Франц Сіўко - Выспы

Здесь есть возможность читать онлайн «Франц Сіўко - Выспы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выспы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выспы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новую кнігу прозы Франца Сіўко ўвайшлі аповесць “Тыдзень вялікай коткі”, суплёт эсэ, сярод якіх вылучаецца “Сволач паводле Брэма” і апавяданні “З Індыі з любоўю”, “Духі Нізіннае Еўропы” і “Тры растанні”. "Што ў кадры, што па-за кадрам – біятланістцы Туры Бергер залішні, ды, відаць, і збольшага памяркоўны гламур падчас спаборніцтваў не пагражае. Лоб і шчокі ў кропельках поту, абсівераныя вусны з камяком прымерзлае сліны понізу, няправільныя абрысы твару – ці ж пра такое марыць спешчаны размаітасцю праяваў жаночага хараства топ-менеджэр «Плэйбоя»? Зацятаю ўпартасцю ды несучаснасцю хады на трасе Тура Бергер нагадвае мне колішнюю суседку, вясковую дзеўку Тарэсу Ц.. Гарт, узрослы на глебе сялянскай рупнасці – хараство будзённага." 

Выспы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выспы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Не плыві, патонеш!» – тузанула да сябе лодку з роспаччу ў вачах.

Адпіхнуў яе ды і паплыў, не зважаючы на высачэзныя – вецер літаральна шалеў у той дзень – хвалі.

Нумар маёй банкаўскай карткі – 1928. Амаль дата нараджэння маці, з розніцай у адзін год. Адна з нямногіх лічбаў, якія я заўсёды памятаю – дзякуючы блізкаму суседству з другой. Валодаючы неблагой памяццю на імёны і твары, тым часам дарэшты пазбаўлены здольнасці да запамінання датаў і лічбаў. Але гэтыя дзве – 1929 і 1928 – памятаю заўсёды.

Датклівыя, паэтычныя натуры губяць не праца і не цяжкія, у сэнсе фізічным, варункі жыцця. Іх губіць неадпаведнасць заўсёднае ўнутранае арыентаванасці на пазітыўнае ўспрыманне свету акалічнасцям, якія нішчаць тую арыентаванасць недахопам пазітыўнага ў рэальнай паўсядзённасці. І калі гэткая натура заўчасна адыходзіць, застаецца ўражанне незавершанасці лёсу, недарэчнага абрыву, з якім і праз гады цяжка прымірыцца. І тады міжволі вяртаешся ва ўспамінах да праяваў уласнага эгаізму ў дачыненні да памерлага. Не ў апошнюю чаргу, канечне, і з падсвядомага жадання хоць збольшага той эгаізм апраўдаць.

*

Я не заўважыў, як зноў заснуў. Зрэшты, магчыма, гэта быў і не сон, а так, трызненне, эмацыйны калапс памяці, залюлянай успамінамі. Заспеты Марфеем на чарговай старонцы слоўніка, я праваліўся ў сон так неўпрыцям, што нават не паспеў адкласці той слоўнік убок.

І адразу ж амаль убачыў ЯЕ.

«Гэта ты зноў? – спытала яна і коратка дадала з драбінкаю іроніі ў голасе: — Прыехаў?».

«Nej, jag gick till fots, mamma»,[ 20 20 Не, я ішоў пешкі, мама (шведск.) ] — сказаў я, з жахам адчуваючы, як ліюцца насуперак волі з роту, справакаваныя слоўнікам пад скроняй, словы чужой і, канечне ж, няведамай ёй мовы.

Я баяўся, што яна абразіцца і пойдзе прэч, але гэтага не здарылася. Яна прыязна, як колісь, — ні каліва дакору, ні намёку на асуджэнне – хітнула мне галавою ў знак згоды. Павольна абвяла вачамі несамавітае маё, здабытае на трыццаць восьмым годзе жыцця жытло, лагодна ўсміхнулася.

«Я зразумела, ты — пехатой», — сказала і знікла ў бязважкай прасторы па той бок круцёлкі.

