Сьціга́ць. Прасьледваць, даганяць. Я, як праўнік, мушу вам сказаць, што вы зрабілі вялікае злачынства, і ён цяпер вас усюды сьцігае... Партыйны таварыш.
Талён. Талон. Паперка, якая дае права набыць пэўную рэч, атрымаць паслугу. Мабыць, прыйшоўся й вам талён на пашыўку паліто альбо гарнітура ў атэлье? Пёрка й іншыя.
Та́мака.Т ам. У мяне тамака ё шчупак. Хмары над Бацькаўшчынай.
Тапча́н. Пакаёвая шырокая лаўка, звычайна са сьпінкай. Становіцца каленкамі на тапчан і мацае рукою за абразамі -- тут у яго квіткі, уся «канцылярыя». Дзікі вецер.
Таргсі́н(ад руск. торговля с іностранцамі). Назва крамаў, якія існавалі ў СССР у 30-я гг. і гандлявалі на золата і залатую валюту, пераважна з чужаземцамі. Але два срэбныя пярсьцёнкі і два такіх самых крыжыкі, за якія тое-сёе можна было набыць у « Таргсіне », падзялілі паміж сабой. У імя догмы.
Тва́нкі. Тваністы. Берагі гэтае рэчкі вельмі тванкія -- на іх і сапраўды могуць «топнуць коні»... Летапісная Няміза.
Тлу́стасьць. Тлушч. І цяпер я помню яго намазаныя нейкай тлустасьцю бліскучыя чорныя валасы... Курылка.
Тоня. Вадаём, дзе ловяць рыбу закідным невадам. Я аблюбаваў ужо некалькі год таму назад такія віры і ведаў, дзе трэба сесьці, куды й на якой тоні закідаць. Ападкі.
Траха.Трохі. -- Горача сёньня траха ! -- прамовіла Марына, пазіраючы на нас зь вясёлай усьмешкай. Хмары над Бацькаўшчынай.
Троп. Тут: дарога. Думаю: у помраку ад «гары» нехта ня можа знайсьці тропу . Вярнуўся чалавек.
Трохполка. Трохпольле. Сыстэма паляводства з падзелам ворнай зямлі на тры палі, якія засяваліся спачатку азімымі, потым -- яравымі, а на трэці год пакідаліся пад папар. Вясковыя люмпэны -- прадукт палітыкі 1861 года, якіх трохполка й цераспалосіца парабіла жабракамі. Хмары над Бацькаўшчынай.
Трыгу́біца. Рыбацкая снасьць. На плоце сушыліся: трыгубіца , лыкавыя лапці з анучамі й шэрыя нагавіцы, запэцканыя водарасьцямі. Хмары над Бацькаўшчынай.
Тры́зна. У старажытных славянаў заключная частка пахавальнага абраду з ваеннымі гульнямі, спаборніцтвамі, а таксама памінальнай вячэрай. У дахрысьціянскай эры на нашай Бацькаўшчыне спраўляліся трызны . Галчыны дзеці.
Трымаць вуха востра. Быць асьцярожным, абачлівым. Падкапаюцца й пад сьцяну, атруцяць і сабаку -- тут трымай вуха востра ! Дзікі вецер.
Ту́така. Т ут. Схадзіў-бы ты да Сукеніка, усё-ткі ён начальнік тутака , у павеце. У імя догмы.
Ты́лак(польск.). Зад. Але сьмяецца той, хто сьмяецца апошнім. Мы ім больш, чым яны нам, давалі ў « тылэк ». Апошнія цаглінкі.
Ты́ркаць. Тут: кляваць (пра рыбу). Знайшоў човен і, як звычайна, забраўся ў сітнікі, дзе рыба найбольш тыркала . Дзе шукаць праўду.
Тыркаце́ць. Ехаць з грукатам. За Антосем тыркацелі : Сымон, Паўлюк, Гіляр, Рыгор -- усе дванаццаць -- «дванаццаць юдаў»... На межах.
Тэчка(польск.). Партфель, сумка. Паказаў на груд ардэноў і мэдаляў, выкладзеных з тэчкі . Вярнуўся чалавек.
У гэтым і ўвесь цьвік. Пра сутнасьць справы. Дык-жа вось у гэтым і ўвесь цьвік : што Маскве да нас? Хмары над Бацькаўшчынай.
Удаводніць(польск.). Даказваць, пераконваць. Ён мерыўся перабегчы на другі бок з дачкой белагвардзейскага ахвіцэра -- гэта я дакладна ўдаводніў ! Партыйны таварыш.
Уда́рнік. Работнік сацыялістычнай вытворчасьці, які перавыконваў нормы... Учора былі запрошаны толькі «перадавікі- ўдарнікі », а Базыль у іх ня лічыўся. Пёрка й іншыя.
Узяць сэрца ў кулак. Авалодаць сваімі пачуцьцямі, настроем. Вазьмі сваё сэрца ў кулак і скажы яму, каб яно маўчала. У імя догмы.
Унезаба́ве. Неўзабаве. Прыехаў на райкомаўскай машыне й Сукенік, а ўнезабаве й пракурор. У імя догмы.
Упакара́ньне. Тут: асуджэньне. Мы мусім ведаць ня толькі тое, што выклікае спачуваньне, але й тое, што ўпакараньне ... «Янка сеяў -- людзі жалі».
Читать дальше