Франц Сіўко - Выспы

Здесь есть возможность читать онлайн «Франц Сіўко - Выспы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выспы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выспы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новую кнігу прозы Франца Сіўко ўвайшлі аповесць “Тыдзень вялікай коткі”, суплёт эсэ, сярод якіх вылучаецца “Сволач паводле Брэма” і апавяданні “З Індыі з любоўю”, “Духі Нізіннае Еўропы” і “Тры растанні”. "Што ў кадры, што па-за кадрам – біятланістцы Туры Бергер залішні, ды, відаць, і збольшага памяркоўны гламур падчас спаборніцтваў не пагражае. Лоб і шчокі ў кропельках поту, абсівераныя вусны з камяком прымерзлае сліны понізу, няправільныя абрысы твару – ці ж пра такое марыць спешчаны размаітасцю праяваў жаночага хараства топ-менеджэр «Плэйбоя»? Зацятаю ўпартасцю ды несучаснасцю хады на трасе Тура Бергер нагадвае мне колішнюю суседку, вясковую дзеўку Тарэсу Ц.. Гарт, узрослы на глебе сялянскай рупнасці – хараство будзённага." 

Выспы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выспы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Не ведаю, наколькі адкрытыя шведы для душэўных кантактаў у штодзённым жыцці, але што яны адкрытыя да праяваў прыязнасці прылюднае – дакладна. Я разлічваўся ва ўнівермагу за нейкую пакупку, як раптам убачыў, што ў касіра, хлопца ў фірмовай балотна-зялёнай апратцы, нестае дробязі для рэшты. Палез у кішэню, набраўшы ў жменю драбязы, падаў яе на далоні (другая рука была занятая сумкай) касіру. Гэткае ўвагі да ягонае турботы было дастаткова, каб назаўтра, ледзь увайшоў я ў тую ж краму, ён так ветліва павітаўся са мною паўз галовы людзей у чарзе, быццам не старонняга чалавека ўбачыў, а роднага брата.

Hej! — значыць «прывітанне», адно з самых папулярных словаў на Готландзе. Яго пачуеш усюды: пры ўваходзе ў краму ці ў грамадскае месца, на вуліцы ад незнаёмага чалавека, на набярэжнай з вуснаў стрэчнага веласіпедыста, нават у моры падчас купання. Асабліва любяць ужываць яго моладзь і дзеці. Ідуць табе насустрач бацька, маці ды дзіця-падлетак, і дзіця тое: «Hej!» Бацькі не вітаюцца звычайна, толькі зірнуць на цябе спачатку, каб спраўдзіць тваю рэакцыю на праяву гэткай ветлівасці, потым на дзіця, пасміхнуцца паблажліва. І з немаўлятамі ды зусім малымі яны гэтак жа ненавязліва-цярпліва абыходзяцца. Дык не дзіва, што плачу апошніх не чуваць ніколі на вуліцы або на пляжы. Ужо сіняе тое дзіця, ужо скурчылася ў вадзе ад холаду – а не заквіліць, не заплача. А маці яшчэ глыбейшага месца шукае, каб акунуць малое: трэба гартаваць, рыхтаваць да жыцця. Пры гэтым, што дзіўна, сама акунацца не надта спяшаецца: «Kallt!»[ 26 26 Холадна! (шведск.) ].

