Miкола Гіль - Кім і Валерыя

Здесь есть возможность читать онлайн «Miкола Гіль - Кім і Валерыя» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1988, ISBN: 1988, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Кім і Валерыя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Кім і Валерыя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гераіня новай аповесці Міколы Гіля «Прагал» — былая калгасніца Стэпачка, а цяпер гарадская пенсіянерка. Ёй восемдзесят гадоў. Шэсцьдзесят з іх яна пражыла ў вёсцы, пасля перабралася да сына ў горад. У поўным дастатку жывуць яе дзеці і ўнукі. Толькі заўважае яна ў сваіх дзяцей холад і раўнадушша. Паўстае супраць сытага, спакойнага, але пустога, пазбаўленага высокіх ідэалаў жыцця і саўгасны інжынер Кім з аповесці «Кім і Валерыя».

Кім і Валерыя — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Кім і Валерыя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але рабіць усё роўна нічога не хацелася. Адно пасоўгалася крыху са шчоткай-качалкай па дыванах на падлозе. А потым тэлевізар уключыла. — паглядзець, што там будуць паказваць. Думала, мо кіно якое будзе ці канцэрт, але і на адну праграму пстрыкнула, і на другую, і на трэцюю, а нідзе нічога, усюды то адзін чалавек сядзіць і гаворыць, то некалькі аб чымсьці між сабою гамоняць. Ды ўсё ж тэлевізар выключаць не стала, прылегла на канапку ў зальчыку. Падумала нечакана, што, пэўна, нехта ж і такія перадачы павінен ці мусіць глядзець, калі іх круцяць во па ўсіх трох праграмах. От і яна паглядзіць. Усё роўна рабіць няма чаго.

Гаварылі на экране пра тое, як будаваць у вёсцы. І паказвалі тую вёску, але не нашу, а каторая пад Масквой недзе, бо ўсё гаварылі — Падмаскоўе ды Падмаскоўе. Спачатку яна не надта і цяміла, пра што спрачаюцца людзі, сабраўшыся за вялікім круглым сталом. А пасля ўслухалася і дайшло да яе — спрачаюцца, якая хата лепшая ў вёсцы: ці як у горадзе, каб усё сяло ў адным доме жыло, ці, каб, як і даўней, кожны ў сваёй хаце. Яна адразу ж стала за тых, хто абараняў хату на адну сям'ю, гаварыў, каб пры хаце і садок быў, і хляўчук, і якая іншая будыніна. У горадзе так не выйдзе, зямлі не хопіць, калі кожнаму чалавеку асобна хату ставіць, а ў сяле, дзякаваць богу, зямлі хапае, дык чаго ў кучу збівацца? Парасяці з пятага паверха насіць есці, ці што? Яна і раней бы так сказала, каб у яе папыталіся, а цяпер, як пажыла ў горадзе, дык і подаўна. Яно, ведама, добра жыць во ў такой хаце, усё роўна, на якім паверсе, на пятым ці на дзесятым, калі ліфт ёсць. Але добра гарадскому чалавеку, у якога, як у ранейшага бабыля, ні кала ні двара. А чалавеку, што на зямлі і з зямлі жыве, нашто такая хата, нашто тыя паверхі? І праўду кажа той вунь, лысаваты, што нават і настаўніку ў вёсцы такая хата, такая даміна не трэба. Бо ў вёсцы і настаўнік — вясковы чалавек, не пан з вусамі, якога яна бачыла калісьці малой. А пан той таксама, дарэчы, высокай хаты ў парку не ставіў, два паверхі ўсяго было ў яго хаце. Каб ад зямлі не адрывацца. Каб хата сярод дрэў стаяла, а не ўзвышалася тычкай над імі. Чалавечая хата — не шпакоўня, ведама!

Слухаючы тую спрэчку на экране, успомніла яна, як сама будавалася з Раманком. Хто тады думаў, каб у хаце некалькі пакояў было, каб паравое правесці, каб ганкі былі ажно два — адзін на вуліцу, чысты, а другі — у хлеў хадзіць, да жывёлы? Абы дах над галавой быў, абы схавацца ўлетку ад дажджу і спёкі, а ўзімку ад холаду, абы дзе было самім жыць ды дзяцей гадаваць. Але ж радасці ў чалавека, які ставіў сабе хату, было не меней, чым цяпер, калі вунь які палац сабе чалавек каторы вымуроўвае. Бо хата — гэта ж не будка сабаку. На ўсё жыццё чалавек ставіў сабе адну хату, нават і дзецям яшчэ перадаваў у спадчыну. А яшчэ ж... І цяпер во, кажуць, пабудавацца нялёгка, а калісьці — яшчэ ж цяжэй было. Каб не талака, дык ці мелі б людцы хаты тыя? Адзін пуп надарваў бы, а ці паставіў бы сабе хату? А талакой, глядзіш, за лета і хата стаіць. Ну, ведама, яно клопатна, турботна, расходна, пачастунак адзін чаго варты, але ж — хата, вунь яна, стаіць, свеціцца свежым акораным бярвеннем на сонцы, смольны дух вакол сябе цэдзіць!

Яны з Раманком тады толькі лес талакой вывезлі. А ўжо часалі плашчакі і рубілі зруб нанятыя мужчыны — чацвёра іх было, камандаваў імі Ляксей Камоцкі. Чэсны чалавек быў Ляксей. І астатнія мужчыны таксама. Падрадзіліся абчасаць, зрубіць, пакрыць, столь і падлогу пакласці. Грошай — колькі дамовіліся, а за які час — як справяцца між сваёю работай і іхняю хатай. Падганяць іх не трэба было. Кожную вольную хвіліну цюкалі сякерамі. Калі не ранічкаю, дык днём, у спякоту, а не днём, дык вечарам, ажно пакуль не ацямнее. І бачыла Стэпачка — як сабе рабілі. Драку выбіралі, каб бярвенца да бярвенца і без моху шчыльненька прылягала, каб між бярвеннямі не прадзьмухнуць, не то што ўбачыць цеслям адзін аднаго. Усё рабілі па-людску. Дошак, праўда, Ляксей з мужчынамі не рэзаў, Раманок лес на гатар вазіў у Янавічы, але з дошкамі і без таго клопату хапіла. Гэта ж яны і габлявалі іх, і шпаравалі, бо парашылі ўжо столь класці па-новаму — каб гладкая была, шчыльненькая, у бэлькі запушчаная, у пазы. Колькі разоў яна пасля тую столь перамыла — і да вайны, і пасля вайны! І заўсёды Ляксея памінала добрым словам — гэта ж каб хоць калі яна ў палец стрэмку загнала! А якая жоўценькая столь была, калі яе старанненька пясочкам вышаруеш! Як васковая! Кожны сучок блішчыць! Столь яна мыла кожан год, вясною. Як ні бераглася, здаецца, і грубка ў хаце ніколі не чадзіла, і з печы дым асабліва не кідаўся, а за лета і зіму столь усё ж мурзалася, даводзілася вясною мыць. Іншыя бабы мылі звычайна перад вялікаднем. Раманок загадваў ёй не пільнавацца гэтай бабскай звычкі. Яна быццам і слухала, але ўсё роўна часта выходзіла, што якраз перад вялікаднем і яна мыла. Раманок хацеў, каб на Мая ў хаце было святочна, а вялікдзень часцей за ўсё перад Маем і выпадаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Кім і Валерыя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Кім і Валерыя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Валерыя Саротнік
Отзывы о книге «Кім і Валерыя»

Обсуждение, отзывы о книге «Кім і Валерыя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.