Анатоль Бароўскі - Пякельны рай

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Бароўскі - Пякельны рай» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пякельны рай: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пякельны рай»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы празаіка ў кнізе «Пякельны рай» вызначаюцца шчырасцю і дабрынёй, узвышанасцю і глыбокім аналізам герояў і вобразаў, якія на мяжы містыкі і рэальнасці, фантасмагорыі і фантастыкі, паміж Космасам і Зямлёй... Аўтар праклаў у беларускай літаратуры сваю адметную і нялёгкую сцежку і крочыць па ёй упэўнена і смела. 

Пякельны рай — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пякельны рай», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Наступны! Што спіш, чаргу затрымліваеш?

Выбіраю столік і заўважаю за адным з іх Джо. Ён глядзіць на мяне, і здаецца, позірк запрашае прыйсці да яго.

— Добры дзень, Джо!

— Дзень добры, Антон! Даўно не бачыліся.

— Даўнавата. А чаму без піва? Бяры маё.

Ён адмоўна пакруціў галавой. І тут толькі я прыкмеціў, што ў яго быў шэра-зямлісты твар, у вачах нявыказаны сум і боль. Мне нешта перадалося ад яго, як электрычным токам пранізала кожную клетачку, нарадзіўшы ўва мне не то жаласць, не то шкадаванне да яго...

— Захварэў?

Ён не адказваў.

Нейкая незразумелая трывога напаўняла мяне, прымушала сціснуцца ад болю сэрца.

— Джо — гэта тваё імя? Усё хачу спытаць, ды не асмельваюся.

— Ды не. Пецька я. Пятро Саджораў. А хлопцы чамусьці празвалі Джо.

— Прабач, Пятро, я і не ведаў.

— Ды я ўжо прывык. Як маім стала імя. А пра цябе я ведаю — у газеце працуеш. Чытаў тваё «піяніна». Нялёгка, адчуваю, даўся табе матэрыял.

— Нялёгка. А чаму ж не п'еш? — кіўнуў я на піва.

— Адпіў я, мусіць, сваё.

— Як гэта?

— І апавяданні твае чытаў. То першая кніжка?

— Першая. Таму і слабая.

— Мне там адно спадабалася. Як вясковы хлопец прыехаў у горад. Ты ўсё з жыцця бярэш?

— Як калі. Але можна сказаць, што з жыцця. Калі б не з жыцця, прыдумваць усё, то і пісаць цяжка, і не павераць. То я сам і выпраўляўся першы раз у горад.

Пілося без ахвоты — ці то піва было нясмачнае, ці то Антаніна зарадзіла яго кепскім настроем — ледзьве дапіў свой куфель. Не ведалі мы, што Антаніну пакінуў муж, прыстаў да другой, — таму яна вельмі перажывала.

Пецьку пранізваў нейкі ўнутраны боль, бо ўздрыгвалі на твары сасуды. Працінаў незразумелы боль і мяне — з галавы да ног.

— Ты доўга ў Афгане быў?

— Два гады, — адказаў Пецька, — ад званка, як кажуць, і да званка. А ты?

— І я.

Маўчым. На столік з дрэва зляцеў зжоўклы ліст — лёг паміж куфляў.

— Пеця, аддай каму-небудзь маё піва — не лезе сёння.

Ён азірнуўся ўлева, управа, аднёс некаму ў дальні куток. Калі вяртаўся, кінулася мне ў вочы, што ішоў з цяжкасцю: безжыццёва апушчаныя рукі, яны звісалі, як абрэзаныя лейцы, уздоўж хударлявага цела. Вярнуўся і стаў, цяжка дыхаў, прыхінуўшыся плечуком да збуцвелага слупка.

— Табе блага, Джо... Пеця? — устрывожыўся я, сціснуў яго руку.

— Нічога, хутка пройдзе. Накатваецца, тваю качалку, калі-нікалі.

Ён хапаў паветра, разяўляў рот, як рыбіна, выкінутая на бераг, заплюшчваў вочы.

— Табе, Пецька, дадому пара. У ложак. Ты ж хворы...

— А што — ложак паможа? — з'едліва спытаў ён, не расплюшчваючы вачэй. — Памагаў там, у шпіталі? Мастакі толькі скальпелем працаваць ці адрэзаць рукі-ногі... Ды што гаварыць — каго там лячыць пасля мясарубкі? Адныя здані засталіся — ні душы, ні цела...

Голас слабы, сіплы. Яму кожнае слова давалася з цяжкасцю. Мяне ахапіла хваляванне за яго стан, за яго здароўе — хто ж паможа яму?

— Быў і я ў шпіталі. Пашкамутала троху ў адным баі...

— Значыць, ведаеш, калі будзеш пісаць, то няпраўды не напішаш...

— Не напішу, Пеця.

— Але ж тваю праўду, дружа, не надрукуюць. Ты павінен пра гераізм расказваць. А які ён, к чорту, там гераізм быў. Адно забойства... Невінаватых і бяспраўных. І самі сябе забівалі. Адзін аднаго. Чаго мы туды палезлі? Свой погляд на жыццё ім падсунуць? Ды лажылі яны на нас... Голымі рукамі бралі... Яйцы выразалі і назад адпускалі, што цяпер з цябе возьмеш... Жах, Антон, які жах!..

— Ведаю, жах. Пайшлі дадому, га, Пецька? Я правяду. Вазьму таксі і завязу.

— Куды? Каб жа я...

Нечакана ён сашчаміў зубы і застагнаў, збялеў увесь. Асунуўся на зямлю. Ён як ведаў, што ўпадзе, бо ўхапіўся адной рукой за слупок, абняў яго. Упаў на правы бок, як ужо сеў на бетонную пліту. І часта задыхаў, праз нос, застагнаў яшчэ больш, пэўна, пёк яго невыносны боль...

Я расшпіліў сарочку, нават ірвануў яе, вырваўшы верхні гузік.

На грудзіне, паміж саскамі, літарай «х» адметна віднеўся пісяг-шрам. Ці не пра яго і казаў мне дзед Рыгор? Так, пра гэты...

— Адзін алкаголік гатоў! — пачуў я за спінай. — Во слабакі пайшлі — дабярэцца да піва, і гатоў Вася!

Я ўспомніў, што тут жа, побач, на набярэжнай, была тэлефонная будачка. На маё шчасце, тэлефон працаваў. На другім канцы дроту пацікавіліся, што з хворым.

— Былы афганец. Быў цяжка паранены. Але нешта ў яго іншае, не ведаю — што. Ляжыць каля моста праз Сож. Я вас буду там чакаць.

«Хуткая» і сапраўды прыехала хутка — праз якіх хвілін дзесяць. Я данёс хлопца да машыны, убачыўшы, як яна вырульвае да пляцоўкі. Супадзенне — урачом была тая жанчына, што прыязджала да псеўдаветэрана.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пякельны рай»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пякельны рай» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пякельны рай»

Обсуждение, отзывы о книге «Пякельны рай» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x