Miкола Гіль - Кім і Валерыя

Здесь есть возможность читать онлайн «Miкола Гіль - Кім і Валерыя» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1988, ISBN: 1988, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Кім і Валерыя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Кім і Валерыя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гераіня новай аповесці Міколы Гіля «Прагал» — былая калгасніца Стэпачка, а цяпер гарадская пенсіянерка. Ёй восемдзесят гадоў. Шэсцьдзесят з іх яна пражыла ў вёсцы, пасля перабралася да сына ў горад. У поўным дастатку жывуць яе дзеці і ўнукі. Толькі заўважае яна ў сваіх дзяцей холад і раўнадушша. Паўстае супраць сытага, спакойнага, але пустога, пазбаўленага высокіх ідэалаў жыцця і саўгасны інжынер Кім з аповесці «Кім і Валерыя».

Кім і Валерыя — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Кім і Валерыя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Прайшлі яны там, дзвюма сем'ямі, дні са тры. Ляксей схадзіў ноччу ў Ганаровічы, прынёс торбу бульбы і некалькі цыбулін. На той бульбе і чабаровым чаі-настоі і пратрымаліся тыя колькі дзён — пакуль было ціха. А неяк ранічкаю, калі яны яшчэ спалі на сасновых і яловых лапках пад стрэшкай, зробленай Ляксеем з яе, Стэпаччыным, Васем з яловай кары, пачулася блізкая страляніна. Прахапіліся яны і пашыліся з Барка ў Дзіч, у балота. Берагам Бачылаўкі ісці не асмеліліся — няйначай і немцы на сушэйшым ісці будуць, калываліся напрасткі, ад купіны да купіны, ад дрэва да дрэва, па бруха, часам ажно па пахі правальваючыся ў балотную рудаўку. Пялёхаліся-цялёпкаліся, на адно спадзеючыся: быць таго не можа, каб праклятая немчура таксама палезла ў гэтую бяздонную і смярдзючую твань.

А яно ж аказалася — палезла! Яны ўжо думалі, што адарваліся ад бяды, што пранясе міма іх брахлівую навалач, ажно — зноў быццам з усіх бакоў загаўкалі і бесперастанку трах ды трах, бах ды бах, і не разабрацца, дзе страляюць і куды, то, здаецца, ззаду, то ўжо, дай веры, і наперадзе, і збоку нібы. Ляксей круціў-круціў галавой туды-сюды, прыслухоўваўся-прыслухоўваўся, а пасля і махнуў рукой, плюнуў: «Усё! Капцы нам! Няма куды ісці. Куды ні пойдзем, на іх напорамся. Тут будзем. Пранясе дык пранясе, а не, дык...» Яна, Стэпачка, як і мінулы раз, не датумкала: «А не, дык што, Ляксейка?» Ляксей сыкнуў на яе: «Што ты яшчэ пытаешся? Пазабіваюць! Што яшчэ можа быць, дурная твая галава?» Яна разумела і быццам не разумела, што ён кажа. А як дайшло да яе, дык абмякла, але ўсё ж азвалася: «Дык што, будзем і чакаць? Ляксей, гэта ты кажаш?» Ён зноў сыкнуў на яе: «Маўчы, Стэпачка! От лепей глядзі, дзе сама схаваешся і куды дзяцей прыткнеш... А што рабіць будзеш, га? Kaжy — хавацца трэба! Мо і пранясе...»

Вася не захацеў, як і Сонька, класціся ў балотную рудаўку — палезлі на елкі, зашыліся там пры ствале ў лапніку, а яна, Стэпачка, з меншымі ўкленчыла пад купкай маладзенькіх елачак на доле, па плечы, лічы, у рудавата-ржавай твані. Краем вока бачыла, як прыкрываў Ляксей пад вываратнем сваю дзесяцігадовую Веру, як пасля хаваўся сам з Надзяй і блізнятамі — таксама, як і яна з малымі, пад навіссю густога лапніку маладзенькіх елачак.

