Анатоль Бароўскі - Пякельны рай

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Бароўскі - Пякельны рай» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пякельны рай: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пякельны рай»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы празаіка ў кнізе «Пякельны рай» вызначаюцца шчырасцю і дабрынёй, узвышанасцю і глыбокім аналізам герояў і вобразаў, якія на мяжы містыкі і рэальнасці, фантасмагорыі і фантастыкі, паміж Космасам і Зямлёй... Аўтар праклаў у беларускай літаратуры сваю адметную і нялёгкую сцежку і крочыць па ёй упэўнена і смела. 

Пякельны рай — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пякельны рай», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Падзьмуў вецер, ускудлаціў косы Яніны, і яны абвілі нашыя галовы, як хмель абвівае алешыны ў балоце. Неўздалёк ад нас адзінокая танклявая бярозка як не прыгіналася верхавінай да збажыны.

— Бяжым, а то вымакнем... — не вытрымліваю, хвалююся больш за яе, за Яніну, — што стане з косамі?

Яна ж не выказвала ніякай трывогі ці занепакоенасці.

— Навошта? Ты яшчэ хіба не пазбавіўся трывогі? Нам жа з табою нічога не страшна. Ты толькі павінен падумаць, каб дождж абышоў цябе, — і ніводная кропля не ўпадзе на нас.

«Я яшчэ не перастаю быць чалавекам...» — падумаў пра сябе.

— Гэта не так і страшна — заставацца чалавекам, — кажа ўголас Яніна, адказвае мне, папраўляе косы і глядзіць у вочы. — Мы ж людзі і маем сэрцы...

— Я адчуваю сябе няёмка, калі гавару з табой, бо думаю яшчэ пра нешта. Але ж я магу падумаць міжволі і пра нешта інтымнае, непрыстойнае — я ж чалавек, сапсаваны часам і абставінамі. І наўрад ці навучуся кантраляваць і сябе, і працу свайго мозгу. Таму ці можна навучыцца адключаць паралельныя думкі, каб іх не чуў ніхто? Нават і ты. Каб не гарэць ад сораму ці не пакрыўдзіць цябе...

— Я ж тлумачыла — канечне ж, можна. Усё залежыць толькі ад твайго жадання.

— Акрамя цябе хто яшчэ будзе чытаць мае думкі?

— Толькі Ойча. Больш ніхто.

— Каго буду чуць я?

— Усіх і ўсё, бо і Бог казаў, што ў свеце няма нічога тайнага, каб не стала вядомым... Хіба ты раней, у тым, зямным, жыцці не задумваўся над тым, што цябе пастаянна чуе Бог? Што ведае і бачыць усё, што ты робіш — і кепскае, і добрае. Чаму ж перад Ім не было сорамна за брыдкія словы, за зайздрасць, за патаемнае жаданне забіць свайго ненавісніка, свайго ворага, за... Можна пералічыць тысячы чорных жаданняў і думак, з-за чаго чалавек і ёсць стварэнне грэшнае. Але мы не пра тое, ці не так?

— Так, любая, так... Прабач. Я вымушаны згадзіцца з табой: у чалавека шмат заганаў, і ён вымушаны ад іх пазбаўляцца.

Маланкі жыхалі ўжо над нашымі галовамі. Вецер як не ламаў недаспелае жыта, гнуў яго да зямлі. Мы стаялі абняўшыся. Нас не чапаў ні вецер, ні важкія кроплі дажджу.

Я пачуў боль каласоў, іх крык і просьбу аб дапамозе. Кроплі дажджу перад падзеннем ператвараліся ў градзіны-ільдзінкі. Нас яны не даставалі — над галовамі шыпелі і раствараліся, як падалі на гарачую патэльню. Град пляжыў траву і жыта — каласы падалі на мокрую зямлю...

У мяне разрывалася сэрца ад таго крыку. То мо і не крык быў зусім, а нават стогн. Як параненая птушка не разумела, што адбылося, калі ў яе зласлівец перабіў каменем крыло і яна не магла ўзляцець у неба.

«Не паможаш, — глядзіць Яніна скрушна ў бок поля. — Буран чалавеку помсціў за тое зло, што ён зрабіў, — павысушваў балоты. А ў адносінах да законаў зямлі — то злачынства».

«І мы бяссільныя памагчы?»

«Паможаш тут, а ў іншых месцах? Што загадаў Усявышні, таму і быць. Значыць, так і трэба, у імя Вышэйшай мэты. То ж ніхто іншы, а сам чалавек сваімі дзеяннямі наклікаў на сябе такую бяду. І ён павінен расплаціцца за свае памылкі. Каб зразумець, што рабіць так нельга. Бо адно зло спараджае новае. Яшчэ большае».

— Жорсткія законы існавання, — тулю яшчэ больш да сябе Яніну. — А што будзем цяпер з табою рабіць? Паедзем дадому?

— А хіба ў нас ёсць дом?

— Не ведаю. А мо і ведаю.

— Тады — паехалі, Антон.

— На чым?

— Ты хацеў, каб на гэтай дарозе паказаўся аўтобус і ўзяў нас да горада?

— А чаму б і не? — падтакваю я ёй. — Я і сапраўды так падумаў.

— Тады пайшлі да дарогі. Вунь, бачыш, з-за павароткі паказаўся аўтобус. Вадзіцель спыніцца, забярэ нас. Рушылі?

І мы, узяўшыся за рукі, няспешна пайшлі да дарогі.

Усё адбылося так, як і абяцала Яніна. Калі ж зайшлі ў аўтобус, цётка з кашалём на каленях здзіўлена паглядзела ў наш бок:

— Бачце вы, людцы, на дварэ ліўняк як з бочкі, а на іх і кропля не ўпала. Пад якім дахам у лесе вы хаваліся? Ці закаханых і дождж абыходзіць, га?

Усе павярнуліся да нас, чакалі, пэўна, адказу.

— Правільна, цётачка, — вымаўляю нечакана для самога сябе, бо і не хацеў секунду назад загаворваць з жанчынай, і на петрыкаўскі манер тлумачу: — То ж каханне мы маем такое гарачае, як полымя, таму і кроплі дажджу згараюць над нашымі галовамі.

— Авойечкі мае! — Пляснула па каленях — кашэль стаяў ужо каля яе ног, хітравата зірканула на мяне, языком правяла па асмяглых вуснах, хацела нешта сказаць яшчэ, каб падвесяліць людзей, што маўкліва сядзелі і ўперыліся позіркамі на нас, ды слоў патрэбных не знаходзіла, усё ж ачомалася, радасна дадала: — Авойечкі, людцы! Чыстая і святая праўда...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пякельны рай»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пякельны рай» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пякельны рай»

Обсуждение, отзывы о книге «Пякельны рай» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.