Анатоль Бароўскі - Пякельны рай

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Бароўскі - Пякельны рай» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пякельны рай: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пякельны рай»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы празаіка ў кнізе «Пякельны рай» вызначаюцца шчырасцю і дабрынёй, узвышанасцю і глыбокім аналізам герояў і вобразаў, якія на мяжы містыкі і рэальнасці, фантасмагорыі і фантастыкі, паміж Космасам і Зямлёй... Аўтар праклаў у беларускай літаратуры сваю адметную і нялёгкую сцежку і крочыць па ёй упэўнена і смела. 

Пякельны рай — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пякельны рай», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— На заводзе працую. Малаказборшчыкам.

Быў бы злы на яго, не прызнаўся б, хай бы і ішла такая «интересная» інфармацыя. Не захацелася свінню падкладваць Вадзіму.

Зноў за работу. Галоўнае, што злавіў першы радок. Ён пацягнуў за сабою другі. Значыць, працэс пайшоў, як казаў Мішка Мечаны.

Мяне ўжо нічога не магло адарваць ад машынкі...

А дзед Рыгор зноў праведаў мяне. Быў ён, як і раней, у срэбнай кашулі — новенькай, адбеленай, якая цягнулася па траве, — толькі босыя ногі вытыркаліся, калі ён ступаў наперад.

— Як жывеш, нябога? Ці навучыла цябе жыццё чаму-небудзь людскаму?

Гэта ўжо не сон, а ява. Бо дзед Рыгор быў такім асязальным, што мне хацелася дакрануцца да яго, пакратаць.

— Дакраніся, не бойся, не з'ем...

У дзеда, здалося мне, зменшыліся мяшкі пад вачыма. Памаладзелі, пасвятлелі вочы, хаця чырвоныя пражылкі выдавалі дзедаў узрост. Калі яго не стала, меў ён сто дваццаць гадоў. Доўгажыхар. Але бацька казаў, што дзед пражыў толькі палову свайго жыцця. Бо па дзедавай сістэме чалавек павінен жыць і пяцьсот год, і болей... Пра тое і ў Бібліі сказана, што людзі павінны жыць доўга. Смешна мне было слухаць бацьку. І вельмі шкада, што не паверыў, што раней не разумеў.

— Як жыву? Ды не ведаю, дзед, яй-богу... Здаецца, кручуся, бягу, даганяю, а нічога не відаць. Чымсьці задаволены, а чымсьці і не.

— Мітусішся шмат. Пэўнага не дабіваешся.

— Згодзен, дзядуля. Работа такая.

— Дурная і няўдзячная ў цябе праца. Адным балюча робіш, а другім радасць даеш. Што сабе пакідаеш? Несправядліва.

Што яму скажаш на тое? Мо ён і праўду кажа. Пэўна ж, праўду. Дзед проста так да мяне не прыходзіць.

— А як там у цябе жыццё, дзед Рыгор?

— А як бы не як, дык ператакваць не буду, — ухіліўся дзед ад прамога адказу. — Нішто сабе. Тут весялей, радні тут уга колькі! Усе п'юць гарэлку, весяляцца. А ў вас там указ нейкі — піць забаранілі.

— Забаранілі, дзядуля, і дастаць нідзе няможна.

— І па талонах усё.

— Па талонах.

— Смех, курам на смех... Тут мы так смяёмся, што аж слёзы на вачах, ну і людзі, ну і ўдумаюць жа такую лухту! Тут у нас і правадыр Ленін, дык ён найбольш маўчыць альбо рагоча, напэўна, з глузду з'ехаў... Во нарабіў бяды, аж на тым свеце спакою няма. Ён і тут хацеў нейкія парадкі наводзіць, дык яму хутка паказалі, што да чаго.

— Адрыгваецца, дзед, нам яго эксперымент.

— Доўга адходзіць будзеце. Але вы нешта ж там вырабляеце, дзе яно дзяецца, унучак?

— І сам не ведаю. Сакрэт вялікі. А ў вас як там наконт усяго?

— Як? А ў нас камунізм. Усяго хапае, і ўсяго хочацца. Хаця тут не трэба ні адзежы, ні абутку, ні яды...

— А як жа, дзед, без усяго гэтага? Мо і мне да цябе?

Дзед узарваўся:

— Рана, ёлкі-маталкі, думаць табе пра тое. Рана! І — цыц мне. Пра што пытаецца, дзівак... Сапсавала цябе твая газета — усюды табе хочацца ўплішчыцца.

— Цікава ж, дзед, што...

— Сказаў, маўчы! Замаўчы зараз жа! — крыкнуў дзед і нагой нават тупнуў, мне аж вусцішна стала, бо адразу ж у небе пачуўся пагрозлівы гром, як пярун выстраліў. — Малако яшчэ не абсохла на губах, а туды ж... Я чаго прыйшоў да цябе, хлопча? Памажы ты, унучак, яму. Ты зможаш.

— Каму, дзед?

— Сам ведаеш каму. У яго шрам вялікі на грудзіне. Такога ні ў кога няма.

Не мог успомніць такога чалавека. Пакуль успамінаў, пакуль перабіраў у памяці таго-сяго, дык дзед і з вачэй знік.

Пазваніў намеснік рэдактара Валера Шыхаўцоў. Сказаў, што трэба пад'ехаць на рэдкалегію.

— Пытанне па рабоце газеты. І цябе слухаць будуць, — падказаў няўцямна, — як спрацаваў за апошні год... Таму, я думаю, трэба падрыхтавацца — прааналізуй, колькі разоў выступаў, колькі арганізаваў выступленняў рабочых, калгаснікаў, студэнтаў...

— Калі рэдкалегія?

— Заўтра ў адзінаццаць. Так што ў цябе цэлы дзень наперадзе. Да заўтра.

— Будзь.

Валера — мой зямляк. Курыруе работу ўласных, значыць, і маю. Спачатку была завядзёнка — заданні мне дае толькі намеснік. Але звоніць Галя Пшонка, пяшчотна-ўмольным голасам просіць: «Антось, ну хоць староначку, тут я паласу раблю, а з твайго «куста» нічога — зрабі з самай далёкай вёскі...» Галя ведае вёску, як я вышэйшую матэматыку, але прэтэндуе на ролю лепшага мараліста газеты. І па вясковых тэмах таксама.

Потым, праз гадзіну, падае голас Вера Шчацініна. Яе цікавяць эканоміка і моладзь. Калі я дасылаю на такія тэмы вялікі артыкул, Вера абавязкова выкіне пару абзацаў, уставіць свой (перапіша думкі з нейкага вялікага часопіса), але падпішацца пад матэрыялам побач са мною. Быццам не ведае, што існуюць аўтарскія правы...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пякельны рай»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пякельны рай» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пякельны рай»

Обсуждение, отзывы о книге «Пякельны рай» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x