Анатоль Бароўскі - Пякельны рай

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Бароўскі - Пякельны рай» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пякельны рай: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пякельны рай»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы празаіка ў кнізе «Пякельны рай» вызначаюцца шчырасцю і дабрынёй, узвышанасцю і глыбокім аналізам герояў і вобразаў, якія на мяжы містыкі і рэальнасці, фантасмагорыі і фантастыкі, паміж Космасам і Зямлёй... Аўтар праклаў у беларускай літаратуры сваю адметную і нялёгкую сцежку і крочыць па ёй упэўнена і смела. 

Пякельны рай — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пякельны рай», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Хаця і ў крыўдзе быў на мяне абкомаўскі сакратар Пятро за крытычныя выступленні ў газеце, але ж «Волгу» даў. А каб рэйс вадзіцеля быў апраўданы, пасадзіў з намі інструктара, які заадно справіць свае клопаты ў гаркоме і райкоме камсамола...

Пецька быў маўклівы і стомлены.

Мо і адчуваў яшчэ сваю віну за ўчарашняе. А мо і не адчуваў. Дзіма Рукавіцын, вадзіцель, усю дарогу расказваў анекдоты, стараўся стварыць вясёлы настрой. Інструктар Лёня Касач усю дарогу маўчаў, нечым быў незадаволены — мо ад таго, што нечакана выпала яму дарога, а думаў нешта важнае зрабіць на месцы.

6...

Бацька накінуўся на мяне:

— Чаму ж так доўга не было?

— Узніклі нечаканыя праблемы, бацька... Не крыўдуй. Раскажу — усё зразумееш. У цябе як, усё гатова?

— А нам і не трэба рыхтавацца.

Бацьку, само сабой, не па душы было нашае спазненне, не ведаю чаму. Не апраўдаешся ж перад ім тым, што Пецька збег ад мяне і я так доўга яго шукаў.

Бацька не мяняўся з гадамі, хаця яму было ўжо каля сямідзесяці гадоў. Такі ж рухавы, лёгкі на хаду, хударлявы, але не настолькі, каб сказаць, што на ім скура ды косці. Ён быў па-маладому працавіты, актыўны, амаль ніколі не хварэў.

У маці спрэс ссівелі косы. Рукі ад натруджанай, як не рабскай работы на ферме сталі вузлаватымі і загрубелымі. Але калі яны датыкаліся да майго твару, да хворай галавы, я адчуваў іх пяшчоту і цудадзейную сілу — пакрысе праходзіў боль і святлела ў вачах.

Вочы ў мамы маладыя, светлыя, бы празрыстыя крынічкі-азярыны. А голас... Голас яе буду памятаць усё жыццё. Ніколі маці не павысіла голасу, не накрычала на мяне, ніколі ні на кога не раззлавалася. Яе голасам можна было лячыцца. Яна і сапраўды лячыла не раз, калі не толькі мяне, а каго іншага знячэўку ахоплівала хвароба...

Яна ведала, што свайму не заўсёды памагае, таму насіла мяне да бабы Аўдолі, якая шаптала і ад пуду, ад болю ў жываце, ад суроку. Лячыла шаптаннем, шаптаннем малітвы, якую, можа, сама і прыдумвала:

«Божа, навошта ты насылаеш хваробы на неразумнае дзіця, якое яшчэ не паспела правінаваціцца перад Табой, не заслужыла Тваёй кары... Ён жа так любіць бацькоў, усё жывое на зямлі і Цябе шануе, Божа, не адварочвайся ад яго. Хай упэўненасць авалодае ім, навучыцца цвёрда хадзіць па зямлі, хай дыхае на ўсе грудзі паветрам, бегае па лузе і купаецца ў копанцы, у красках-кветках... Прападзі, хвароба, пакінь сына ў спакоі...»

Я, памятаю, заўсёды засынаў пад музыку яе слоў.

Калі ж прачынаўся, мяне ўжо нічога не непакоіла, не турбавала — хваробу як рукой здымала.

— Чаго, сынок, так рэдка прыязджаеш? — вінавата пыталася маці, як быццам была ў тым і сама вінаватая, а не я. — Усё радзей і радзей. Нельга ж так цурацца роднага гнязда...

— Я і сам ведаю, што рэдка. Але столькі клопатаў, мама, што няма калі і дыхнуць.

— Дык што ж гэта за работа такая, што і дыхаць няма калі, — горка ўсміхаецца матуля, са скрухай і шкадаваннем глядзіць на мяне, — дык мо на другую перайшоў бы...

— Мо і перайду з цягам часу, пабачу.

— А што ты за хлопца прывёз, Антон? Сябра твой? — зноў у мамы голас ранейшы — мяккі і добразычлівы.

— Больш чым сябар, мама. У Афганістане, як і я, ваяваў. На кроў хворы. У Чарнобылі быў, на самой станцыі, як ірванула. Калі бацька не паможа, то...

Маці пахітала, шкадуючы хлопца, галавой:

— Ён да маладзіка чакаў вас. А цяпер поўня, зыход...

— Вось чаму ён узлаваўся на мяне, пакрыўдзіўся.

— Ён жа заўсёды, калі чалавек нямоглы, пачынае лячыць на маладзік. Тады сіла ў чалавека нараджаецца. І свае клопаты заўсёды на маладзік пачынай... Хіба ж не казаў бацька?

— Казаў... Ды каб гэта ўсё можна было падагнаць у жыцці. Усё перамешана, завязана ў нейкі вузел, што і не развязаць. А вузлоў такіх — не злічыць.

— Чаму ж ты жывеш, што ўсё перамешана, з вузламі? Нягожа так. І Ўлляна не прыязджае, як засердзілася на мяне нечага. Сварыцеся?

— Усяляк бывае.

— Ды ты ўступай ёй, трэба ж жанчыну слухацца — яна ж маці.

— А што я зраблю, такі ў мяне характар. Такое жыццё, мама.

— Эх, сын, сын, нешта не так у цябе, у душы тваёй не так...

З бацькам жа гаварылі да раніцы. Перш чым узяцца за лячэнне, хацеў ён пра Пецьку больш даведацца.

— Хрышчоны хоць?

— У Афгане нас разам кулі хрысцілі.

— То сатана вас хрысціў. Там смерць была. І табе, і яму неабходна ў царкву схадзіць, грахі свае зняць з сябе. Ці быў ён у царкве? Ці хрышчоны?

— Спытаю, не ведаю.

— Як харчуецца? Што есць?

— Як усе — чым кормяць.

— Ёгай не займаўся?

— Пэўна, не. Дэсантнікам быў, кросы па сто кіламетраў рабіў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пякельны рай»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пякельны рай» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пякельны рай»

Обсуждение, отзывы о книге «Пякельны рай» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x