І от жа — бярог бог, як кажуць. Зусім жа блізенька прайшлі немцы і з аднаго боку ад іхніх схованак, і з другога, нават прыпыняліся, углядаліся ў іхні бок, яна, Стэпачка, сярод вузкіх сцяблін балотнай травы нават бачыла твар аднаго немца, здаецца, ажно вочы яго — пільныя, хітрыя, як у сабакі, і ад таго пацямнела ў яе ў самой уваччу,— гэта ж няйначай учуў той сабака-гіцаль яе і дзяцей, зараз павернецца і пачоўпае, высока падымаючы ногі ў захляпаных ботах, да іхняй такой, аказваецца, ненадзейнай схованкі... Але — не пачоўпаў. Пастаяў, паглядзеў, другі гіцаль штосьці гаўкнуў яму, і ён адвёў убок свой сабачы пагляд, пацялёпкаўся далей, услед за сваімі.

А яны — і яна з дзецьмі, і Надзя з Ляксеем — яшчэ доўга не то сядзелі, не то ляжалі між купін, ляжалі, як прыгрэўшыся ці, наадварот, акалеўшы так, што ўжо і не чулі, халодная тая балотная твань ці цёплая. Даўно ўжо схаваўся, знік з вачэй не надта густы ланцужок немцаў, даўно аціхлі іх пялёхастыя крокі, іх брахлівыя галасы і нават стрэлы, а яны ўсё не рашаліся вылазіць з-пад навісі яловых лапак.

Урэшце вылезлі на свет, сабраліся ў адно месца. Чакалі, што скажа Ляксей. А ён, усё яшчэ быццам баючыся парушыць нейкую дзіўную цішыню вакол, маўчаў. Надзя не чапала яго, яна ўсё яшчэ была як ачмурэлая. Не загаворвала да Ляксея і яна, Стэпачка. Мо і праўда яе, бабская, галава дурная. От паслухалі, пахаваліся — і абышлося, прайшла бяда міма. А ці надоўга? Хто ж яго ведае. Яму ж, Ляксею, мо страшней было, чым ёй, Стэпачцы, ці Надзі яго. Загадаў хавацца, сам хаваўся, а каб жа апаролі іх пад елачкамі ды пад вываратнямі — хто б дакараў сябе болей, чым ён? Хай ачомаецца, хай сэрца астудзіць, а тады і скажа, параіць нешта, як і перад гэтым.

І праўда, Ляксей неўзабаве сказаў: «Пойдзем, дзеці, назад, да зямлянак. Яны, пэўна, падаліся пад Пуцілава, а мы — назад. Бо — куды ж яшчэ?..»

Моўчкі пагрэбліся за Ляксеем гуськом, след у след, і выпхнуліся нарэшце ў Барок, да зямлянак, і ўжо мо з тыдзень адседжваліся там, палохаючыся, уздрыгваючы ад кожнага птушынага крыку, трэску сухой галіны, далёкага, незразумелага грукату — ці то прыглушаных раскатаў грому, ці то выбухаў бомбаў. Адседжваліся да тых пор, пакуль было ціха...

Штосьці грукнула, дзынкнула, як усё адно чымсьці драўляным па блясе, і Стэпачка ажно скаланулася ўся — як зусім нядаўна ў лесе. Пасля ачомалася, што не ў лесе яна, што сядзіць на камені-ганку ля роднай хаты і што не стрэліла гэта недзе, а дзеці ў хаце лупянулі нечым па балеі, яна павінна была вісець у запечку на цвіку,— але ўсё роўна зазлавала чамусьці на дзяцей і не стрывала, крыкнула сярдзіта, як ужо даўно, усю блакаду, не крычала:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Кім і Валерыя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Кім і Валерыя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Валерыя Саротнік
Отзывы о книге «Кім і Валерыя»

Обсуждение, отзывы о книге «Кім і Валерыя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.