзённага." 

Выспы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выспы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пры знаёмстве з чужым горадам важна пабачыць яго ваколіцы. Прыгарадны ландшафт, рэльеф мясцовасці, нават моц ветру, што ў кожным закутку розная, — усё гэта спрыяе больш поўнаму ўяўленню аб самім горадзе, дае адчуванне яго прасторавай перспектывы. Так я зразумеў у свой час, ужо ладна пажыўшы ў горадзе над Дзвіною, свой Віцебск. Так раблю кожны раз, трапляючы ў незнаёмую дагэтуль мясціну. Тым болей калі мясціна такая пярэстая, як Готланд, дзе што ні дзесятак вёрстаў, то новы відарыс, новае ўражанне, адметная візуальная карціна.

Чым здзіўляе сельскі Готланд, дык гэта нераўнавагаю паміж «непрычасанасцю» прыроды і цывілізаванасцю сядзібаў. Дзікая, нейкая нават часам, здаецца, агрэсіўная ў сваёй першароднай дзікасці натура — і дагледжаныя, блісь ды ясь, будынкі. Жытло і адцяняе неўтаймоўнасць прыроды і разам з тым быццам суцішвае яе, падвысакароджвае, ці што. Так што нават пабудовы кшталту абораў для падкормлівання авечак, што раз-пораз узнікаюць сям і там усцяж складзеных са скальнай пароды загародак, не здаюцца на Готландзе рудыментамі прамінулага часу. Наш ватыканападобны Мосар у параўнанні з выспавымі готландскімі краявідамі – наадварот, аазіс хараства на тле ўбоства. Памятаю першае сваё, неспадзеўнае, па дарозе аднекуль, знаёмства з Мосарам. Быццам у казку ўехаў. А выехалі з таго парадызу: хаты пахілыя, шэрыя наўкола – і быццам і не было ніякага цуду.

Калі ландшафт уражвае на Готландзе размаітасцю кліматычных зрэзаў, дык лютэранскія шыркі, наадварот, — дзівяць аднастай¬насцю. Быццам адзін чалавек іх будаваў, гэтак падобныя яны адна да аднае. Прыгожыя, канечне, усе, ды адмалку звыкламу да розных стыляў культавых пабудоваў дзвюхканфесійнае краіны беларусу пададуцца яны сумнымі. Выключэннем стала бадай што толькі Форё Шырка, і то дзякуючы апошняму прытулку знакамітасці — магіле Інгмара Бергмана. Такой сціплай, якую толькі, напэўна, асоба гэткага маштабу, як Бергман, і магла сабе без увагі на імаверную перспектыву пертурбацый ацэнкі свайго творчага даробку ў будучыні дазволіць.

Мы ўжо збіраліся адыходзіць ад магілы Бергмана, як раптам пачулі з-за агароджы, што аддзяляе дзядзінец пры царкве ад астатняга свету, бляянне авечкі. Тоўстая, бы дзяжа, калматая, з неахайнымі пасамі воўны на баках і на спіне, яна нагадала сваёй прысутнасцю помную са школьных гадоў сцэну наведання сынавай магілы старымі Базаравымі. З той толькі розніцай хіба, што авечкі ля Форё Шырка ходзяць не «безвозбранно», як у Тургенева, а ўсё-такі больш-менш цывілізавана: каменная агароджа на клады не пускае.

Хоць канец ліпеня і пачатак жніўня і цёплыя на Готландзе, і Гальфстрым дае аб сабе знаць падчас купання ў моры, і сонца на пяшчоту не сказаць каб скупое, усё адно адчуванне, што гэта краіна паўночная, не пакідае ні на хвіліну. То вецер падзьме раптам з Балтыкі, вокамгненна зменіць краявід ды спупырышыць скуру на руках-нагах, то крывенькія хвоі ды іншыя прадстаўнікі мясцовай флоры ўсцяж дарогі пацямнеюць пад завесаю наплылых няведама адкуль хмараў, то трава збоч сцяжыны пахінецца долу пад ціскам дажджавых кропляў. Едзеш на ровары ўздоўж узбярэжжа і чамусьці міжволі ўяўляеш, як яно ўсё выглядае тут узімку: сцішна, самотна, маўкліва.

Здаецца, і невялікі Готланд, усяго крыху больш за 3 тысячы квадратаў займае разам з прылеглаю выспай Форё, а прыбярэжная марская паласа так адрозніваецца ў процілеглых яго кутках, быццам у розных кліматычных шыротах размешчаная. У Вісбю бераг камяністы, адно пільнуйся, каб ногі не парэзаць, а на Форё – такая роўнядзь пясчаная пры вадзе, што, здаецца, без парашута можна на яе прызямляцца. І пляжы адпаведна розняцца, як неба і зямля. Затое расліннасць пры берагах усюды падобная — калматая, дзікая, шматкамі. Ды яшчэ пах аднолькавы – вострай гаючай гнілі водарасцяў, што працінае кожную тваю клетку, а ўсё яго мала.

Цікавая кропка на шляху да Форё – музей старадаўняй вёскі ў Бунге. Такое стылізаванае паселішча з масай артэфактаў з сялянскай мінуўшчыны, маляўнічая ілюстрацыя адметнасцяў ладу жыцця продкаў сучасных шведаў. Дамкі, пабудовы гаспадарчыя, начынне для вядзення гаспадаркі – нічога незвычайнага і разам з тым – усё незвычайна. Карані, душа — дух народа.

Хто жыў у вёсцы, той ведае, як важна ў вясковай хаце правільна размясціць печ. Так, каб яна і функцыі свае спраўна выконвала і разам з тым не замінала іншым прадметам і галоўнае – гаспадарам выконваць функцыі свае. Бывае, узыдзеш на парог хаты, а тут цябе пры самых дзвярах вілкі або чапяла сустракаюць, загароджваюць уваход. У шведаў жа ўсё гранічна рацыянальна. Печ – у асобным пакоі і часцей за ўсё – не ў пярэднім, пры ўваходзе, а ў закутку. Распараджайся, гаспадыня, начыннем, як пажадаеш, без рызыкі назаляць сямейнікам ці гасцям.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выспы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выспы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выспы»

Обсуждение, отзывы о книге «Выспы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.