*

Наступны сон заспеў мяне прыкладна праз месяц і зусім неўспадзеў – падчас прабывання ў шведскім Вісбю[ 21 21 Галоўны і адзіны горад выспы Готланд у Балтыйскім моры. ], у салоне аўто па дарозе на суседнюю выспу Форё, да магілы Інгмара Бергмана. Але і ён быў такі сумбурны і бязладны, што, ачнуўшыся на нейкім чарговым павароце, я нават не здолеў узгадаць з яго ані дэталі, ані рыскі. Быццам і не сон то быў, а проста нейкі напамін пра штосьці – няпэўны і зыбкі, як шэрая балтыйская хваля на сутыку дня і ночы.

Мы агледзелі пад самавітае бляянне авечак за мураванаю агароджаю кладоў магілу знакамітасці, скіравалі ў шырку[ 22 22 Кірха (па-шведску вымаўляецца – шырка). ]. У шырцы было ціха і пуста, і каб не свечкі за памерлых, што гарэлі збоч алтара, можна было б падумаць, што сюды і нага чалавека ніколі не ступае. Затым усё пайшлі на двор, а я затрымаўся ў памяшканні з намерам зрабіць пару фотаздымкаў.

Мой пагляд упаў на падстаўку са свечкамі, і мне здалося, быццам я зразумеў сэнс саснёнага ў аўто. Я памкнуўся да скрынкі са свечкамі, каб узяць адну і запаліць, але думка, што храм не каталіцкі, а лютэранскі, а маці ж праз усё жыццё была каталічкаю, стрымала маё памкненне. І, мабыць, дарэмна, бо ўвесь зваротны шлях і затым усю рэшту дня мяне не пакідала адчуванне чагосьці зробленага не так, як было след.

Праз тыдзень я выпадкова набрыў у Вісбю на будынак касцёла. І першае, што там зрабіў, — запаліў і паставіў ля ўзножжа Божае Маці сціплую свечку за маці сваю. І хоць гэта было і запозна, праз колькі дзён пасля таго, як яна нагадала пра сябе ў сне, не сумняваюся: яна мяне не асудзіла.

Яна ж, як і я, – заўсёды пешкі, і мы абодва гэта выдатна ведаем.

Efter pradiset[ 23 23 Пасля раю (шведск.) ] / Выспа Готланд

Эсэ

Кожная з маіх нячастых, рады ў гады, вандровак у замежжа суправаджаецца значнымі нервовымі выдаткамі, справакаванымі найперш клопатамі побытавага характару. Не забыцца набыць, паспець, прадугледзець і г. д. – тузін турботаў, звыклых спадарож¬нікаў існавання адзінотніка, які прывык спадзявацца толькі на сябе, для якога зямное калі і не засланяе дарэшты горняга, то і ніжэй за горняе на небасхіле непазбежнае будзёншчыны не месціцца. Мабыць, таму і ўражанні ад тых вандровак заўсёды ў мяне даволі рацыянальныя, а кубачкі кавы ды фужэры віна ў нянаскіх шыротах, вальяжныя высновы пра сутнасць быцця на тле экзатычных відарысаў, згадкі пра закуткі ружовых ці блакітных ліхтароў у апісаннях няблізкага свету нашымі паэтамі ды паэткамі выклікаюць у мяне лёгкі недавер ад дотыку да хай сабе і не пазбаўленых дасціпнасці і палёту думкі, аднак жа – надуманасці і выхвальства. Я гляджу на дзівосы замежнага жыцця і аналізую іх выключна з практычнага боку: зашмуляныя туфлі немаладой парыжанкі ў метро займаюць маё ўяўленне куды больш за багемную выключнасць Манмартра, а заношаная манжэта на рукаве кіроўцы ў аўтобусе на шляху з ускраіны Рыма да Ватыкана дае фантазіі куды больш спажывы, чым велічны выгляд усіх Калізеяў, разам узятых. Так было падчас паездкі ў Італію гадоў пятнаццаць таму, так было падчас выправы ў Парыж у 97-м, так было і ў час нядаўняй неспадзеўнай – з ласкі роднага творчага саюза – вандроўкі на шведскі Готланд.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выспы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выспы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выспы»

Обсуждение, отзывы о книге «Выспы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.