1 ...7 8 9 11 12 13 ...165 — Так то ж бяда, Аркадзька, перамагнёмся — і зноў будзем людзьмі.
— Куды яшчэ жыццё гэтае паверне...
— А куды ні паверне, паганіць іх хату мы табе не дадзім,— азваўся ўрэшце дзед Дзям'ян Роўда, адзін з апошніх, а колісь шматлікіх Роўд у вёсцы. Ён як знямеў гэтым днём, прыйшоў на могілкі толькі з тым, што надзета на яго, і, здаецца, без слова, без языка.
— Ты не дасі,— панура ўсміхнуўся Барздыка,— недавака знайшоўся. Не мецьме больш наша вёска могілак. Сам, сваімі вушамі чуў, з катэра гаварылі.
— Чаго, чаго не будзе? Ненене, Ганна, Цімох, сынку, што чаўне боўдзіла гэта балотнае? Цімох, а я ўжо сабе і месца прыгледзела, добрае, утульнае, і з дарогі відно, хто ні пойдзе, не міне. Што ж гэта, Дзям'ян, Роўда, я цябе пытаю...— I старая Махахеіха насунулася на дзеда Дзям'яна. Дзям'ян, цяжка ступаючы нязношанымі, бадай што з пары даваеннага старшынства, ялавымі ботамі, пакрочыў у ваду да Барздыкі.
— Адчапіся, з'яд,— адмахнуўся ад яго Барздыка.
— Паводка, гавораць, у нас апошняя, табе не далажылі яшчэ гэтага. Забаронены з гэтай вясны, гавораць, паўсюдна паводкі, і паміраць забаронена.
— Корч ты, доўбень, смяешся з чаго і дзе,— Махахеіха распасцерла рукі над могілкамі.
— Не, баба Хвядора, не да смеху мне сёння. Сваімі вушамі чуў. Пакаранне, гавораць, нам будзе, што пад эвакуацыю, калі паводка пачалася, не пайшлі і дзетак не далі эвакуіраваць. Усю вёску нашу побаку, мяне пад хвост сабакам...
— Ой, не брэша, ой, не брэша, чуе маё сэрца,— раптам пусціла слязінку Ненене.— Што ж будзе, што ж будзе...
I трывожна забрахалі сабакі, роспачна зараўла ўзбуджаная іх брэхам жывёла, і як ачмураныя стаялі каля могілак людзі, глядзелі і, пэўна, не бачылі, як аддаляецца ад іх Барздыка са сваімі падсвінкамі, не чулі і віску тых падсвінкаў, не прыкмецілі, як і адплыў з імі Барздыка, скіроўваючы да хат, якія вымусіла іх пакінуць паводка, а цяпер...
Жывёла раўла ўжо няспынна, бы рэзалі яе. А сабакі ашалелі, здаецца, збіліся ў гайню каля закутка, дзе ўжо стаяла пад дахам з руберойду Мілка Ненене, і вылі там, што ваўкі. I Ненене нібыта ўкалоў хтосьці ў самае сэрца.
— Ой, жанкі, ой, жанкі,— пляснула яна, заламала рукі — і да сваёй Мілкі.
I акурат паспела, яшчэ б трошкі — і не было б у яе каровы. Воды адышлі, яшчэ калі яна, пэўна, цягала тыя Цупрыкавы клункі. Зараз вытыркалася ўжо белай плямінкай цялё. Мілка ўжо знемаглася. Ненене на бягу ласкава дакранулася да яе гарачай пысы. Карова ўдзячна лізнула гаспадыні руку і застагнала. Застагнала і Ненене, цялё ішло галоўкай, ножкі ў яго падгарнуліся, і яно ўжо нават не хрыпела, ніэўна, нічым не здольнае было дапамагчы ні маці, ні сабе. Ненене ўхапілася за яго нерухома звешаную галаву, але зразумела, што ўсё гэта дарэмна: цела зрабілася млявым і як бы не яе. Яна амаль што выпаўзла з загародкі, туды ступілі. Дзям'ян з Хвядорай Махахей. Ненене кінулася за імі: абараніць, дапамагчы сваёй Мілцы.
— Тут табе няма чаго рабіць,— сказаў Роўда, трымаючы перад сабой закасаныя па локаць рукі,— Самой карове не справіцца, трэба прырэзаць, хоць мяса будзе.
— Ой, не-не-не, ды што ж гэта ты, Мілка... Рабая, раджай...— Карова толькі скоса павяла ў яе бок хваравіта мутным вокам.
Праціснулася ў загародку Барздычыха, высокая, кашчавая, мокрая, і вочы нядобрыя, чорныя. Ненене адціснула яе вон, пастаяла, прыслухалася, як Барздычыха адразу ж пачала сплятаць:
— Ой, не к дабру, жанкі, ой, не к дабру, з дзвюма галовамі бычок ідзе белы...
— Рэзаць, Хвядора? — падышоў да Махахеіхі Дзям'ян.
— Не будзь на тое мужык,— усміхнулася, нібыта прыгадаўшы нешта сваё, мінулае, Махахеіха,— ледзь што — рэзаць... Ну, рагуля, мілая, рабая,— Махахеіха амаль што ўсім маленькім сваім тварыкам улезла ў абвіслае каровіна вуха, нашэптвала нешта ласкавае ў гэтае вуха. Нашэптвла, як пела, прыгаворвала, дзьмула. I Мілка калыхнула вухам, бы ўспрыняла, што гаварыла ёй бабуля, засаромелася, закрыла вочы, сама нешта вымавіла ў адказ, раўнула, спачатку коратка і глуха, а потым, хапіўшы паветра, доўга, голасна.
— Пайшоў, пайшоў,— сказаў Дзям'ян.
— Ну і трымай, дапамагай дзеўцы,— на імгненне паказала твар, зірнула з-за вуха каровы Махахеіха. Ненене кінулася да цяляці. I вось яна ўжо трымае яго па руках: — Цялічка, цялічка, з белай плямінкай...
Дзям'ян разам з Ненене ўзяліся выціраць цялічку. А Махахеіха ўсё працягвала штосьці нашэптваць, толькі ўжо не на вуха Мілцы, а кудысьці крышку ўбок, гладзіла высахлай, як без крыві рукою шыю, галаву Мілкі. Словы яе цяпер чутныя былі і Дзям'яну, і Ненене:
Читать дальше
Конец ознакомительного отрывка
Купить книгу