Франц Сіўко - Выспы

Здесь есть возможность читать онлайн «Франц Сіўко - Выспы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выспы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выспы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новую кнігу прозы Франца Сіўко ўвайшлі аповесць “Тыдзень вялікай коткі”, суплёт эсэ, сярод якіх вылучаецца “Сволач паводле Брэма” і апавяданні “З Індыі з любоўю”, “Духі Нізіннае Еўропы” і “Тры растанні”. "Што ў кадры, што па-за кадрам – біятланістцы Туры Бергер залішні, ды, відаць, і збольшага памяркоўны гламур падчас спаборніцтваў не пагражае. Лоб і шчокі ў кропельках поту, абсівераныя вусны з камяком прымерзлае сліны понізу, няправільныя абрысы твару – ці ж пра такое марыць спешчаны размаітасцю праяваў жаночага хараства топ-менеджэр «Плэйбоя»? Зацятаю ўпартасцю ды несучаснасцю хады на трасе Тура Бергер нагадвае мне колішнюю суседку, вясковую дзеўку Тарэсу Ц.. Гарт, узрослы на глебе сялянскай рупнасці – хараство будзённага." 

Выспы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выспы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я гатаваў абед, як раптам у калідоры прылеглай да кухні бібліятэкі Baltic Centre пачулася хада. «Ну, хто тут з Беларусі?» – спытаў маладжавы чалавек у шортах і падаў руку. — «Хтось з пісьменнікаў? – мільганула ў маёй галаве. — Але ж хто, здаецца, ні разу яго раней не бачыў?» – «Стэфан Эрыксан, амбасадар Швецыі ў Беларусі, — на чысцюткай беларускай адрэкамендаваўся госць. – Адпачываю тут, у Вісбю, з сям’ёй, маю вольнага часу, дык вырашыў вось на хвіліну зазірнуць».

Між іншым, знаёмства са шведскай яшчэ больш умацавала маю даўнюю ўпэўненасць, што мы абсалютна неабгрунтавана, насуперак лінгвістычнай справядлівасці, праігнаравалі патрэбу мець у нашым алфавіце трыццаць трэцюю літару. Гэта літара, якая абазначала б збег гукаў «й» і «і» на пачатку слова. Не адзіночнага «і», як у слове «ліпа» ці «кіно», а менавіта спалучэння «й» і «і» на пачатку слова (Йірка, йіхні). Як у шведскай «йе» або «йі» у гэткай жа пазіцыі, што вымаўляецца пры пропуску пачатковага «g» (ga..rna, gick). Можа, дойдуць усё ж калі-небудзь рукі ў нашых моваведаў?

Прачнуўся ўранку ад нейкага галасу за рогам дома. Вызірнуў з вакна і не даў сабе веры: усю вулку збоч дома акупавала працэсія з маладых бацькоў, якія везлі на драўляных самаробных павозках сваіх дзяцей у цэнтр горада. Усе як адзін, у тым ліку і дзеткі, былі апранутыя ў сярэднявечныя строі, некаторыя – пры цацачнай зброі. Я ведаў, што з гэтага дня ў Вісбю мае пачынацца свята Сярэднявечча. Але што ажно гэткім будзе яно маляўнічым і шматлюдным, не ўяўляў. «А хто там ідзе?»—міжволі ўсплыло ў памяці. «Маладыя шведскія бацькі вязуць малых шведзікаў паглядзець «на свет белы», — сам сабою склаўся адказ. І так на працягу тыдня: дзеці, моладзь, старыя – усе на свяце, кожнаму яно дарагое, кожнаму абыходзіць. Такая, мабыць, іхняя ідэалогія – простая, даходлівая, уцямная. Якую не спецы-ідэолагі будуюць метадам запалохвання, а самі грамадзяне.

Што кінулася ў вочы ў Вісбю падчас тае святочнае сярэднявечнае містэрыі, дык гэта поўная адсутнасць так характэрных для нашых айчынных дзеяў падобнага кшталту рэверансаў на адрас суседзяў. Мясцовая готландская прыгажуня здрадзіла роднаму гораду з-за сімпатыі да дацкага ваяра? У мора яе! Утапіць пад галёканне абураных нечуванаю здрадаю суайчыннікаў! Як непадобна ўсё тое на спалітызаванае, заідэалагізаванае адкрыццё ці сканчэнне нашага «Славянскага базару», калі што ні фраза, то — «братні народ», «вечнае сяброўства», «агульныя карані» , агулам жа — любоў да знямогі.

Пры ўсёй сваёй маштабнасці свята Сярэднявечча ў Вісбю ўражвае яшчэ і простасцю яго сцэнічнага ўвасаблення. На лапіку плошчы перад камяніцай – камерны спектакль на сюжэт сівое даўніны; у камяніцы – спевы хору; на стадыёне – турнір з удзелам сярэднявечных рыцараў, мэта якіх – усяго толькі патрапіць дзідаю ў мішэнь на радасць шматтысячнай грамадзе гледачоў. Але ж які энтузіязм, як імпэтна ўспрымаецца людзьмі ўся тая просценькая, прасцей ужо куды, дзея. Уранку едзеш на ровары на пляж: ідуць, спяшаюцца людзі з ваколіцаў у горад. Вяртаешся ў поўдзень: усё ідуць, ужо другія, хто з заплечнікам на спіне, хто з чаравікамі ў руках. Горача, і цяжкі сярэднявечны строй, пэўна ж, камфорту не дадае, а яны ўсё ідуць – самахоць, без прынукі. Свята ў людзей.

Харчу ўсюды поўна нібыта, як і пітва таксама, у Вісбю ў гэтыя дні, а п’яных — ніводнага чалавека. Адпаведна, і кардонаў з паліцыянтаў, у адрозненне ад нашага «Базару», на свяце Сярэднявечча – аніякіх. Некалькі конных патрулююць горад, і гэта ўсё, нягледзячы на тое, што насельніцтва яго ўзрастае на тыдзень за кошт гасцей з розных краінаў у некалькі разоў. Праўда, і курцоў, напрыклад, таксама нашмат больш ў параўнанні з днямі звыклымі, калі запаліць на вуліцы проста няёмка, бо чалавек з цыгарэтаю ў Вісбю — рэдкасць. Такая, што аж мне, палільшчыку з амаль саракагадовым стажам, міжволі давялося развітацца з кепскаю звычкай. Праўда, часова, усяго толькі на месяц, на болей не хапіла запалу. Можа, і хапіла б, калі б кошты на атруту былі ў нас шведскія. Чатыры еўра за пачак – такая там мінімальная дзяржаўная цана добраахвотнай шкодзе чалавека ўласнаму здароўю.

Зрэшты, нецвярозых ды бомжападобных давялося-такі ў Вісбю пабачыць. Пасля свята ўжо. Але не ў рысе старога горада, а за брамаю, на пустэльні, што разлеглася між гістарычнаю часткай места і сучаснымі мікрараёнамі. Пара мужчын, пара жанчын: твары прапітыя, пры бутэльцы, пры закусі. У адрозненне ад нашых, ні да каго не чапляюцца, адзінае, што кідаецца ў вочы – гучна размаўляюць, засяроджаныя на высвятленні адносінаў аднаго з адным.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выспы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выспы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выспы»

Обсуждение, отзывы о книге «Выспы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.