Сімвал Готланда – авечка, сімвал Вісбю – вожык. Апошнія шпацыруюць па горадзе, як у Віцебску каты, адно што не ў гэткай колькасці, канечне. У родным маім Міжрэччы таксама вожыкаў было шмат. Але ўпершыню пабачыць, як харчуецца гэтае жамяраеднае, давялося менавіта ў Вісбю, на пляцы перад галоўнаю готландскай шыркаю[ 27 27 Кірха. ]. Жывёліна з’яўляецца з прыцемкам на лапіку пожні і пачынае ўтрапёна абшукваць яго на прадмет спажывы. Даследуе па дыяганалі траву, як свіння лычам зямлю, — метадычна, дзелавіта, па-гаспадарску, без боязі натыкнуцца на знячэўную злосць істоты двухногае. Кінеш яму са сходаў на стыканую іголкамі спіну лёгкі кавалак друзу – нават не схамянецца. І на вулцы яго спаткаеш на змярканні, калі шпацыруе няведама куды, пераходзячы па бруку ад двара да двара. Да аднаго, што ля брамы пры ўваходзе ў дворык бавіўся, датыкнуцца мне заманулася. Нахінуўся, каб тое зрабіць, як жаночы голас пачуў над вухам. Гаспадыня дома вярнулася дахаты, а тут чужы пры ўваходзе: зніякавела на момант. Вожыка ўбачыла, засмяялася з палёгкай. Пайшла, ды праз хвіліну зноў вызірнула на двор, нібыта каб на вожыка паглядзець, а насамрэч, мабыць, за мной пацікаваць, што далей (чужы як-ніяк пры дзвярах) буду рабіць. Гэтак жа вольна, як вожыкі, і зайцы сябе ў Вісбю пачуваюць. А вось птушак, падалося, за выключэннем качак пры беразе, малавата чамусьці.

Калі вожык – сімвал Вісбю, то фірмовы знак горада, безумоўна, — ровар. Але не ў сэнсе характарыстыкі ўзроўню дабрабыту ці чагосьці яшчэ са сферы матэрыяльнага, а ў сэнсе вартасці ўзроўню ўзаемаадносінаў між людзьмі. У прыватнасці, адносінаў паміж кіроўцам і пешаходам. Роварам у Вісбю, як і наогул у Швецыі, нікога не здзівіш, іх тут так шмат, што стракаціць уваччу. А вось язда на ровары, асабліва пры перасячэнні шматлікіх пятлястых пераходаў, надоўга застаецца ў памяці. Дома я не садзіўся на ровар каля 40 гадоў. А ў Вісбю гэта адбылося так проста і натуральна, быццам усё жыццё толькі гэткаю справаю і займаўся. Проста сеў і паехаў. І як не паехаць, калі ты на вуліцы – пан. Табе яшчэ пяць метраў да «зебры», а вадзіцелі аўто з абодвух бакоў ужо спыняюцца, каб саступіць дарогу. Цудоўнае адчуванне, але і небяспечнае, бо да добрага хутка прывыкаеш. Апошняе на сабе зведаў, ледзь не трапіўшы па вяртанні ў Віцебск, залюляны памяццю аб простасці язды па вулках Вісбю, пад машыну на адным з нашых пераходаў.

Літаральна напярэдадні ад’езду ў Швецыю даведаўся з газет, што Вісбю, аказваецца, — пабрацім Віцебска. І што зусім нядаўна да нас прыязджала з мэтаю мацавання сувязей між рэгіёнамі губернатар выспы Марыян Самуэльсан. «Завязу ёй пару віцебскіх газет з матэрыяламі пра тую гасціну», – падумаў і паклаў іх у сумку. Ды дарэмнымі аказаліся турботы. Толькі дамовіліся з Ленай Пастэрнак пра візіт ва ўправу, як на наступны дзень мясцовыя выданні застракацелі артыкуламі пра адстаўку губернатара за тое, што дала згоду на набыццё адным з удзельнікаў гурта «АВВА» кавалка зямлі ў ваколіцах горада. Не за хабар. Дала згоду на продаж, мабыць, у знак павагі да музыкі — гэтага хапіла, каб увадначас пазбавіцца пасады за парушэнне пастановы аб забароне такіх аперацый і імгненна трапіць пад прыцэл газетчыкаў. Якія ў сваіх публікацыях празмернага піетэту датычна ўладных персонаў не выяўляюць. Хоць, зрэшты, і не клянуць без дай прычыны.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выспы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выспы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выспы»

Обсуждение, отзывы о книге «Выспы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.